У гэты дзень у 1812 годзе адбылася бітва пад Бярэзіной. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі лінгвіст Фердынанд дэ Сасюр і амерыканская спявачка Ціна Цёрнер.
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць канстанцінопальскага архіепіскапа Іаана Златавуста. Цікава, што на працягу чатырох гадоў Іаан жыў у пустыні і два гады не вымаўляў ні слова. Калі ён вярнуўся ў Антыёхію, прысвяціў сябе напісанню багаслоўскіх твораў.
У народзе верылі, што на Златавуста нельга лаяцца і спрачацца, таму што калі ў наступны раз спатрэбіцца звярнуцца да бога, ён не пачуе. Таксама ў гэты дзень замаўлялі немату ў дзяцей.
Калі 26 лістапада ветрана, будзе адліга. Яркія зоркі, наадварот, прадказваюць маразы. Пра гэта ж сведчыў снегапад.
Якія падзеі адбыліся 16 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся савецкі акцёр Васіль Ланавы і амерыканская актрыса Этэль Мерман.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Малахіі і святога пакутніка Гордзія.
У гэты дзень у вёсках пільнавалі хлеў ад ведзьм, якія, па павер'і, маглі скрасці ў кароў малако і нават замарыць жывёлу да смерці. У гэтым гаспадарам дапамагаў дамавы, або хлеўнік. Для яго пакідалі ў хлеве нешта смачнае.
Калі на Малахію воблачна, хутка будзе завіруха. Шэрань на дрэвах прадракае яснае і сухое надвор'е.
Якія падзеі адбыліся 15 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі матэматык, першая ў свеце жанчына-прафесар Соф'я Кавалеўская і лідар барацьбы за грамадзянскія правы чарнаскурых амерыканцаў Марцін Лютэр Кінг.
Сёння праваслаўная царква шануе памяць свяціцеля Сільвестра, які, па паданні, змог звярнуць ў хрысціянства імператара Канстанціна.
На Сільвестра вяскоўцы асабліва даглядалі куратнікі. Каб куры добра несліся, у куратніке вешалі каменьчык з дзюркай пасярэдзіне. Па дамашняй птушке таксама вызначалі надвор'е. Калі пеўні рана запелі – будзе адліга. Куры рана заснулі – наадварот, будзе мароз.
Жанчыны ў гэты дзень варажылі на цыбулі. 12 цыбулін пасыпалі соллю і пакідалі на ноч на стале. Колькі намокла да раніцы, столькі будзе і дажджлівых месяцаў.
МІНСК, 16 сту - Sputnik. Пяць еўрапейскіх дзяржаў далучыліся да санкцый, уведзеных ЕС у адносінах да Беларусі, паведаміў у пятніцу Савет ЕС.
"Краіны-кандыдаты - Рэспубліка Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама Ісландыя і Нарвегія, якія ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную прастору, далучаюцца да гэтага рашэння Савета (пра санкцыі - Sputnik)", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што пасля дадзенага кроку гэтыя дзяржавы будуць весці сваю нацыянальную палітыку ў адпаведнасці з рашэннем Савета ЕС.
Раней Еўрасаюз двойчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі 2 кастрычніка і 6 лістапада, трэці - 17 снежня. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спісак" у другім пакеце. Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза. У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве". 18 снежня ў МЗС рэспублікі заявілі, што падрыхтавалі "адчувальны адказ" на чарговыя абмежавальныя меры ЕС.
Чытайце таксама: