Якія падзеі адбыліся 2 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў і рускі жывапісец Васіль Пяроў.
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае Ігнація Баганосца і цудатворца Іаана Кранштацкага.
У народзе казалі: "Які Ігнат, такі і жнівень будзе" – па надвор'ю ў гэты дзень вызначалі, якім яно будзе ў апошні летні месяц.
2 студзеня прынята было з абразом абыходзіць куты хаты, каб выгнаць з яе злых духаў. Моладзь рыхтавалася да каляд – рабілі касцюмы, вучылі калядкі.
Каб вызначыць, які ў гэтым годзе будзе ўраджай, страсалі снег з дрэва. Чым больш удалося страсці, тым больш, лічылася, будзе жыта і гародніны.
Якія падзеі адбыліся 16 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся савецкі акцёр Васіль Ланавы і амерыканская актрыса Этэль Мерман.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Малахіі і святога пакутніка Гордзія.
У гэты дзень у вёсках пільнавалі хлеў ад ведзьм, якія, па павер'і, маглі скрасці ў кароў малако і нават замарыць жывёлу да смерці. У гэтым гаспадарам дапамагаў дамавы, або хлеўнік. Для яго пакідалі ў хлеве нешта смачнае.
Калі на Малахію воблачна, хутка будзе завіруха. Шэрань на дрэвах прадракае яснае і сухое надвор'е.
Якія падзеі адбыліся 15 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі матэматык, першая ў свеце жанчына-прафесар Соф'я Кавалеўская і лідар барацьбы за грамадзянскія правы чарнаскурых амерыканцаў Марцін Лютэр Кінг.
Сёння праваслаўная царква шануе памяць свяціцеля Сільвестра, які, па паданні, змог звярнуць ў хрысціянства імператара Канстанціна.
На Сільвестра вяскоўцы асабліва даглядалі куратнікі. Каб куры добра несліся, у куратніке вешалі каменьчык з дзюркай пасярэдзіне. Па дамашняй птушке таксама вызначалі надвор'е. Калі пеўні рана запелі – будзе адліга. Куры рана заснулі – наадварот, будзе мароз.
Жанчыны ў гэты дзень варажылі на цыбулі. 12 цыбулін пасыпалі соллю і пакідалі на ноч на стале. Колькі намокла да раніцы, столькі будзе і дажджлівых месяцаў.
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Беларуская эканоміка ў мінулым годзе працавала стабільна і не назапасіла дысбалансаў, заявіў журналістам кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр у Палацы Незалежнасці пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.
Раней паводле афіцыйных дадзеных Белстата стала вядома, што па выніках мінулага года інфляцыя ў рэспубліцы склала 7,4%. Пры гэтым беларускія ўлады адводзілі заданне айчыннай эканоміцы захаваць рост цэн пры гадавых паказчыках у 5%.
Дадзенае пытанне асобна ўзнімалася на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, але, тым не менш, ён выказаў падзяку кіраўніку Нацбанка за праведзеную ў 2020 годзе працу.
Па словах Калаўра, банкаўская сістэма змагла захаваць уласную ўстойлівасць, але пры гэтым яна спрацавала са зніжэннем прыбытку на 13,5%.
"Адпаведна, звалілася рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу - на два працэнтныя пункты. Але ў прынцыпе, рэнтабельнасць банкаўскага сектара 8,9% - гэта цалкам добрая рэнтабельнасць для забеспячэння ўстойлівасці", - запэўніў ён.
Прычым кіраўнік Нацбанка звярнуў увагу, што неабслугоўваныя актывы засталіся на ранейшым узроўні, як і ў пачатку мінулага года. Ва ўсім крэдытным партфелі банкаў яны знаходзяцца на метцы ў 4,8%.
"Дастатковасць нарматыўнага капіталу ўсёй банкаўскай сістэмы складае 17% пры патрабаваннях у 12,5%. Мы бачым, што ёсць значны запас трываласці, каб банкі маглі не толькі ўстойліва працаваць, але і ў далейшым аказваць падтрымку нашай эканоміцы", - падкрэсліў Калаўр.
Пасля чаго патлумачыў, што рэгулятар і ўся банкаўская сістэма ў 2020 годзе выконвалі дзве задачы - гэта крэдытная падтрымка эканомікі і суправаджэнне экспарту, а таксама падтрыманне макраэканамічнай збалансаванасці падчас крызісу.
На яго думку, абедзве мэты дасягнуты, і фінансавую стабільнасць удалося захаваць у рэспубліцы, але пры гэтым абясцэнілася нацыянальная валюта.
"Я б хацеў заўважыць, што гэты працэс быў аб'ектыўна абумоўлены тымі фактарамі, з якімі сутыкнулася наша эканоміка. Пры гэтым мы маем раўнаважны рыначны курс, не назапасілі дысбалансаў, якія б аказвалі негатыўны ўплыў на плацежны баланс і, адпаведна, валютны рынак", - упэўнены Павел Калаўр.
Пры гэтым ён лічыць, што "рэальны эфектыўны курс беларускага рубля за мінулы год знізіўся на 5%, па сутнасці, была аказана падтрымка цэнавых умоў прадпрыемствам-экспарцёрам".
У гэтым годзе Нацбанк нацэлены на тое, каб падтрымліваць параметры шырокай грашовай масы. Таму што ў 2020 годзе банкаўская сістэма сутыкнулася з адтокам дэпазітаў і ў валюце, і ў рублях.
"Гэта аказала негатыўнае ўздзеянне на шырокую грашовую масу, і паказчык па ёй некалькі ніжэй, чым мы прагназавалі. Але тыя рэсурсы, якія сышлі з эканомікі з прычыны зніжэння дэпазітаў у нацыянальнай валюце, былі замешчаны грошамі Нацыянальнага банка", - асабліва адзначыў ён.