Які сёння дзень: 6 студзеня

Які сёння дзень: 6 студзеня 2021 года

60
(абноўлена 10:42 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца шостым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 359 дзён.

Якія падзеі адбыліся 6 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 студзеня

  • У 1582 годзе быў заключаны Ям-Запольскі мір, якім скончана Лівонская вайна.
  • У 1950 годзе пачалася рэгулярная трансляцыя праграм Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана.
  • У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грузіяй.

Хто нарадзіўся 6 студзеня

  • 1892 год: Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст.
  • 1942 год: Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў, беларускі мастак і педагог.
  • 1954 год: Энтані Мінгела, брытанскі кінарэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся нацыянальная гераіня Францыі Жана д’Арк, нямецкі археолаг Генрых Шліман, французскі гравёр Гюстаў Дарэ і італьянскі акцёр Адрыяна Чэлентана.

6 студзеня ў народным календары

Увечары напярэдадні Нараджэння Хрыстова адзначаюць Куццю. Гэта апошні дзень каладнага поста, сёння вернікі ўстрымліваюцца ад ежы і п'юць толькі ваду, пакуль не ўзыдзе першая зорка. Яна сімвалізуе Віфлеемскую зорку, якая абвясціла пра тое, што нарадзіўся Хрыстос.

На застоллі на стале абавязкова павінна была быць куцця – салодкая каша, якую адмыслова гатавалі напярэдадні Каляд, і аўсяны кісель. Таксама ў гэты дзень хадзілі ў царкву.

60
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 16 студзеня

Які сёння дзень: 16 студзеня 2021 года

227
(абноўлена 10:52 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца шаснаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 349 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 студзеня

  • У 1921 годзе быў падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР.
  • У 1963 годзе Мікіта Хрушчоў абвясціў аб тым, што СССР мае вадародную бомбу.

Хто нарадзіўся 16 студзеня

  • 1919 год: Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар.
  • 1940 год: Іван Піліпавіч Лагвіновіч, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі акцёр Васіль Ланавы і амерыканская актрыса Этэль Мерман.

16 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Малахіі і святога пакутніка Гордзія.

У гэты дзень у вёсках пільнавалі хлеў ад ведзьм, якія, па павер'і, маглі скрасці ў кароў малако і нават замарыць жывёлу да смерці. У гэтым гаспадарам дапамагаў дамавы, або хлеўнік. Для яго пакідалі ў хлеве нешта смачнае.

Калі на Малахію воблачна, хутка будзе завіруха. Шэрань на дрэвах прадракае яснае і сухое надвор'е.

227
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Певень, архіўнае фота

Які сёння дзень: 15 студзеня 2021 года

298
(абноўлена 10:51 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца пятнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 350 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 студзеня

  • У 1919 годзе Марк Шагал заснаваў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча.
  • У 1926 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар беларускага ілюстраванага сатырычнага часопіса "Маланка".
  • У 1926 годзе польскімі ўладамі была забаронена Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
  • У 1976 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Вілейска-Мінская водная сістэма.
  • У 1991 годзе ў Мінску быў заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй.
  • У 1994 годзе Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.
  • У 2001 годзе Джымі Вэйлз і Лары Сэнгер стварылі Вікіпедыю.

Хто нарадзіўся 15 студзеня

  • 1742 год: Францішак Нарвайш, прафесар вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце.
  • 1908 год: Заір Азгур, беларускі скульптар.
  • 1936 год: Янка Сіпакоў, беларускі пісьменнік, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі матэматык, першая ў свеце жанчына-прафесар Соф'я Кавалеўская і лідар барацьбы за грамадзянскія правы чарнаскурых амерыканцаў Марцін Лютэр Кінг.

15 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўная царква шануе памяць свяціцеля Сільвестра, які, па паданні, змог звярнуць ў хрысціянства імператара Канстанціна.

На Сільвестра вяскоўцы асабліва даглядалі куратнікі. Каб куры добра несліся, у куратніке вешалі каменьчык з дзюркай пасярэдзіне. Па дамашняй птушке таксама вызначалі надвор'е. Калі пеўні рана запелі – будзе адліга. Куры рана заснулі – наадварот, будзе мароз.

Жанчыны ў гэты дзень варажылі на цыбулі. 12 цыбулін пасыпалі соллю і пакідалі на ноч на стале. Колькі намокла да раніцы, столькі будзе і дажджлівых месяцаў.

298
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)

У жыцці за палярным кругам ёсць адзін плюс - і вось ён. Відэа

0
(абноўлена 14:49 16.01.2021)
Ніколі не бачылі паўночнага ззяння? Глядзіце на відэа, які выгляд на неба адкрыўся жыхарам пасёлка ў Мурманскай вобласці. Не грэе - затое як свеціць!

За звыклай для паўночных шырот, але вельмі відовішчнай прыроднай з'явай - паўночным ззяннем - маглі назіраць жыхары пасёлка Ура-Губа ў Мурманскай вобласці.

На кадрах, знятых з ужываннем тэхналогіі паскоранай кіназдымкі таймлапс, захавана палатно нябеснага святлення смарагдавых адценняў з пурпурнымі бакамі.

Aurora Borealis, або паўночнае ззянне - гэта свячэнне верхніх слаёў атмасфер планет, якія валодаюць магнітасфэрай, з прычыны іх узаемадзеяння з зараджанымі часціцамі сонечнага ветру.

Глядзіце на відэа, як выглядае адна з галоўных ці, па меншай меры, прыгожых прычын пажыць за палярным кругам.

0
Тэги:
Паўночнае ззянне