Які сёння дзень: 14 студзеня 2021 года

Які сёння дзень: 14 студзеня 2021 года

65
(абноўлена 10:51 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года застаўся 351 дзень.

Якія падзеі адбыліся 14 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 студзеня

  • У 1873 годзе пачаўся рух цягнікоў на ўчастку Мінск - Вілейка.
  • У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны са Славакіяй.

Хто нарадзіўся 14 студзеня

  • 1893 год: Канстанцыя Буйло, беларуская паэтэса.
  • 1920 год: Мікола Аўрамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1942 год: Вера Вярба, беларуская паэтэса.

Таксама сёння нарадзіліся рымскі палітык  Марк Антоній і французская мастачка Берта Марызо.

14 студзеня ў народным календары

Сёння Васільеў дзень, назва якога паходзіць ад імя свяціцеля Васіля Вялікага.

Раніцай хадзілі да калодзежа або ракі і мылі твар – лічылася, што гэта дапаможа на ўвесь год захаваць здороўе і бодрасць. Таксама ў Беларусі ў ваду клалі залатыя або срэбраныя манеты.

Па старым календары 14 студзеня было першым днём года. Перад тым, як у гэты дзень садзіцца за стол, маліліся святому Васілю. Прынята было падаваць на стол свініну. Таксама на Васіля варылі кашу, па ёй можна было вызначыць, якім будзе год. Калі страва атрымалася смачная, у сям'і будзе лад і дабрабыт, а калі каша палезла з гаршка або ён трэснуў, чакалі бяды.

Калі раніцай ішоў снег, вясна будзе позняй. Адліга ў гэты дзень прадракае халоднае надвор'е летам.

65
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 22 студзеня

Які сёння дзень: 22 студзеня 2021 года

215
(абноўлена 21:07 21.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 343 дні.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 студзеня

  • У 1558 годзе пачалася Лівонская вайна.
  • У 1624 годзе Віцебск пазбаўлены Магдэбургскага права.
  • У 1796 годзе Бабруйск, Давыд-Гарадок, Докшыцы і Паставы атрымалі гербы.
  • У 1908 годзе ў Мінску пачаў працу І з’езд лекараў Мінскай губерні.
  • У 1935 годзе ў Мінску прайшоў ХІ Усебеларускі з’езд Саветаў.

Хто нарадзіўся 22 студзеня

  • 1890 год: Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёлу.
  • 1906 год: Андрэй Александровіч, беларускі паэт.
  • 1935 год: Віктар Ракаў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі філосаф Фрэнсіс Бэкан, французскі фізік Андрэ Ампер, англійскі паэт Джордж Байран, савецкі рэжысёр Сяргей Эйзенштэйн і расійскі фізік Леў Ландау.

22 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Філіпа.

Святы падыходзілі да свайго завяршэння, вяскоўцам трэба было прымацца за працу: прыбіраць у доме, праць бялізну. Часта ў гэты дзень хадзілі ў баню. У народзе верылі, што ў бане жыве дух – баннік, якога трэба задобрыць перад тым, як парыцца, каб баннік, няхай ён і не злы, не ўтварыў якой-небудзь шкоды.

Калі птушкі ў гэты дзень не злятаюць на снег, пахаладае. Котка ляжыць пузам дагары – наадварот, будзе адліга.

215
Тэги:
які сёння дзень, народны каляндар
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 21 студзеня

Які сёння дзень: 21 студзеня 2021 года

263
(абноўлена 20:23 20.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 344 дні.

Сёння ў Беларусі і Расіі адзначаецца дзень інжынерных войскаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 студзеня

  • У 1939 годзе была адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
  • У 1965 годзе ў Мінску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.
  • У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кыргызстанам і Узбекістанам.
  • У 2011 годзе адбылося ўвядзенне на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
  • У 2014 годзе ўрад Грэнады зрабіў наведванне гэтай краіны безвізавым для грамадзян Беларусі.

Хто нарадзіўся 21 студзеня

  • 1818 год: Адам Кіркор, беларускі гісторык і выдавец.
  • 1886 год: Аляксей Туранкоў, беларускі кампазітар.
  • 1923 год: Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст, народны артыст Беларусі.
  • 1928 год: Іван Аношкін, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі канструктар стралковай зброі Джон Браўнінг, французскі куцюр'е Крысціян Дыёр, брытанскі акцёр, комік Бэні Хіл, іспанскі оперны спявак Пласіда Дамінга і заснавальнік Microsoft Пол Ален.

21 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Рыгора Цудатворца, Емельяна і пакутніцы Васілісы.

