Якія падзеі адбыліся 11 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі хімік Альберт Гофман і амерыканская актрыса Аманда Піт.
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць 14 тысяч забітых пры цары Ірадзе немаўлятаў. Па паданні, валхвы не сказалі Іраду, дзе знаходзіцца маленькі Ісус. Тады Ірад загадаў забіць усіх дзяцей у Віфлееме ва ўзросце да 2 гадоў.
Гэты дзень у народзе лічылі прыдатным для варажбы. Дзяўчыны бегалі да свірана і прыслухоўваліся: калі чулі, што жыта перасыпаецца, гэта значыла, што абяруцца шлюбам з багатым, а калі мятлой мятуць – з бедным.
Назіралі зі дамашнімі жывёламі: калі конь спіць стоячы, будзе холадна, а калі лажыцца – хутка адліга. Пацяпленне таксама прадказваў шум у лесе.
Якія падзеі адбыліся 16 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся савецкі акцёр Васіль Ланавы і амерыканская актрыса Этэль Мерман.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Малахіі і святога пакутніка Гордзія.
У гэты дзень у вёсках пільнавалі хлеў ад ведзьм, якія, па павер'і, маглі скрасці ў кароў малако і нават замарыць жывёлу да смерці. У гэтым гаспадарам дапамагаў дамавы, або хлеўнік. Для яго пакідалі ў хлеве нешта смачнае.
Калі на Малахію воблачна, хутка будзе завіруха. Шэрань на дрэвах прадракае яснае і сухое надвор'е.
Якія падзеі адбыліся 15 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі матэматык, першая ў свеце жанчына-прафесар Соф'я Кавалеўская і лідар барацьбы за грамадзянскія правы чарнаскурых амерыканцаў Марцін Лютэр Кінг.
Сёння праваслаўная царква шануе памяць свяціцеля Сільвестра, які, па паданні, змог звярнуць ў хрысціянства імператара Канстанціна.
На Сільвестра вяскоўцы асабліва даглядалі куратнікі. Каб куры добра несліся, у куратніке вешалі каменьчык з дзюркай пасярэдзіне. Па дамашняй птушке таксама вызначалі надвор'е. Калі пеўні рана запелі – будзе адліга. Куры рана заснулі – наадварот, будзе мароз.
Жанчыны ў гэты дзень варажылі на цыбулі. 12 цыбулін пасыпалі соллю і пакідалі на ноч на стале. Колькі намокла да раніцы, столькі будзе і дажджлівых месяцаў.
За звыклай для паўночных шырот, але вельмі відовішчнай прыроднай з'явай - паўночным ззяннем - маглі назіраць жыхары пасёлка Ура-Губа ў Мурманскай вобласці.
На кадрах, знятых з ужываннем тэхналогіі паскоранай кіназдымкі таймлапс, захавана палатно нябеснага святлення смарагдавых адценняў з пурпурнымі бакамі.
Aurora Borealis, або паўночнае ззянне - гэта свячэнне верхніх слаёў атмасфер планет, якія валодаюць магнітасфэрай, з прычыны іх узаемадзеяння з зараджанымі часціцамі сонечнага ветру.
Глядзіце на відэа, як выглядае адна з галоўных ці, па меншай меры, прыгожых прычын пажыць за палярным кругам.