Які сёння дзень: 10 студзеня

Які сёння дзень: 10 студзеня 2021 года

164
(абноўлена 10:46 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзясятым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 355 дзён.

Якія падзеі адбыліся 10 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 студзеня

  • У 1972 годзе ў вёсцы Вязынка быў адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.
  • У 1989 годзе пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча.

Хто нарадзіўся 10 студзеня

  • 1597 год: Пётр Магіла, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.
  • 1890 год: Ільдэфонс Бобіч, беларускі каталіцкі святар, пісьменнік, перакладчык.
  • 1896 год: Георгій Лаўроў, савецкі беларускі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Аляксей Талстой і амерыканскі матэматык Дональд Кнут.

10 студзеня ў народным календары

Гэты дзень ў народзе называлі "Мясаед" – напрыканцы каляднага посту сяляне забівалі на мяса дамашніх жывёл і 10 студзеня на стале абавязкова былі мясныя стравы У гэты час спраўлялі шмат вяселляў, таму што ў гэты час вяскоўцы былі вольныя ад гаспадарчых работ, да таго ж, рознай смачнай ежы было ў достатку.

Увечары моладзь звычайна збіралася, каб пець песні, гуляць у гульні і варажыць на свій лёс. Таксама працягвалі хадзіць па хатах калядоўшчыкі.

Калі 10 студзеня завіруха – лета будзе дажджлівым. Котка спіць увесь дзень – хутка адліга. Шэрань на дрэвах і бязветранае надвор'е прадказваюць добры ўраджай.

164
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 16 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 16 чэрвеня 2021 года

81
(абноўлена 15:25 15.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 198 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 чэрвеня

  • У 2006 годзе для карыстальнікаў адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Хто нарадзіўся 16 чэрвеня

  • 1834 год: Аляксандр Ельскі, беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец.
  • 1875 год: Канстанцін Галкоўскі, літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і педагог.
  • 1897 год: Аляксандр Шлюбскі, беларускі літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, бібліёграф.
  • 1911 год: Дзмітрый Лукас, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Джавані Бакача і шатландскі эканаміст, філосаф Адам Сміт.

16 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Лукіліяна, Клаўдзія, Іпація, Паўла, Дыянісія і пакутніцы Паўлы.

Імя святога Лукіліяна ў народзе ператварылася ў Лук'яна. Казалі: "На Лук'яна глядзі, адкуль вецер дзме". Па ветры спрабавалі вызначыць, які будзе ўраджай. Калі з поўдня – добры, а вось з паднёвага захаду – можа быць і не вельмі, таму што ён прыносіць дажджы. Паўночна-заходні вецер наогул быў неспрыяльны, ён абяцаў навальніцы і буры.

81
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

233
(абноўлена 10:46 14.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

  • У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
  • 1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
  • 1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

233
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
На занятках у Цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі Маскоўскага раёна

Кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання з'явяцца ў школах

6
(абноўлена 12:39 16.06.2021)
У краіне для пасады ваенрука ўводзіцца дзве тысячы ставак, да падрыхтоўкі школьнікаў змогуць прыцягваць кадравых вайскоўцаў.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Новая пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання будзе ўведзена ў школах з 1 верасня гэтага года, пра гэта паведаміў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Гэтая заява была зроблена на пашыраным пасяджэнні прэзідыума верхняй палаты парламента, дзе абмяркоўвалася тэма па паляпшэнню падрыхтоўкі прызыўнікоў да службы ва Узброеных сілах краіны.

"З 1 верасня гэтага года ў школах ўводзіцца пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання - усяго каля 2 тысяч ставак", - прыводзяцца словы Карпенкі на сайце ведамства.

Ён адзначыў, што сістэма адукацыі - гэта, перш за ўсё, інстытут сацыялізацыі і выхаваўчая работа павінна быць укаранёна ў навучальны працэс.

Супрацоўніцтва з Мінабароны

У ведамстве нагадалі, што ваенна-патрыятычныя лагеры і змены для дзяцей і падлеткаў арганізуюцца з міністэрствам абароны рэгулярна. Акрамя таго, ведамствамі праводзяцца тэматычныя віктарыны і конкурсы.

Міністр абароны Віктар Хрэнін на пасяджэнні таксама прапанаваў арганізаваць у школах навучанне і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў па прадмеце "Дапрызыўная падрыхтоўка". Да падрыхтоўкі школьнікаў будуць прыцягваць вайскоўцаў.

Як паведаміла прэс-служба Мінадукацыі, праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва ўжо распрацавана, у цяперашні час праводзіцца падрыхтоўка па стварэнні Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання. Нагадаем, што ў красавіку міністар адукацыі заявіў аб падрыхтоўцы дзяржаўнай праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва і паведаміў, што яна павінна будзе прайсці грамадскае абмеркаванне.

"Гэта трэба, каб моладзь усведамляла свой доўг перад Айчынай і не думала, што служба ў арміі - гэта страта часу. Акрамя іншага, гэта магчымасць набыць вайсковую спецыяльнасць, выхаваць у сабе якасці сапраўднага мужчыны і грамадзяніна", - растлумачыў кіраўнік Мінабароны.

Вярнуць ваенрукоў

Гаворка пра тое, што ў школы могуць вярнуць ваенрукоў, ішла ўжо два гады таму. Карпенка тады заявіў, што формы работы ў гэтым кірунку могуць быць разнастайнымі, у тым ліку гэта клопат пра ветэранаў, добраўпарадкаванне пахаванняў і воінскіх магіл, вывучэнне гісторыі воінскіх частак і злучэнняў, партызанскіх атрадаў і падпольных груп у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі рэгіёнаў, арганізацыя "зорных паходаў".

Міністр адукацыі лічыць, што браць удзел у працы, якая "нясе ў сабе зарад патрыятызму і гонару за краіну", павінен кожны школьнік.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
вайскоўцы, школа, выхаванне, кіраўнік