Які сёння дзень: 28 студзеня

Які сёння дзень: 28 студзеня 2021 года

195
(абноўлена 19:37 27.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 337 дзён.

Якія падзеі адбыліся 28 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 студзеня

  • У 1577 годзе Мазыр атрымаў герб.
  • У 1588 годзе быў зацверджаны 3-і Статут ВКЛ.
  • У 1611 годзе Менскім кашталянам прызначаны Пётр Тышкевіч.
  • У 1798 годзе была заснавана Мінская рыма-каталіцкая духоўная семінарыя, працавала да 1869 года.
  • У 1868 годзе ў Мінску было створана таварыства лекараў.
  • У 1980 годзе ў Акадэмія навук БССР створаны Інстытут прыкладной фізікі.

Хто нарадзіўся 28 студзеня

  • 1919 год: Павел Кармунін, народны артыст Беларусі.
  • 1940 год: Леанід Дайнека, беларускі пісьменнік.
  • 1943 год: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі піяніст Артур Рубенштэйн і швейцарскі фізік Агюст Пікар.

28 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Паўла Фівейскага, першага хрысціянскага манаха і пустэльніка.

У народзе казалі: "Павел дзень прыбавіў". Дні прыкметна становяцца даўжэй, а ночы – карацей.

Калі днём на Паўла завіруха, уначы будзе моцны мароз. Крык варон прадвяшчае адлігу, калі яны схаваліся – халады.

195
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 25 лютага

Які сёння дзень: 25 лютага 2021 года

204
(абноўлена 17:27 21.02.2021)
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 309 дзён.

Якія падзеі адбыліся 25 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 лютага

  • У 1918 годзе было створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.

Хто нарадзіўся 25 лютага

  • 1909 год: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч.
  • 1947 год: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч.
  • 1953 год: Васіль Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1957 год: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак-імпрэсіяніст П'ер Агюст Рэнуар і украінская пісьменніца Леся Украінка.

25 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць мітрапаліта Аляксея і епіскапа Мелеція Антыахійскага.

У народзе гэты дзень лічылі добрым, каб вылячыць спалох – для гэтага хадзілі самі і насілі дзяцей да знахараў.

Чым халадней у гэты дзень і наступны тыдзень, тым цяплей будзе сакавік. Туман або галалёдзіца прадвяшчаюць дажджлівае лета.

204
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Рыгор Барадулін

"Чалавек не знікае так": сёння дзень нараджэння Рыгора Барадуліна

2075
(абноўлена 21:06 23.02.2021)
У гэты дзень нарадзіўся народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Sputnik узгадвае шлях жыцця выбітнага творцы.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка, скончыў школу ва Ушачах і філфак БДУ. Працаваў рэдактарам у розных выданнях і шмат пісаў, выпусціў каля 70 зборнікаў паэзіі. Барадулін шмат часу аддаваў і перакладчыцкай дзейнасці. Дзякуючы яму, на беларускай мове выйшлі "Слова пра паход Ігараў", творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Шэкспіра, Байрана, Ясеніна, Амара Хайма.

Першыя вершы Барадуліна з'явіліся ў друку, калі ён ужо вучыўся ў старэйшых класах — у 1953 годзе ў газеце "Чырвоная змена" (пад псеўданімам А.Чабор). А таксама ў шматтыражнай газеце БДУ "За сталінскія кадры".

Поэт Рыгор Бородулин с женой Валентиной
© Sputnik / Евгений Коктыш
Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай

Першы зборнік вершаў паэта "Маладзік над стэпам" выйшаў у 1959 годзе. Галоўныя тэмы паэзіі — вайна, духоўнасць і таленавітасць беларускага народа, праблемы пасляваеннага часу. У 1961 годзе выйшаў другі зборнік паэзіі — "Рунець, красаваць, налівацца!", а ў 1963 трэці — "Нагбом".

У апошніх зборніках паэта пераважаюць духоўныя і біблейскія матывы. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі "Ксты".

Акрамя гэтага аўтар вялікай колькасці сатырычных і гумарыстычных твораў. Стварыў вялікую колькасць эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва. У 1987 годзе выйшла кніга "Парастак Радкоў, галінка вяршыць", якая складалася з літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ паэта.

Родная мова з'яўлялася адной з тэмаў творчасці Барадуліна. Ад маці яму перадалася незвычайная чуйнасць да мовы. Вуснае багацце народнай творчасьці, засвоенае з дзяцінства, стала добрай асновай творчай індывідуальнасьці паэта.

Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа)
© Photo : "Беларуская прастора"
Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа)

Чэрпаючы з народных запасаў моўнай культуры, паэт адкрыў неабмежаваныя магчымасці словаформаў і спалучэнняў слоў, вярнуў забытым словам першародную свежасьць. Жывое маўленне ў творчасці Барадуліна выйшла за рамкі ўсталяваных літаратурных канонаў.

Рыгора Барадуліна не стала 2 сакавіка 2014 года, у Даравальную нядзелю. Напярэдадні адзначыў свой дзень нараджэння і 53 гады сумеснага жыцця з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. Да яе былі звернутыя апошнія словы паэта: "Якая ж ты ў мяне прыгожая!". Пахавалі Барадуліна на роднай Ушаччыне побач з маці.  

Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.

Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.

Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.

2075
Тэги:
Паэзія, падзеі і даты, Характэрныя факты, Літаратура, Смерць публічных людзей, Культура, Жыццё знакамітых людзей, Музыка, Рыгор Барадулін, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура