Які сёння дзень: 6 снежня 2020 года

Які сёння дзень: 6 снежня 2020 года

136
(абноўлена 10:25 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 25 дзён.

У гэты дзень у беларусі адзначаецца Дзень юрыста. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 снежня

  • У 1705 годзе біскуп Тэадор Патоцкі ў прысутнасці караля Аўгуста ІІ і цара Пятра І асвяціў касцёл св. Францыска Ксаверыя ў Гродне.
  • У 1918 годзе біскуп Лазінскі разам з ксяндзом  Абрантовічам правёў першае беларускае багаслужэнне ў Мінску.
  • У 1925 годзе адкрылася Першая Усебеларуская выстаўка.
  • У 1926 годзе адбылося Другое ўзбуйненне БССР.

Хто нарадзіўся 6 снежня

  • 1520 год: Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.
  • 1896 год: Восіп Любіч, французскі мастак беларускага пахожання, прадстаўнік Парыжскай школы.
  • 1899 год: Барыс Мардвінаў, беларускі і расійскі тэатральны рэжысёр і педагог.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Генры Фрэнсіс Кэры і савецкі кінарэжысёр Барыс Волчак.

6 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мітрафана Варонежскага.

У гэты дзень працягваліся кірмашы і гулянні, а ўвечары маладыя дзяўчыны збіраліся і варажылі на будучы лёс. Жанчыны рабілі посныя пірагі.

Калі 6 снежня вецер дзьме з поўначы, у жніўні будзе ветрана і дажджліва, а калі сонечна і ціха, жнівень будзе цёплы і ясны. Калі ўначы няма аблокаў і месяц яркі, хутка будуць маразы.

136
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 28 студзеня

Які сёння дзень: 28 студзеня 2021 года

175
(абноўлена 19:37 27.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 337 дзён.

Якія падзеі адбыліся 28 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 студзеня

  • У 1577 годзе Мазыр атрымаў герб.
  • У 1588 годзе быў зацверджаны 3-і Статут ВКЛ.
  • У 1611 годзе Менскім кашталянам прызначаны Пётр Тышкевіч.
  • У 1798 годзе была заснавана Мінская рыма-каталіцкая духоўная семінарыя, працавала да 1869 года.
  • У 1868 годзе ў Мінску было створана таварыства лекараў.
  • У 1980 годзе ў Акадэмія навук БССР створаны Інстытут прыкладной фізікі.

Хто нарадзіўся 28 студзеня

  • 1919 год: Павел Кармунін, народны артыст Беларусі.
  • 1940 год: Леанід Дайнека, беларускі пісьменнік.
  • 1943 год: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі піяніст Артур Рубенштэйн і швейцарскі фізік Агюст Пікар.

28 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Паўла Фівейскага, першага хрысціянскага манаха і пустэльніка.

У народзе казалі: "Павел дзень прыбавіў". Дні прыкметна становяцца даўжэй, а ночы – карацей.

Калі днём на Паўла завіруха, уначы будзе моцны мароз. Крык варон прадвяшчае адлігу, калі яны схаваліся – халады.

175
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Сабака і карова

Які сёння дзень: 27 студзеня 2021 года

242
(абноўлена 21:23 26.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 338 дзён.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 студзеня

  • У 1527 годзе войскі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім перамаглі войска крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы.
  • У 1908 годзе выйшаў першы нумар газеты "Мінскі кур’ер".
  • У 1913 годзе адбылася першая пастаноўка знакамітай камедыі Янкі Купалы "Паўлінка". У Вільні сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка паставіў п’есу Алесь Бурбіс.
  • У 1957 годзе ў Мінску адчынілася сярэдняя школа № 24 с паглыбленым вывучэннем замежных моў.
  • У 1992 годзе Беларусь і Вялікабрытанія ўсталявалі дыпламатычныя адносіны.

Хто нарадзіўся 27 студзеня

  • 1935 год: Зіновій Бабій, беларускі спявак.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Вольфганг Амадэй Моцарт, рускі пісьменнік Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын, брытанскі пісьменнік і матэматык Льюіс Кэрал і аўстрыйскі пісьменнік Леапольд фон Захер-Мазох.

27 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святой Ніны.

У народзе ў гэты дзень асабліва клапаціліся пра кароў: чысцілі хлеў, ласкава размаўлялі з жывёламі. Кароў звычайна не забівалі на мяса, таму што яны былі карміцелькамі ўсёй сям'і – пакуль у хаце ёсць малако, будзе і сыр, і тварог, і смятана.

Калі ў гэты дзень дрэвы апрануліся ў шэрань, хутка пацяплее. Вароны крычаць раніцай да завірухі. Моцны вецер прадвяшчае сыры і дажджлівы год.

242
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Авальная зала пасля рамонту

Беларускія дэпутаты асудзілі дзеянні Латвіі ў дачыненні да журналістаў

3
(абноўлена 15:21 28.01.2021)
Рускамоўныя латвійскія журналісты, у тым ліку тыя, хто супрацоўнічае з парталамі Baltnews і Sputnik Латвія, былі затрыманы ў пачатку снежня мінулага года за парушэнні санкцыйнага рэжыму ЕС.

МІНСК, 28 сту – Sputnik. Беларускія дэпутаты асудзілі дзеянні ўладаў Латвіі па перашкаджэнні працы рускамоўных журналістаў, пра гэта гаворыцца ў заяве камісій па міжнародных справах і па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Парламентарыі лічаць, што латвійскія ўлады груба перашкаджаюць працы журналістаў і ўшчамляюць інтарэсы рускамоўнага насельніцтва. Такія дзеянні дэпутаты разглядаюць "як відавочна недружалюбныя ў дачыненні да Беларусі і Расіі, якія падпісалі ў 1999 годзе Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы".

"Мы выступаем за безумоўнае выкананне абавязацельстваў у рамках міжнародных прававых актаў, якія гарантуюць права кожнага на свабоду выказваць сваё меркаванне, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі без якога-небудзь умяшання з боку дзяржаўных органаў і незалежна ад дзяржаўных межаў", - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, рускамоўныя латвійскія журналісты, у тым ліку тыя, хто супрацоўнічае з парталамі Baltnews і Sputnik Латвія, былі затрыманы 3 снежня 2020 года. Пасля допыту іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, у іх прайшлі вобыскі. У выніку ім прад'явілі абвінавачванні па артыкуле аб парушэнні рэжыму санкцый Еўрасаюза, які прадугледжвае пакаранне ад грашовага штрафу да турэмнага зняволення.

Дзярждума РФ у канцы снежня прыняла пастанову, у якой звяртаецца да парламентарыяў краін Еўропы з асуджэннем дзеянняў улад Латвіі з-за ўціску рускамоўных журналістаў і заклікам выступіць супраць цэнзуры як элемента палітычнай барацьбы. МЗС Латвіі ў адказ заявіў, што паведамленне Дзярждумы "абапіраецца на неабгрунтаваныя і маючыя месца ў прапагандысцкіх клішэ папрокі ў дачыненні да ўнутраных пытанняў Латвіі".

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў 18 студзеня 2021 года заявіў, што скаргі на сітуацыю са становішчам расійскіх журналістаў у краінах ЕС можа разгледзець Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Sputnik, Беларусь, СМІ, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі