Які сёння дзень: 17 снежня 2020 года

Які сёння дзень: 17 снежня 2020 года

275
(абноўлена 15:25 09.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 14 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 снежня

  • У 1924 годзе было ўтворана прафесійнае аб’яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў "Белдзяржкіно"
  • У 1988 годзе адбыўся І з’езд Беларускага аб'яднання студэнтаў

Хто нарадзіўся 17 снежня

  • 1883 год: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык

Таксама сёння нарадзіўся Папа Рымскі Францыск. 

17 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква паважае памяць хрысціянскай вялікапакутніцы Варвары. Гэтая святая лічыцца абаронцам ад гвалтоўнай і раптоўнай смерці. У хрысціян смерць без пакаяння лічылі самым страшным пакараннем. Таксама святая Варвара лічыцца жаночай заступніцай. Ёй маліліся бяздзетныя жанчыны, таксама да святой звярталіся з просьбай падарыць здароўе дзецям.

Калі ў гэты дзень на вуліцы было холадна, маразы будуць яшчэ доўга. Калі цёпла - у будучым годзе чакае добры ўраджай ільну.

275
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 21 студзеня

Які сёння дзень: 21 студзеня 2021 года

212
(абноўлена 20:23 20.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 344 дні.

Сёння ў Беларусі і Расіі адзначаецца дзень інжынерных войскаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 студзеня

  • У 1939 годзе была адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
  • У 1965 годзе ў Мінску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.
  • У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кыргызстанам і Узбекістанам.
  • У 2011 годзе адбылося ўвядзенне на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
  • У 2014 годзе ўрад Грэнады зрабіў наведванне гэтай краіны безвізавым для грамадзян Беларусі.

Хто нарадзіўся 21 студзеня

  • 1818 год: Адам Кіркор, беларускі гісторык і выдавец.
  • 1886 год: Аляксей Туранкоў, беларускі кампазітар.
  • 1923 год: Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст, народны артыст Беларусі.
  • 1928 год: Іван Аношкін, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі канструктар стралковай зброі Джон Браўнінг, французскі куцюр'е Крысціян Дыёр, брытанскі акцёр, комік Бэні Хіл, іспанскі оперны спявак Пласіда Дамінга і заснавальнік Microsoft Пол Ален.

21 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Рыгора Цудатворца, Емельяна і пакутніцы Васілісы.

У народзе гэты дзень атрымаў назву Васілісы зімнія або Емельяны перазімнікі. У гэты дзень запрашалі ў госці кумаў'ёў і частавалі іх. З 21 студзеня жанчыны зноў маглі прымацца за свае справы, прасці і шыць.

Калі ў гэты дзень вецер з поўдня, летам будуць частыя навальніцы. Мароз 21 студзеня значыў, што адлігу чакаць варта яшчэ не хутка. А вось калі вокны ў хаце запацелі, пацяплее.

212
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 20 студзеня

Які сёння дзень: 20 студзеня 2021 года

220
(абноўлена 20:27 19.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 345 дзён.

Якія падзеі адбыліся 20 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 студзеня

  • У 1919 годзе быў адкрыты Беларускі абласны музей (з 31.8.1923 - Беларускі дзяржаўны музей).
  • У 1960 годзе ў БССР была ліквідавана Маладзечанская вобласць.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Хто нарадзіўся 20 студзеня

  • 1801 год: Канут Русецкі, беларускі жывапісец.
  • 1892 год: Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнавец, палітычны дзеяч.
  • 1892 год: Рыгор Шырма, збіральнік і пашыральнік беларускай народнай песні, народны артыст БССР.
  • 1907 год: Іван Лушчыцкі, беларускі філосаф.
  • 1913 год: Ларыса Алексютовіч, беларуская танцоўшчыца, балетмайстар.
  • 1936 год: Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр Федэрыка Феліні і амерыканская актрыса Патрыцыя Ніл.

20 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква адзначае Сабор Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана. У народзе яго лічылі заступнікам сельскай гаспадаркі. Таксама Іаану маліліся аб збавенні ад галаўнога болю.

20 студзеня перад тым, як снедаць, раніцай пілі Вадохрышчанскую ваду. Ёй таксама ўмываліся, асабліва калі захварэлі. Дамашнім жывёлам давалі хлеб і соль, якія засталіся ад Куцці.

Калі 20 студзеня было яснае надвор'е, гэта прадвяшчала сухое і гарачае лета. Калі ішоў снег, ісці яму на працягу ўсёй Масленіцы.

220
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісвае ўказы ў Авальным кабінеце Белага дома

Першыя крокі і перспектывы: Байдэн заступіў на пасаду прэзідэнта ЗША

3
(абноўлена 10:09 21.01.2021)
Пры адміністрацыі Дональда Трампа ЗША выйшлі з шэрагу міжнародных фарматаў і дамоўленасцей, цяпер Вашынгтон мае намер адмовіцца ад прынятых раней рашэнняў.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Джо Байдэн, заняўшы пасаду прэзідэнта ЗША, адмяніў шэраг указаў папярэдняга кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа.

