Якія падзеі адбыліся 3 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся рымскі аратар Марк Тулій Цыцэрон, англійскі пісьменнік Джон Толкіэн і аўстралійскі акцёр Мел Гібсан.
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі Пятра.
У гэты дзень гаспадар хадзіў на гумно і правяраў, ці не сапсавалі мышы зерне. Таксама ён прыслухоўваўся. Калі чуў гудзенне – надвор'е летам будзе кепскае. Каб абараніць зерне ад шкоднікаў, у мех клалі дзве лучыны ў выглядзе крыжа.
Па народным павер'і, які Пётр, такі будзе і верасень. Шмат снега ў гэты дзень прадвяшчае добры ўраджай.
Якія падзеі адбыліся 20 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр Федэрыка Феліні і амерыканская актрыса Патрыцыя Ніл.
Сёння Праваслаўная царква адзначае Сабор Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана. У народзе яго лічылі заступнікам сельскай гаспадаркі. Таксама Іаану маліліся аб збавенні ад галаўнога болю.
20 студзеня перад тым, як снедаць, раніцай пілі Вадохрышчанскую ваду. Ёй таксама ўмываліся, асабліва калі захварэлі. Дамашнім жывёлам давалі хлеб і соль, якія засталіся ад Куцці.
Калі 20 студзеня было яснае надвор'е, гэта прадвяшчала сухое і гарачае лета. Калі ішоў снег, ісці яму на працягу ўсёй Масленіцы.
Сёння ў Беларусі святкуееца Дзень ратавальніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся шатландскі інжынер, вынаходнік-механік Джэймс Ват, амерыканскі пісьменнік Эдгар Алан По і французскі мастак Поль Сезан.
Сёння Праваслаўная Царква адзначае вялікае двунадзесятае свята Вадохрышча. Сваю другую назву – Богаяўленне – свята атрымала таму, што падчас хрышчэння Ісуса ў рацэ Іардан да яго сышоў Святы Дух.
З 19 студзеня і на працягу ўсяго тыдня забаранялася мыць бялізну ў рацэ: у лёдзе на Вадохрышча выразалі палонкі, звычайна ў форме крыжа, у якія акуналіся вернікі. Святую ваду, набраную на Вадохрышча, захоўвалі ўвесь год: ёй акраплялі хату і пілі падчас хвароб або жыццёвых выпрабаванняў.
Калі на Вадохрышча цёпла і сонечна, такое надвор'е будзе трымацца яшчэ некалькі тыдняў.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Падрыхтоўка да інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна, намечаная на сераду, завяршаецца ў Вашынгтоне.
Афіцыйныя мерапрыемствы для зноў абранага кіраўніка Белага дома пачнуцца ў 8:45 (16:45 па мінскім часе), словы прысягі ён вымавіць роўна апоўдні (20:00).
Вядома, што на цырымоніі не будзе прысутнічаць Дональд Трамп, які ўзначальваў краіну з 2017 года. Ён і першая лэдзі пакінулі Белы дом раніцай, каб адправіцца на ваенную базу Эндрус пад Вашынгтонам, а затым - у свой маёнтак у Фларыдзе.
Напярэдадні сайт Белага дома распаўсюдзіў развітальнае пасланне Трампа амерыканцам. У ім ён назваў сябе першым прэзідэнтам ЗША, які не развязаў ні адну новую вайну.
"Мы зрабілі тое, што прыйшлі зрабіць, і яшчэ нашмат больш", - сказаў Трамп.
Акрамя таго, Трамп таксама асудзіў гвалт, які адбыўся ў сценах Капітолія. Ён таксама адзначыў, што будзе маліцца за поспехі адміністрацыі Джо Байдэна ў забеспячэнні росквіту і нацыянальнай бяспекі краіны.
Адыходзячы кіраўнік дзяржавы заявіў, што лічыць сваё знаходжанне на гэтай пасадзе паспяховым. Ён перасцярог ЗША ад "страты ўпэўненасці ў сваёй велічы".
Становішча ў краіне трывожнае: федэральныя службы і ўлады штатаў асцерагаюцца магчымых успышак гвалту, а таксама беспарадкаў з удзелам палітычных экстрэмістаў.
Да забеспячэння бяспекі ў 30 амерыканскіх штатах прыцягнуты падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі ЗША, толькі ў Вашынгтон і прыгарады перакінута больш за 25 тысяч байцоў.
Апасенні, у прыватнасці, выкліканы падзеямі 6 студзеня, калі пасля прызыву з боку Дональда Трампа ў дзень афіцыйнага зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў яго прыхільнікі прарваліся ў будынак Капітолія. Падчас беспарадкаў у Вашынгтоне загінулі пяць чалавек, многія атрымалі траўмы. У горадзе ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі, ён дзейнічае да ўступлення на пасаду абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
Меры бяспекі, прынятыя ў святле таго, што адбылося, сілавыя ведамствы ЗША ўжо назвалі беспрэцэдэнтнымі.
На працягу 10 будучых дзён Джо Байдэн павінен будзе зацвердзіць мноства дакументаў, якія не патрабуюць адабрэння кангрэса. У топ-лісце задач таксама значыцца спрэчнае пытанне аб зняцці мер па абмежаванні на паездкі амерыканцаў у краіны, якія пагражаюць бяспецы ЗША. Амерыка таксама мае намер вярнуцца да абмеркавання пагаднення аб клімаце.
Што тычыцца акружэння новага прэзідэнта, то адміністрацыя з моманту прызначэння павінна будзе пачынаць кожны працоўны дзень з проціэпідэмічнай праверкі.
Чытайце таксама: