Ліса

Які сёння дзень: 13 снежня 2020 года

156
(абноўлена 15:23 09.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 18 дзён.

Якія падзеі адбыліся 13 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 снежня

  • У 1919 годзе адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР.

Хто нарадзіўся 13 снежня

  • 1887 год: Луцыя Балзукевіч, польскі мастак, працавала на Гродзеншчыне.
  • 1901 год: Барбара Вержбаловіч, беларуская оперная і канцэртная спявачка.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі паэт Генрых Гейнэ і вакалістка гурта Evanescence Эмі Лі.

13 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Андрэя Першазванага. Ён быў братам апостала Пятра і вучнем Хрыста. Апостал Андрэй лічыцца заступнікам маракоў і сямейнага жыцця. Яму маліліся пра поспех у ваеннай справе і абароне радзімы.

Дзяўчыны звярталіся да святога Андрэя с просьбамі пра добрага жаніха і шчаслівы шлюб. Каб прывабіць заможнага жаніха, дзяўчыны кідалі ў ноч з 12 на 13 снежня ў вакно манеткі. Чым больш бросіш, тым большы шанец на ўдачу.

Калі 13 снежня было ясна і марозна, у наступны год чакалі багаты ўраджай. Снег, які выпаў у гэты дзень, будзе ляжаць да красавіка.

156
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 22 студзеня

Які сёння дзень: 22 студзеня 2021 года

214
(абноўлена 21:07 21.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 343 дні.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 студзеня

  • У 1558 годзе пачалася Лівонская вайна.
  • У 1624 годзе Віцебск пазбаўлены Магдэбургскага права.
  • У 1796 годзе Бабруйск, Давыд-Гарадок, Докшыцы і Паставы атрымалі гербы.
  • У 1908 годзе ў Мінску пачаў працу І з’езд лекараў Мінскай губерні.
  • У 1935 годзе ў Мінску прайшоў ХІ Усебеларускі з’езд Саветаў.

Хто нарадзіўся 22 студзеня

  • 1890 год: Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёлу.
  • 1906 год: Андрэй Александровіч, беларускі паэт.
  • 1935 год: Віктар Ракаў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі філосаф Фрэнсіс Бэкан, французскі фізік Андрэ Ампер, англійскі паэт Джордж Байран, савецкі рэжысёр Сяргей Эйзенштэйн і расійскі фізік Леў Ландау.

22 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Філіпа.

Святы падыходзілі да свайго завяршэння, вяскоўцам трэба было прымацца за працу: прыбіраць у доме, праць бялізну. Часта ў гэты дзень хадзілі ў баню. У народзе верылі, што ў бане жыве дух – баннік, якога трэба задобрыць перад тым, як парыцца, каб баннік, няхай ён і не злы, не ўтварыў якой-небудзь шкоды.

Калі птушкі ў гэты дзень не злятаюць на снег, пахаладае. Котка ляжыць пузам дагары – наадварот, будзе адліга.

214
Тэги:
які сёння дзень, народны каляндар
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 21 студзеня

Які сёння дзень: 21 студзеня 2021 года

263
(абноўлена 20:23 20.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 344 дні.

Сёння ў Беларусі і Расіі адзначаецца дзень інжынерных войскаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 студзеня

  • У 1939 годзе была адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
  • У 1965 годзе ў Мінску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.
  • У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кыргызстанам і Узбекістанам.
  • У 2011 годзе адбылося ўвядзенне на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
  • У 2014 годзе ўрад Грэнады зрабіў наведванне гэтай краіны безвізавым для грамадзян Беларусі.

Хто нарадзіўся 21 студзеня

  • 1818 год: Адам Кіркор, беларускі гісторык і выдавец.
  • 1886 год: Аляксей Туранкоў, беларускі кампазітар.
  • 1923 год: Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст, народны артыст Беларусі.
  • 1928 год: Іван Аношкін, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі канструктар стралковай зброі Джон Браўнінг, французскі куцюр'е Крысціян Дыёр, брытанскі акцёр, комік Бэні Хіл, іспанскі оперны спявак Пласіда Дамінга і заснавальнік Microsoft Пол Ален.

