Які сёння дзень: 29 студзеня

Які сёння дзень: 29 студзеня 2021 года

161
(абноўлена 19:35 28.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 336 дзён.

Якія падзеі адбыліся 29 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 студзеня

  • У 1864 годзе ў Вільні быў арыштаваны Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі.
  • У 1922 годзе ў Мінску быў створаны Інстытут беларускай культуры, які пазней рэарганізуюць у Беларускую акадэмію навук.
  • У 1924 годзе быў заснаваны Бярэзінскі запаведнік.
  • У 1965 годзе ў Мінску, у парку імя М. Горкага адчынены планетарый.
  • У 1975 годзе ў Мінску адчынены кінатэатр "Кастрычнік".
  • У 1977 годзе быў заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі.

Хто нарадзіўся 29 студзеня

  • 1720 год: Францішак Багамолец, польскі і беларускі драматург, публіцыст, выдавец.
  • 1878 год: Уладзімір Самойла, беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф.
  • 1884 год: Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
  • 1924 год: Арцём Баханькоў, беларускі мовазнавец.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік і драматург Антон Чэхаўі французскі празаік Рамэн Ралан.

29 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць апостала Пятра, аднаго з 12 вучняў Хрыста. Разам з братам Андрэям ён быў рыбаком, але пасля сустрэчы з Ісусам яны пакінулі промысел і пайшлі з ім.

У народзе гэты дзень называлі Пётр-паўкорм, таму што да гэтага часу заставалася прыкладна палова кармоў, нарыхтаваных для жывёл на зіму. Калі прыпасаў заставалася меньш за палову, гэта значыла, што трэба паменьшыць порцыі.

Калі 29 студзеня мароз, лета будзе гарачае. Паўночны вецер прынясе сцюжу. Калі сонейка на захадзе чырвонага колеру наступны дзень будзе марозны і сонечны.

161
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 25 лютага

Які сёння дзень: 25 лютага 2021 года

275
(абноўлена 17:27 21.02.2021)
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 309 дзён.

Якія падзеі адбыліся 25 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 лютага

  • У 1918 годзе было створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.

Хто нарадзіўся 25 лютага

  • 1909 год: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч.
  • 1947 год: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч.
  • 1953 год: Васіль Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1957 год: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак-імпрэсіяніст П'ер Агюст Рэнуар і украінская пісьменніца Леся Украінка.

25 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць мітрапаліта Аляксея і епіскапа Мелеція Антыахійскага.

У народзе гэты дзень лічылі добрым, каб вылячыць спалох – для гэтага хадзілі самі і насілі дзяцей да знахараў.

Чым халадней у гэты дзень і наступны тыдзень, тым цяплей будзе сакавік. Туман або галалёдзіца прадвяшчаюць дажджлівае лета.

275
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Рыгор Барадулін

"Чалавек не знікае так": успамінаем Рыгора Барадуліна

2086
(абноўлена 09:29 25.02.2021)
У гэты дзень нарадзіўся народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Sputnik узгадвае шлях жыцця выбітнага творцы.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка, скончыў школу ва Ушачах і філфак БДУ. Працаваў рэдактарам у розных выданнях і шмат пісаў, выпусціў каля 70 зборнікаў паэзіі. Барадулін шмат часу аддаваў і перакладчыцкай дзейнасці. Дзякуючы яму, на беларускай мове выйшлі "Слова пра паход Ігараў", творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Шэкспіра, Байрана, Ясеніна, Амара Хайма.

Першыя вершы Барадуліна з'явіліся ў друку, калі ён ужо вучыўся ў старэйшых класах — у 1953 годзе ў газеце "Чырвоная змена" (пад псеўданімам А.Чабор). А таксама ў шматтыражнай газеце БДУ "За сталінскія кадры".

Поэт Рыгор Бородулин с женой Валентиной
© Sputnik / Евгений Коктыш
Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай

Першы зборнік вершаў паэта "Маладзік над стэпам" выйшаў у 1959 годзе. Галоўныя тэмы паэзіі — вайна, духоўнасць і таленавітасць беларускага народа, праблемы пасляваеннага часу. У 1961 годзе выйшаў другі зборнік паэзіі — "Рунець, красаваць, налівацца!", а ў 1963 трэці — "Нагбом".

У апошніх зборніках паэта пераважаюць духоўныя і біблейскія матывы. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі "Ксты".

Акрамя гэтага аўтар вялікай колькасці сатырычных і гумарыстычных твораў. Стварыў вялікую колькасць эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва. У 1987 годзе выйшла кніга "Парастак Радкоў, галінка вяршыць", якая складалася з літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ паэта.

Родная мова з'яўлялася адной з тэмаў творчасці Барадуліна. Ад маці яму перадалася незвычайная чуйнасць да мовы. Вуснае багацце народнай творчасьці, засвоенае з дзяцінства, стала добрай асновай творчай індывідуальнасьці паэта.

Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа)
© Photo : "Беларуская прастора"
Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа)

Чэрпаючы з народных запасаў моўнай культуры, паэт адкрыў неабмежаваныя магчымасці словаформаў і спалучэнняў слоў, вярнуў забытым словам першародную свежасьць. Жывое маўленне ў творчасці Барадуліна выйшла за рамкі ўсталяваных літаратурных канонаў.

Рыгора Барадуліна не стала 2 сакавіка 2014 года, у Даравальную нядзелю. Напярэдадні адзначыў свой дзень нараджэння і 53 гады сумеснага жыцця з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. Да яе былі звернутыя апошнія словы паэта: "Якая ж ты ў мяне прыгожая!". Пахавалі Барадуліна на роднай Ушаччыне побач з маці.  

Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.

Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.

Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.

2086
Тэги:
Паэзія, падзеі і даты, Характэрныя факты, Літаратура, Смерць публічных людзей, Культура, Жыццё знакамітых людзей, Музыка, Рыгор Барадулін, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Вакцынацыя ад COVID-19

Расійскую вакцыну "Спутник V" зарэгістравалі ў Гватэмале

0
(абноўлена 18:00 25.02.2021)
Гватэмала стала 37-й па ліку краінай, дзе ўхвалена прымяненне расійскага прэпарата, які ўвайшоў у топ-3 сусветных вакцын супраць каронавіруса па колькасці атрыманых адабрэнняў.

МІНСК, 25 лют – Sputnik. Расійская вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Гватэмале, гэта ўжо трэцяя краіна Цэнтральнай Амерыкі, якая адобрыла прэпарат, перадае Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).

"РФПІ аб'яўляе аб рэгістрацыі расійскай вакцыны супраць каронавіруса "Спутник V" міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Гватэмала", - распавялі ў фондзе.

Там адзначылі, што рэгістрацыя прэпарата была ажыццёўлена ў паскораным парадку.

"Бяспечная і эфектыўная расійская вакцына прызнана па ўсім свеце і з'яўляецца адным з ключавых інструментаў для барацьбы з пандэміяй", - паведаміў кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.

На дадзены момант расійская вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Аргентыне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, Туркменістане, Венгрыі, ААЭ, Іране, Рэспубліцы Гвінея, Тунісе, Арменіі, Мексіцы, Нікарагуа, Рэспубліцы Сербскай (энтытэт Босніі і Герцагавіны), Ліване, М'янме, Пакістане, Манголіі, Бахрэйне, Чарнагорыі, Сэнт-Вінсэнце і Грэнадынах, Казахстане, Узбекістане, Габоне, Сан-Марына, Гане, Сірыі, Кыргызстане, Гаяне, Егіпце і Гандурасе.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Гватэмала, Расія, вакцына, каронавірус
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса