Які сёння дзень: 20 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 20 лістапада 2020 года

200
(абноўлена 10:09 10.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 41 дзень.

Якія падзеі адбыліся 20 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 лістапада

У 1985 годзе кампанія Microsoft упершыню прадставіла аперацыйную сістэму з назвай Windows — Microsoft Windows 1.0.

Хто нарадзіўся 20 лістапада

  • 1899 год: Міхась Клімковіч, беларускі пісьменнік, крытык, драматург, аўтар гімна БССР.
  • 1901 год: Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменнік.
  • 1948 год: Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтэса.
  • 1962 год: Міхаіл Баразна, беларускі мастак, мастацтвазнаўца, рэктар БДАМ.

Таксама сёння нарадзіліся шведская пісьменніца Сельма Лагерлёф, амерыканскі астраном Эдвін Хабл, савецкая і расійская артыстка балета Мая Плісецкая і Патрыярх Маскоўскі Кірыл.

20 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Фядота Анкірскага.

На рэках працягваўся ледастаў. У народзе казалі: "Фядот на раку вядзе лёд". Святы Фядот лічыўся таксама заступнікам жаночага рукадзелля, таму ў гэты дзень перад тым, як садзіцца ткаць, жанчыны маліліся яму.

Калі ў гэты дзень на дарогах галалёд, маразы будуць доўга. Калі пайшоў снег, вясной будзе паводка.

200
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Іней, архіўнае фота

Які сёння дзень: 30 лістапада 2020 года

176
(абноўлена 09:23 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 31 дзень.

У гэты дзень у 1899 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік Міхась Лынькоў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 лістапада

  • У 1409 годзе ў Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
  • У 1595 годзе казацкі атрад Севярына Налівайкі захапіў Магілёў.
  • У 1952 годзе быў заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
  • У 1993 годзе Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.

Хто нарадзіўся 30 лістапада

  • 1427 год: Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі.
  • 1899 год: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі святар і пісьменнік Джонатан Свіфт, амерыканскі пісьменнік Марк Твэн і брытанскі прэм’ер-міністр і пісьменнік Уінстан Чэрчыль.

30 лістапада ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць Грыгорыя Цудатворца. У народзе 30 лістапада называюць Грыгор'еў дзень, а самаго Грыгорыя - Зімапаказальнікам. Па надвор'ю ў гэты дзень прадказвалі, якой будзе першая палова зімы.

Сёння сустракалі Сівер – паўночны вецер, які лічыўся заступнікам зімовага палявання і добрых дарог. 30 лістапада, калі выпаў снег, імкнуліся пакатацца на санках – лічылася, хто далей з'едзе з гары, тот у наступным годзе будзе шчаслівы. Таксама, каб увесь год быць здаровым, качаліся па снезе.

У гэты дзень варта звярнуць увагу на лёд на рацэ: калі ён цёмны, ураджай будзе добры.

176
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Іней

Які сёння дзень: 29 лістапада 2020 года

567
(абноўлена 09:28 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 32 дні.

Якія падзеі адбыліся 29 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 лістапада

  • У 1812 годзе падчас пераправы праз Бярэзіну ў ходзе адступлення Напалеон I Банапарт, не чакаючы адсталых войскаў і абозаў, загадаў спаліць масты.
  • У 1961 годзе быў узарваны Гродзенскі фарны касцёл.

Хто нарадзіўся 29 лістапада

  • 1908 год: Яўгеній Красоўскі, беларускі мастак.
  • 1951 год: Аляксандр Гвоздзікаў, беларускі скульптар.
  • 1951 год: Валерый Данэйка, спявак, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
  • 1952 год: Радзівон Бас, беларускі прадзюсар і рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся рускі мастак і архітэктар Аляксандр Брулоў і ірландскі пісьменнік Клайв Стэйплз Льюіс.

29 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з 12 апосталаў, евангеліста Левія Матвея. У народзе 29 лістапада вядома як Матвееў дзень.

Існавала прыслоўе: "На Мацея зіма пацее". Гэта значыць, што зімовае надвор'е пакуль не ўсталявалася, ідзе то дождж, то снег, добрага снежнага шляху на дарогах яшчэ няма. Звычайна ў гэты дзень сыра і цёпла, чым цяплей 29 лістапада, тым халадней будзе ўзімку.

На Мацея таксама часта дзьмуць моцныя вятры. Яны прадракаюць доўгую зіму з завеямі і глыбокім снегам.  

567
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Доктар эканамічных навук Ірына Новікава

Новікава: падзенне эканомікі ў краінах ЕАЭС патрабуе нетрадыцыйных рашэнняў

0
(абноўлена 17:01 30.11.2020)
Як па-новаму пабудаваць стратэгію ЕАЭС: доктар эканамічных навук Ірына Новікава заклікае ў першую чаргу прыслухацца да меркавання навукоўцаў.
Новикова: падение ВВП в странах ЕАЭС требует нетрадиционных выходов из ситуации!

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак сустрэўся са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.

Абмяркоўваліся пытанні будучага саміту Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі 11 снежня.

"Сітуацыя такая, як Пуцін заўсёды падкрэслівае, трэба быць разам, так прасцей пераадолець усялякія цяжкасці, трэба гэтым шляхам і ісці", - адзначыў беларускі лідар.

Пра тое, як пераадолець бягучыя праблемы эканомікі краін ЕАЭС, слухачам радыё Sputnik распавяла доктар эканамічных навук, загадчык кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, прафесар Ірына Новікава.

"Падзенне ВУП у краінах ЕАЭС чакаецца ў межах 3,5 - 3,9%, што патрабуе нетрадыцыйных выхадаў з сітуацыі, якая склалася. Варта памятаць, што свет змяніўся, ён пераходзіць да постіндустрыяльнай эканомікі, якая будзе абапірацца на інавацыі. Да таго ж, нашу традыцыйную прадукцыю ніхто не пусціць на развітыя рынкі, яны падзелены. Даходы ў тых краінах, якія гатовыя купляць нашу прадукцыю, недастаткова высокія, каб Беларусі і Расіі гандляваць з імі з прыбыткам", - разважае эксперт.

Як выбудаваць новыя падыходы да эканомікі ЕАЭС, слухайце падрабязней у каментары вядомага беларускага эканаміста, прафесара Ірыны Новікавай на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
ЕАЭС, Эканоміка