Які сёння дзень: 13 студзеня

Які сёння дзень: 13 студзеня 2021 года

87
(абноўлена 10:49 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трынаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 352 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 студзеня

  • У 1510 годзе Маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, ліквідавана Пскоўская рэспубліка.
  • У 1819 годзе Расія ўвяла дзяржаўную манаполію на продаж спіртнога.

Хто нарадзіўся 13 студзеня

  • 1893 год: Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання.
  • 1961 год: Генадзь Сагановіч, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург Мальер і брытанскі кінаакцёр Арланда Блум.

13 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Маланьі Малодшай.

У народзе 13 студзеня называюць Шчодры вечар або Васільева каляда. Па старым стылі гэта было пярэдадне Новага году – Васільева дня. У гэты дзень багата накрывалі сталы – адсюль і прымаўка: "Як на Маланніна вяселле". Перад Старым Новым годам таксама хадзілі калядоўшчыкі, або, як іх яшчэ называлі, шчадроўшчыкі.

Калі ў гэты дзень было цёплае надвор'е, лічылася, што лета будзе дажджлівае. Затое холад і шэрань прадракалі багаты ўраджай.

87
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 16 студзеня

Які сёння дзень: 16 студзеня 2021 года

245
(абноўлена 10:52 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца шаснаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 349 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 студзеня

  • У 1921 годзе быў падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР.
  • У 1963 годзе Мікіта Хрушчоў абвясціў аб тым, што СССР мае вадародную бомбу.

Хто нарадзіўся 16 студзеня

  • 1919 год: Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар.
  • 1940 год: Іван Піліпавіч Лагвіновіч, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі акцёр Васіль Ланавы і амерыканская актрыса Этэль Мерман.

16 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Малахіі і святога пакутніка Гордзія.

У гэты дзень у вёсках пільнавалі хлеў ад ведзьм, якія, па павер'і, маглі скрасці ў кароў малако і нават замарыць жывёлу да смерці. У гэтым гаспадарам дапамагаў дамавы, або хлеўнік. Для яго пакідалі ў хлеве нешта смачнае.

Калі на Малахію воблачна, хутка будзе завіруха. Шэрань на дрэвах прадракае яснае і сухое надвор'е.

245
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Певень, архіўнае фота

Які сёння дзень: 15 студзеня 2021 года

299
(абноўлена 10:51 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца пятнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 350 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 студзеня

  • У 1919 годзе Марк Шагал заснаваў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча.
  • У 1926 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар беларускага ілюстраванага сатырычнага часопіса "Маланка".
  • У 1926 годзе польскімі ўладамі была забаронена Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
  • У 1976 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Вілейска-Мінская водная сістэма.
  • У 1991 годзе ў Мінску быў заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй.
  • У 1994 годзе Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.
  • У 2001 годзе Джымі Вэйлз і Лары Сэнгер стварылі Вікіпедыю.

Хто нарадзіўся 15 студзеня

  • 1742 год: Францішак Нарвайш, прафесар вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце.
  • 1908 год: Заір Азгур, беларускі скульптар.
  • 1936 год: Янка Сіпакоў, беларускі пісьменнік, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі матэматык, першая ў свеце жанчына-прафесар Соф'я Кавалеўская і лідар барацьбы за грамадзянскія правы чарнаскурых амерыканцаў Марцін Лютэр Кінг.

15 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўная царква шануе памяць свяціцеля Сільвестра, які, па паданні, змог звярнуць ў хрысціянства імператара Канстанціна.

На Сільвестра вяскоўцы асабліва даглядалі куратнікі. Каб куры добра несліся, у куратніке вешалі каменьчык з дзюркай пасярэдзіне. Па дамашняй птушке таксама вызначалі надвор'е. Калі пеўні рана запелі – будзе адліга. Куры рана заснулі – наадварот, будзе мароз.

Жанчыны ў гэты дзень варажылі на цыбулі. 12 цыбулін пасыпалі соллю і пакідалі на ноч на стале. Колькі намокла да раніцы, столькі будзе і дажджлівых месяцаў.

299
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)

Імпічмент Трампу і інаўгурацыя Байдэна: што адбываецца ў Вашынгтоне - відэа

0
(абноўлена 14:34 16.01.2021)
Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за імпічмент прэзідэнту Дональду Трампу з-за беспарадкаў у Капітоліі, тым часам на ўсю моц ідзе падрыхтоўка інаўгурацыі Джо Байдэна. Глядзіце на відэа, што адбываецца ў Вашынгтоне.

Дональд Трамп стаў першым прэзідэнтам ЗША у гісторыі, якога двойчы падвергнулі імпічменту падчас яго знаходжання на пасадзе. Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адобрыла рэзалюцыю аб імпічменце дзеючага прэзідэнта краіны, абвінаваціўшы яго ў "падбухторванні да нападзення" на будынак Капітолія, якое адбылося ў сераду, 6 студзеня.

Тэкст рэзалюцыі аб імпічменце быў абнародаваны ў панядзелак, і праз два дні ён быў прыняты ў ходзе галасавання усімі дэмакратамі і дзесяццю рэспубліканцамі. За імпічмент дзеючага прэзідэнта ЗША прагаласавалі 232 чалавекі, супраць - 197.

Лідэр рэспубліканскага большасці Мітч Маконэл заявіў, што Сенат разгледзіць абвінавачванне пасля інаўгурацыі Джо Байдэна, якая адбудзецца 20 студзеня. Тым часам у Вашынгтоне ідзе падрыхтоўка да цырымоніі інаўгурацыі Байдэна.

Працоўныя манціруюць сцэну і дэкарацыі для мерапрыемства, а вакол будынка ўзмацняецца бяспека: усталёўваюць платы і блакіруюць дарогі, паліцэйскія і нацыянальная гвардыя ахоўваюць уваходы вакол.

Пасля штурму Капітолія ЗША прыхільнікамі Трампа на мінулым тыдні ФБР папярэдзіла аб запланаваных узброеных пратэстах у Вашынгтоне перад інаўгурацыяй.

Паведамляецца, што 20 студзеня Нацыянальная гвардыя накіруе ў акругу Калумбія 20 тысяч вайскоўцаў для ўзмацнення бяспекі.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
ЗША, інаўгурацыя, Кангрэс ЗША