21 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Рыгора Цудатворца, Емельяна і пакутніцы Васілісы.

У народзе гэты дзень атрымаў назву Васілісы зімнія або Емельяны перазімнікі. У гэты дзень запрашалі ў госці кумаў'ёў і частавалі іх. З 21 студзеня жанчыны зноў маглі прымацца за свае справы, прасці і шыць.

Калі ў гэты дзень вецер з поўдня, летам будуць частыя навальніцы. Мароз 21 студзеня значыў, што адлігу чакаць варта яшчэ не хутка. А вось калі вокны ў хаце запацелі, пацяплее.

263
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Працаўнікі прадпрыемства Беларуськалій выйшлі на забастоўку

Кампанія Yara выступіла з заявай пасля саступак "Беларуськалія"

0
(абноўлена 14:41 22.01.2021)
Нарвежскія партнёры беларускага гіганта гарнаруднай прамысловасці выказвалі занепакоенасць у сувязі з парушэннямі правоў шахцёраў у Салігорску, якія, на іх погляд, былі.

МІНСК, 22 сту – Sputnik. Галоўным клопатам Yara застаецца здароўе, бяспека і дабрабыт работнікаў "Беларуськалія", гаворыцца ў афіцыйнай заяве нарвежскай кампаніі.

Раней стала вядома, што "Беларуськалій" заявіў аб гатоўнасці вярнуць на працу супрацоўнікаў, якія былі звольненыя за ўдзел у стачцы, і зняць з іх дысцыплінарныя спагнанні. Для гэтага былым шахцёрам трэба толькі падаць заявы, а нарвежскія партнёры былі запрошаны ажыццяўляць маніторынг сітуацыі на прадпрыемстве.

З клопатам аб шахцёрах

У сваю чаргу, "будучы доўгатэрміновым партнёрам адной з найбуйнейшых кампаній Беларусі, Yara ў апошнія месяцы імкнулася да пазітыўных змяненняў з дапамогай цеснага і рэгулярнага дыялогу з кіраўніцтвам БКК і Беларуськалія".

Кіраўніцтва нарвежскай кампаніі наведвала Салігорск, каб данесці сваю пазіцыю ў дачыненні да правоў працоўных да менеджменту Беларускай калійнай кампаніі і непасрэдна найбуйнейшай гарнаруднай вытворчасці ў рэспубліцы. Для гэтага Yara таксама актыўна супрацоўнічае з беларускімі і нарвежскімі прафсаюзамі.

"Yara працягвае ўзаемадзейнічаць з шэрагам зацікаўленых бакоў унутры і за межамі Беларусі, у тым ліку лідэра беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святлану Ціханоўскую, каб ацаніць, як гэта можа аказаць найбольш станоўчы ўплыў", - напісана ў заяве кампаніі.

Пры гэтым нарвежцы сцвярджаюць, што галоўным для іх застаецца здароўе, бяспека і дабрабыт работнікаў Беларуськалія, які ў сваю чаргу пацвярджае сваю гатоўнасць супрацоўнічаць.

Найбуйнейшы замежны партнёр Беларуськалія лічыць усе гэтыя крокі пазітыўным знакам, але абяцае і надалей сачыць за сітуацыяй у Салігорску.

Стачка на "Беларуськаліі"

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі на прадпрыемстве быў створаны стачачны камітэт, які выказваў нязгоду з іх вынікамі.

Забастоўкі на "Беларуськаліі" праходзілі 17 і 18 жніўня 2020 года: у тыя дні супрацоўнікі адмовіліся выходзіць на працу. Вярхоўны суд прызнаў забастоўку на прадпрыемстве незаконнай.

0
Тэги:
Святлана Ціханоўская, Беларусь, Беларуськалій
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі