Які сёння дзень: 16 студзеня

Які сёння дзень: 16 студзеня 2021 года

256
(абноўлена 10:52 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца шаснаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 349 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 студзеня

  • У 1921 годзе быў падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР.
  • У 1963 годзе Мікіта Хрушчоў абвясціў аб тым, што СССР мае вадародную бомбу.

Хто нарадзіўся 16 студзеня

  • 1919 год: Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар.
  • 1940 год: Іван Піліпавіч Лагвіновіч, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі акцёр Васіль Ланавы і амерыканская актрыса Этэль Мерман.

16 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Малахіі і святога пакутніка Гордзія.

У гэты дзень у вёсках пільнавалі хлеў ад ведзьм, якія, па павер'і, маглі скрасці ў кароў малако і нават замарыць жывёлу да смерці. У гэтым гаспадарам дапамагаў дамавы, або хлеўнік. Для яго пакідалі ў хлеве нешта смачнае.

Калі на Малахію воблачна, хутка будзе завіруха. Шэрань на дрэвах прадракае яснае і сухое надвор'е.

256
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Які сёння дзень: 18 студзеня 2021 года

Які сёння дзень: 18 студзеня 2021 года

243
(абноўлена 10:54 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца васямнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 347 дзён.

Якія падзеі адбыліся 18 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 студзеня

  • У 1401 годзе ў Вільні Вітаўт разам з біскупамі, князямі і баярамі ВКЛ выдаў першыя акты Віленска-Радамскай уніі.
  • У 1921 годзе было заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.

Хто нарадзіўся 18 студзеня

  • 1892 год: Іосіф Лангбард, беларускі савецкі архітэктар.
  • 1895 год: Лявон Більдзюкевіч, беларускі педагог, матэматык, грамадскі дзеяч.
  • 1903 год: Аляксандр Васілевіч Фурсенка, беларускі навуковец-палеантолаг.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Алан Аляксандр Мілн, англа-амерыканскі акцёр Кэры Грант і амерыканскі акцёр Кевін Костнер.

18 студзеня ў народным календары

Сёння ў праваслаўных вернікаў Вадохрышчанская куцця, або Галодны вечар. У гэты час прыпыняліся застоллі і гулянні, людзі рыхтаваліся да посту, варылі прэсную куццю без алею і тварагу.

Сёння апошні вечар, калі дзяўчыны маглі паваражыць на нарачонага. Існавала шмат спосабаў даведацца пра свой лёс. Напрыклад, трэба было зняць з нагі абутак і кінуць яго за плот – у які бок ён лёг наском, адтуль і будзе жаніх.

Таксама перад сном дзяўчыны часалі валасы і клалі грэбень пад падушку са словамі "Хто прыйдзе і мяне прычэша?" У сне павінен быў з'явіцца нарачоны.

Напярэдадні Вадохрышча нельга прыбіраць у хаце, мыць бялізну, сварыцца і крыўдзіць каго-небудзь. Нельга таксама пазычаць грошы.

Калі 8 студзеня шоў снег, гэта было добрым знакам – будзе добры ўраджай мёду. Але завіруха прадвяшчала, што і праз тры месяцы будзе снег.

243
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 17 студзеня 2021 года

Які сёння дзень: 17 студзеня 2021 года

74
(абноўлена 10:53 28.12.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сямнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 348 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 студзеня

  • У 1971 годзе адчыніўся Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр.

Хто нарадзіўся 17 студзеня

  • 1732 год: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай.
  • 1904 год: Аляксандр Якімовіч, беларускі дзіцячы пісьменнік.
  • 1917 год: Антон Бархаткоў, беларускі савецкі мастак-жывапісец.
  • 1964 год: Андрэй Федарэнка, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся адзін з заснавальнікаў ЗША Бенджамін Франклін, рускі тэатральны дзеяч Канстанцін Станіслаўскі, амерыканскі гангстэр Аль Капонэ і амерыканскі баксёр Мухамед Алі.

17 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феактыста і пакутніка Зосіма, якога таксама называлі Пчаляром. У гэты дзень на стол абавязкова ставілі мёд, каб яго ураджай быў добрым.

У некаторых мясцінах на Феактыстаў дзень з вёсак "праганялі чорта": адзін з мужыкоў апранаўся ў кажух навыварат, і яго "білі" і "выганялі" ўсёй вёскай. Таксама палілі кастры і скакалі праз іх. Лічылася, што ў гэты дзень асаблівае раздолле нячыстай сіле.

17 студзеня лічылася прыдатным для варажбы. Дзяўчыны ўвечары выходзілі на вуліцу і глядзелі на неба. Калі Вялікая Мядзведзіца справа, жаданне спраўдзіцца.

Калі 17 студзеня неба яснае, яшчэ доўга будуць маразы.

74
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
На Вадохрышча

Міністэрства аховы здароўя расказала, ці можна купацца на Вадохрышча пасля COVID

0
(абноўлена 17:56 18.01.2021)
Вадохрышчанскія купанні пачаліся сёння ў Мінску, акунуцца ў купель можна ў трох спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах: на Камсамольскім возеры, у Драздах і на Цнянцы.

МІНСК, 18 сту – Sputnik. Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта, падкрэслілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Вадохрышчанскія купанні пачаліся ў Мінску. Акунуцца ў купель можна ў бліжэйшыя тры дні ў трох спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах: на Камсамольскім возеры, у Драздах і на Цнянцы.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя падкрэслілі: купанне ў палонцы - стрэс для непадрыхтаванага чалавека. У нетрэніраванага арганізма гэта можа справакаваць зрыў імунітэту і развіццё інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку і пнеўманій. З-за напружанай сітуацыі ў рэспубліцы з каронавірусам, медыкі раяць не акунацца ў купель. Калі ж чалавек усё ж рашыўся на гэта, варта загадзя пракансультавацца з лекарам.

"Нечаканае для арганізма апусканне ў халодную ваду можа справакаваць розныя хранічныя захворванні, у тым ліку сардэчна-сасудзістыя", - адзначылі ў прэс-службе.

Кажучы пра купання пасля перанесенага COVID-19, у ведамстве падкрэслілі, што існуе такое паняцце, як "посткаронавірусны сіндром". Ён выяўляецца ў тым, што запаленчы працэс скончыўся, але ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэмы могуць заставацца.

"Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта", - рэзюмавалі ў прэс-службе.

Нагадаем, у Беларусі зараз усталявалася марознае надвор'е, у некаторых рэгіёнах у ноч на 19 студзеня тэмпература апусціцца да -27°C. Але ўжо да чацвярга ў краіне пацяплее, абяцаюць сіноптыкі, слупкі тэрмометраў зноў пакажуць плюсавыя значэнні ў дзённы час.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Беларусь, Мінск, Вадохрышча, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19