У народзе гэты дзень атрымаў назву Васілісы зімнія або Емельяны перазімнікі. У гэты дзень запрашалі ў госці кумаў'ёў і частавалі іх. З 21 студзеня жанчыны зноў маглі прымацца за свае справы, прасці і шыць.

Калі ў гэты дзень вецер з поўдня, летам будуць частыя навальніцы. Мароз 21 студзеня значыў, што адлігу чакаць варта яшчэ не хутка. А вось калі вокны ў хаце запацелі, пацяплее.

263
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Сопка, Сушка і Праціўнік: як беларускае войска асвойвае ўзбраенне з РФ

Сопка, Сушка і Праціўнік: як беларускае войска асвойвае ўзбраенне з РФ

1
(абноўлена 15:54 22.01.2021)
Беларусь павышае абароназдольнасць і асвойвае комплексы для ВПС і войскаў СПА, якія паступілі з Расіі.

Магчымасці беларускай арміі істотна ўзраслі з прынятымі на ўзбраенне комплексамі баявой авіяцыі і сіл супрацьпаветранай абароны. Як і з чым нясуць кругласутачнае баявое дзяжурства ў небе Беларусі, даведаўся карэспандэнт Sputnik.

Камандзір за штурвалам

Авіябаза ў Баранавічах. На ўзлётную паласу рыхтуецца сесці самалёт, але манеўр - падманны. Знізіўшыся, машына аглушае ровам фарсажу і зноў рэзка ўзнімаецца ў неба, а праз секунду хаваецца ў аблоках.

Сопка, Сушка и Противник: как белорусская армия осваивает вооружение из РФ
© Sputnik / Виктор Толочко
Звышманёўранасць - адметная асаблівасць Су-30 СМ

Звышманёўранасць - мабыць, самая адметная асаблівасць Су-30 СМ. Самалёт валодае рухавіком з кіраваным вектарам цягі. Па ідэі канструктараў, такое апярэнне дазваляе выконваць неймаверныя віражы і літаральна завісаць у паветры. Вядома, пры належнай падрыхтоўцы лётчыка. Сёння ў кабіне Су-30 СМ пара на чале з камандзірам 61-й авіябазы.

Сопка, Сушка и Противник: как белорусская армия осваивает вооружение из РФ
© Sputnik / Виктор Толочко
Су-30 СМ - па сутнасці не самалёт, а шматфункцыянальны комплекс, распавёў камандзір 61-й авіяцыйнай базы Юрый Пыжык

"За год удалося налётаць досыць шмат гадзін. Па сутнасці гэта не самалёт, а шматфункцыянальны комплекс, які дапамагае лётчыку паражаць паветраныя і наземныя мэты, весці разведку і ставіць перашкоды", - распавядае камандзір 61-й авіяцыйнай базы Юрый Пыжык.

Паводле яго слоў, усё кіраванне заснавана на электроніцы.

"Лічбавыя сродкі, самі разумееце, робяць кіраванне дакладным і хуткім. Машына валодае прыцэлам, які засякае цэлі на адлегласці да 200 кіламетраў і застаецца толькі выйсці на дыстанцыю паражэння для пуску ракеты, скіду бомбы ці стрэлу з гарматы", - дадаў камандзір.

Індыйская эпапея

Сёння наўрад ці многія ўспомняць, як нараджаўся праект Су-30. Гэта было ў пачатку 90-х. Развал, у тым ліку, у абаронцы. Менавіта тады на заводзе ў Іркуцку вырашылі прапанаваць Індыі - партнёру Расіі яшчэ з часоў СССР - удасканаленыя знішчальнікі. Кіраваны вектар цягі - галоўнае ноў-хаў.

Перамовы вяліся 5 гадоў - такая асаблівасць рынку. Але на ваенных піруэты Су-30 МКІ ( "І" у абрэвіятуры азначае "індыйскі") зрабілі ўражанні ў небе Бангалора.

Сопка, Сушка и Противник: как белорусская армия осваивает вооружение из РФ
© Sputnik / Виктор Толочко
Праект Су-30 зарадзіўся ў пачатку 90-х

А следам... у 1999 праходзіў прэстыжны авіясалон у Ле-Бурже: пры выкананні віражоў на гранічныых магчымасцях расійскі шматмэтавы знішчальнік пацярпеў катастрофу. Але ў гэтым не было ні памылкі экіпажа, ні няспраўнасцей машыны. Арганізатары аэрасалона (а галоўны канкурэнт "сушак" - французскія Rafael) скарацілі час палёту. Кажучы папросту, адбілася спешка.