У гэты ж дзень ён накіраваў генеральнаму сакратару ААН Антоніў Гутэрэшу ліст аб вяртанні ЗША у Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ).

"Гэтым лістом урад Злучаных Штатаў адклікае ліст ад 6 ліпеня 2020 года, у якім гаварылася, што ўрад Злучаных Штатаў мае намер выйсці з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пачынаючы з 6 ліпеня 2021. Злучаныя Штаты маюць намер застацца членам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя", - гаворыцца ў лісце Белага дома.

На думку кіраўніка Белага дома, СААЗ адыгрывае ключавую ролю ў барацьбе з пандэміяй і іншымі пагрозамі здароўю чалавецтва. Таму ЗША будуць прымаць удзел у гэтай барацьбе.

Папярэдні амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп у пачатку ліпеня мінулага года накіраваў у кангрэс афіцыйнае апавяшчэнне аб выхадзе краіны з СААЗ. Працэс выхаду павінен быў завяршыцца ў ліпені 2021 года.

Сіла клімату

Парыжскае пагадненне па клімаце ўступіць у сілу для ЗША, паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык.

Джо Байдэн падпісаў указ аб вяртанні Вашынгтона ў Парыжскае пагадненне па клімаце, з якога краіна выйшла пры папярэдняй адміністрацыі.

"Парыжскае пагадненне ўступіць у сілу для Злучаных Штатаў 19 лютага 2021 года", - сказана ў паведамленні.

Новы амерыканскі лідэр падчас выбарчай кампаніі дэклараваў, што адной з галоўных яго мэт будзе вяртанне Вашынгтона ў кліматычнае пагадненне.

Сустрэчныя перспектывы

Перспектыва сустрэчы прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна ў гэтым годзе будзе залежыць ад эпідэміялагічнага становішча ў свеце, заявіў у інтэрв'ю РІА Навіны пасол РФ у Вашынгтоне Анатоль Антонаў.

"Ва ўмовах пандэміі пакуль цяжка казаць пра перспектывы аднаўлення вочных мерапрыемстваў, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Зыходзім з таго, што фарміраванне графіка палітычных кантактаў будзе залежыць ад нармалізацыі эпідэмстановішча, змястоўнага напаўнення такіх сустрэч, магчымасцей зносін на палях шматбаковых мерапрыемстваў", - сказаў расійскі дыпламат.

Па словах кіраўніка дыпламатычнай місіі, любыя планы трэба абмяркоўваць і ўзгадняць з новай адміністрацыяй Злучаных Штатаў.

Альфа і амега

Расія будзе ацэньваць знешнюю палітыку ЗША па дзеяннях, а не рыторыцы, заявіў у інтэрв'ю РІА Навіны пасол РФ у ЗША Анатоль Антонаў.

Раней у кангрэсе былі зроблены заявы, сутнасць якіх зводзіцца да занепакоенасці амерыканскіх палітыкаў уплывам Расіі і яе дзеяннямі ў Арктыцы і космасе. У сувязі з гэтым у ЗША хочуць сфармаваць стратэгію стрымлівання Масквы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Пресс-служба президента Республики Беларусь

"Ацэньваць кандыдатуры ў знешнепалітычнай камандзе Джо Байдэна - не наша справа. Зыходзім з таго, што прэзідэнт ЗША - як кожны кіраўнік - падбірае сабе тых спецыялістаў, якія карыстаюцца яго даверам. Думаю, што трэба даць час новай камандзе вызначыцца са знешнепалітычнымі прыярытэтамі і падыходамі па канкрэтных пытаннях і судзіць пра яе міжнародны курс па практычным дзеянням, а не толькі на падставе перадвыбарнай рыторыкі", - растлумачыў расійскі дыпламат.

Па словах кіраўніка дыпмісіі, у Маскве "далёкія ад вясёлкавых чаканняў. Калі і будуць нейкія перамены на расійскім напрамку, то не па сутнасці, а хутчэй у нюансах. Сістэмнае стрымліванне Расіі застаецца альфай і амегай амерыканскай палітыкі".

Няпростыя выбары

Кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн стаў 46-м прэзідэнтам ЗША, які перамог на выбарах у лістападзе мінулага года. Яго сапернікам быў 45-ы прэзідэнт Дональд Трамп, які не прызнаў вынікі выбараў і аспрэчваў іх у судзе. Ён не захацеў сустрэцца з Байдэнам да пачатку цырымоніі, парушыўшы традыцыю, якая існавала апошнія 150 гадоў. На інаўгурацыі Трамп таксама прысутнічаць адмовіўся, пакінуўшы Белы дом на верталёце за некалькі гадзін да мерапрыемства.

Разам з Байдэнам на пасаду заступіла і віцэ-прэзідэнт Камала Харыс. Інаўгурацыя прайшла 20 студзеня.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Расія, ЗША, Джо Байдэн