Сёння адзначаецца Дзень беларускай навукі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Франц Шуберт і балгарская прадракальніца Ванга.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Афанасія Вялікага.
У народзе лічылі, што з гэтага дня пачынаюцца моцныя маразы. Казалі: "Афанасьеўскі мароз – берагі вушы і нос". Акрамя таго, верылі, што ноччу ведзьмы збіраюцца на сваі шабашы, таму імкнуліся ўвечары з хаты не выходзіць і замаўлялі коміны, праз якія, па павер'і, ведзьма можа ўляцець у дом.
Калі 31 студзеня завіруха, вясна прыйдзе позна. Чысты захад прадвяшчаў доўгія маразы.
Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Таксама лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.
У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.
Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з заходу – будзе дождж.
Якія падзеі адбыліся 1 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Сандра Бацічэлі і нямецкi музыка, удзельнiк дуэта Modern Talking Томас Андэрс.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць праведнай Марыямны. Таксама ў гэты дзень апостал Іўда скончыў жыццё самагубствам, таму дзень лічыцца не вельмі благапрыемным.
У даўніну 1 сакавіка нашы продкі святкавалі Ярылін дзень. Ярыла – бог сонца і ўрадлівасці. Па павер'і, з гэтага дня Ярыла адчыняе зямлю і ўсё пачынае расці. 1 сакавіка людзі сустракалі світанак на ўзвышшы і днём абавязкова выходзілі пагрэцца на сонейке.
Калі ў гэты дзень цёпла і сонечна, маразы яшчэ вернуцца. Аблокі, якія ляцяць высока, абяцаюць добрае надвор'е.