Здарэнне, зрэшты, не перашкодзіла кантракту, а ў далейшым стварэнню пры падтрымцы Расіі карпарацыі Хіндустан аэранаўтык. Экспарт дазволіў удасканальваць расійскую авіяпрамысловасць і перарос у такія праекты як Су-30 СМ, Су-34, Су-35, а таксама перспектыўны комплекс 5-га пакалення - Су-57.

Серыйны мадэрнізаваны

Баявое дзяжурства Су-30 СМ у Беларусі ў пары з МіГ-29. Шматфункцыянальны комплекс знаходзіцца на ўзбраенні ў Індыі, Кітаі, Венесуэле, Арменіі, Казахстане. Самалёт носіць статус не толькі простага ў эксплуатацыі, але і ў абслугоўванні.

"Самалёт асвоілі і працягваюць асвойваць маладыя экіпажы. Ім, вядома, больш звыкла і прасцей працаваць з кампьютэрным абсталяваннем. Пасля атрымання каманд на баявы вылет Су-30 СМ праз дзесяць хвілін будзе ў паветры", - кажа старшы тэхнік Радзівон П'янаў.

Сопка, Сушка и Противник: как белорусская армия осваивает вооружение из РФ
© Sputnik / Виктор Толочко
Старшы тэхнік Радзівон П"янаў

Паветраная абстаноўка

За беларускімі Су-30 СМ з цікаўнасцю назіраюць на заходніх граніцах. Пра гэта сведчаць дадзеныя, якія паступаюць на "Сопку-2".

Расійскі радыёлакацыйны комплекс - яшчэ адно нядаўняе папаўненне сярод сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Сопка, Сушка и Противник: как белорусская армия осваивает вооружение из РФ
© Sputnik / Виктор Толочко
Расійскі радыёлакацыйны комплекс "Сопка-2"

"Комплекс валодае першасным і другасным лакатарамі, якія дазваляюць выявіць паветраныя судны ў радыусе да 360 і 400 кіламетраў. Уся апаратура настроена ў працоўным і рэзервовым рэжымах. У выпадку выхаду з ладу якіх-небудзь вузлоў, пераход на дублюючую апаратуру ажыццяўляецца за дзве секунды. Можа працаваць абсалютна аўтаномна", - растлумачыў начальнік радыёлакацыйнага вузла Арцём Лісоўскі.

Сопка, Сушка и Противник: как белорусская армия осваивает вооружение из РФ
© Sputnik / Виктор Толочко
"Сопка-2": выгляд знутры

"Сопка-2" таксама абсталявана метэаканалам: надвор'е з'яўляецца для лётчыкаў інфармацыяй з пазнакай "высокага прыярытэту".

РЛС 59Н6М, ці "Праціўнік"

Сопка, Сушка и Противник: как белорусская армия осваивает вооружение из РФ
© Sputnik Tolochko Victor
Перавага Праціўніка - мабільнасць

Таксама расійская станцыя. У адрозненні ад "Сопкі", яе перавага - мабільнасць. Павышаць абароназдольнасць Беларусі дазваляюць і айчынныя распрацоўкі. Да прыкладу, РЛС "Усход-Д" і станцыя выяўлення нізкалётных мэтаў "Раса".

Сопка, Сушка и Противник: как белорусская армия осваивает вооружение из РФ
© Sputnik / Виктор Толочко
"Усход-Д" прызначаны для выяўлення паветраных аб"ектаў, пачынаючы ад паветранага шара да любога лятальнага апарата

"Усход-Д" прызначаны для выяўлення паветраных аб'ектаў, пачынаючы ад паветранага шара да любога лятальнага апарата. Станцыя дае аператару абвестку пра тып, хуткасць і выдаленне судна", - рапартуе начальнік радыёлакацыйнага вузла Аляксандр Кісялёў.

Сопка, Сушка и Противник: как белорусская армия осваивает вооружение из РФ
© Sputnik / Виктор Толочко
"Усход-Д" дае аператару абвестку пра тып, хуткасць і выдаленне паветранага судна, растлумачыў Аляксандр Кісялёў

Вопыт стварэння найноўшых сродкаў і ўзбраенняў дазваляе праводзіць сумесныя манеўры. Не выключана, што выпрабаванні беларускіх і расійскіх збройнікаў могуць прайсці на бліжэйшых вучэннях "Захад-2021". Стратэгічная трэніроўка ваенных дзвюх краін запланавана на восень.

1
Тэги:
Расія, Беларусь, Узбраенні, Самалёты