Які сёння дзень: 21 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 21 лістапада 2020 года

303
(абноўлена 11:16 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 40 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень прывітанняў, а таксама Сусветны дзень тэлебачання. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 лістапада

  • У 1368 годзе адбылася Тросненская бітва паміж войскам ВКЛ і атрадам Вялікага княства Маскоўскага.
  • У 1910 годзе ў Мінску быў асвечаны касцёл Святога Сымона і Святой Алены.
  • У 1926 годзе быў створаны Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), зараз Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.

Хто нарадзіўся 21 лістапада

  • 1869 год: Казімір Стаброўскі, беларускі жывапісец, педагог.
  • 1921 год: Янка Юхнавец, беларускі паэт.
  • 1925 год: Сямён Пятровіч Герус, беларускі графік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф Вальтэр і ісландская спявачка Б'ёрк.

21 лістапада ў народным календары

Сёння адзначаецца Сабор Архістратыга Міхаіла і іншых нябесных сіл бясплотных.

Гэты дзень лічыўся апошнім святам года, арханёл Міхаіл лічыўся заступнікам ад грому. У гэты дзень унукі наведвалі сваіх бабуль і ўвогуле хадзілі адзін да аднаго ў госці. З Міхайлава дня ў асобных раёнах Беларусі жывёлу заганялі на зіму ў хлеў.

Звычайна на Міхайлаў дзень бывае пацяпленне. У народзе казалі: "На Міхайлу раздарожжа – да зімовага Міколы шляху не будзе". Дзень Міколы наступаў амаль праз месяц.

Калі ранкам на Міхайлу быў мароз, лічылася, што ў снежні і студзені будзе шмат снегу. Туман жа сведчыў пра адлігу. 

303
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Снегапад у Мінску

Які сёння дзень: 1 снежня 2020 года

345
(абноўлена 10:21 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 30 дзён.

У гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІД. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 снежня

  • У 1920 годзе ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
  • У 2004 годзе быў зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.

Хто нарадзіўся 1 снежня

  • 1919 год: Уладзімір Дамарад, беларускі графік.
  • 1939 год: Уладзімір Пятровіч Платонаў, беларускі матэматык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык, пісьменнік, паэт Мікалай Карамзін і рускі паэт Валерый Брусаў.

1 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Платона і Рамана. Ім маліліся пра паляпшэнне матэрыяльнага стану.

Таксама святыя лічыліся прадвеснікамі зімы. У народзе існавала прымаўка: "Платон ды Раман кажуць зіму нам". Калі гэты дзень быў цёплы, то і зіму чакалі цёплую.

Калі 1 снежня дзьмуў моцны вецер, зіма таксама абяцала быць ветранай і снежнай. А вось варона, якая ходзіць на Платона па двары, прадказвае адлігу.

345
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Іней, архіўнае фота

Які сёння дзень: 30 лістапада 2020 года

182
(абноўлена 09:23 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 31 дзень.

У гэты дзень у 1899 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік Міхась Лынькоў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 лістапада

  • У 1409 годзе ў Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
  • У 1595 годзе казацкі атрад Севярына Налівайкі захапіў Магілёў.
  • У 1952 годзе быў заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
  • У 1993 годзе Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.

Хто нарадзіўся 30 лістапада

  • 1427 год: Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі.
  • 1899 год: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі святар і пісьменнік Джонатан Свіфт, амерыканскі пісьменнік Марк Твэн і брытанскі прэм’ер-міністр і пісьменнік Уінстан Чэрчыль.

30 лістапада ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць Грыгорыя Цудатворца. У народзе 30 лістапада называюць Грыгор'еў дзень, а самаго Грыгорыя - Зімапаказальнікам. Па надвор'ю ў гэты дзень прадказвалі, якой будзе першая палова зімы.

Сёння сустракалі Сівер – паўночны вецер, які лічыўся заступнікам зімовага палявання і добрых дарог. 30 лістапада, калі выпаў снег, імкнуліся пакатацца на санках – лічылася, хто далей з'едзе з гары, тот у наступным годзе будзе шчаслівы. Таксама, каб увесь год быць здаровым, качаліся па снезе.

У гэты дзень варта звярнуць увагу на лёд на рацэ: калі ён цёмны, ураджай будзе добры.

182
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Оскар

Драму Перэльмана "Урокі фарсі" вылучылі на "Оскар" ад Беларусі

0
(абноўлена 18:11 01.12.2020)
Фільм апавядае пра падзеі 1942 гады ў акупаванай Еўропе, у галоўных ролях - Ларс Айдзінгер і Науэль Перэс Біскаярт.

МІНСК, 1 сне - Sputnik. Карціна "Урокі фарсі", знятая рэжысёрам Вадзімам Перэльманам, вылучана на "Оскар" ад Беларусі ў намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове", паведаміла прэс-служба кампаніі "Белыя ночы".

Публіка ўбачыла фільм упершыню на Берлінскім кінафестывалі ў праграме Berlinale Special. Па дадзеных кампаніі Hype Film, якая займаецца продажам правоў на карціну, яе плануюць паказаць больш, чым у 50 краінах свету.

"Фільм Вадзіма Перэльмана "Урокі фарсі" вылучаны на "Оскар"ад Беларусі. Карціна створана ў капрадукцыі Расіі, Германіі і Беларусі, дзе праходзілі здымкі драмы", - распавялі ў прэс-службе.

Пра што фільм "Урокі фарсі"

Па сюжэце, падзеі кіно адбываюцца ў 1942 годзе ў акупаванай Еўропе. Галоўны герой - вязень канцлагера, бельгіец з яўрэйскімі каранямі Жыль Крэм'е - прыкідваецца персам, каб пазбегнуць смяротнага пакарання. У гэтым яму дапамагае антыкварная кніга персідскіх казак, якую ён вымяняў у апошнія хвіліны перад расстрэлам на бутэрброд.

Тым часам повар у канцлагеры, Клаўс Кох, марыць пра тое, як пасля вайны паедзе ў Іран да брата і адчыніць там свой рэстаран. Коху для дасягнення сваёй мэты трэба ведаць фарсі, калегі па канцлагеры, даведаўшыся пра персідскае паходжанне Жыля, адпраўляюць зняволенага вучыць повара новай мове.

"Наша карціна дзіўна актуальная часу. Гэтая глыбокая гісторыя напоўнена трагедыяй, іроніяй, зараджэннем надзеі і дружбы ў самых неверагодных абставінах. Я асабліва шчаслівы магчымасці шырока паказаць наш фільм міжнароднай аўдыторыі", - так адклікаецца аб карціне яе рэжысёр Вадзім Перэльман.

93 цырымонія ўручэння прэмій Амерыканскай кінаакадэміі пройдзе 25 красавіка 2021 года.

0
Тэги:
Беларусь, Оскар (прэмія)