Сёння адзначаецца Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Джэймс Джойс і калумбійская спявачка Шакіра.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Яўфімія Вялікага, якога ў народзе называлі Яфім або Яўхім.
Гэты быў адзін з апошніх дзён, у які яшчэ маглі гуляць вяселле – неўзабаве пачнецца Вялікі пост, падчас якогда гэта забаронена.
Лічыцца, што якое надвор'е 2 лютага, такое будзе і на Масленіцу. Калі апоўдні бачна сонца, вясна будзе ранняя. З'яўленне шэрані абяцае замаразкі.
МІНСК, 24 лют — Sputnik. Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка, скончыў школу ва Ушачах і філфак БДУ. Працаваў рэдактарам у розных выданнях і шмат пісаў, выпусціў каля 70 зборнікаў паэзіі. Барадулін шмат часу аддаваў і перакладчыцкай дзейнасці. Дзякуючы яму, на беларускай мове выйшлі "Слова пра паход Ігараў", творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Шэкспіра, Байрана, Ясеніна, Амара Хайма.
Першыя вершы Барадуліна з'явіліся ў друку, калі ён ужо вучыўся ў старэйшых класах — у 1953 годзе ў газеце "Чырвоная змена" (пад псеўданімам А.Чабор). А таксама ў шматтыражнай газеце БДУ "За сталінскія кадры".
Першы зборнік вершаў паэта "Маладзік над стэпам" выйшаў у 1959 годзе. Галоўныя тэмы паэзіі — вайна, духоўнасць і таленавітасць беларускага народа, праблемы пасляваеннага часу. У 1961 годзе выйшаў другі зборнік паэзіі — "Рунець, красаваць, налівацца!", а ў 1963 трэці — "Нагбом".
У апошніх зборніках паэта пераважаюць духоўныя і біблейскія матывы. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі "Ксты".
Акрамя гэтага аўтар вялікай колькасці сатырычных і гумарыстычных твораў. Стварыў вялікую колькасць эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва. У 1987 годзе выйшла кніга "Парастак Радкоў, галінка вяршыць", якая складалася з літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ паэта.
Родная мова з'яўлялася адной з тэмаў творчасці Барадуліна. Ад маці яму перадалася незвычайная чуйнасць да мовы. Вуснае багацце народнай творчасьці, засвоенае з дзяцінства, стала добрай асновай творчай індывідуальнасьці паэта.
Чэрпаючы з народных запасаў моўнай культуры, паэт адкрыў неабмежаваныя магчымасці словаформаў і спалучэнняў слоў, вярнуў забытым словам першародную свежасьць. Жывое маўленне ў творчасці Барадуліна выйшла за рамкі ўсталяваных літаратурных канонаў.
Рыгора Барадуліна не стала 2 сакавіка 2014 года, у Даравальную нядзелю. Напярэдадні адзначыў свой дзень нараджэння і 53 гады сумеснага жыцця з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. Да яе былі звернутыя апошнія словы паэта: "Якая ж ты ў мяне прыгожая!". Пахавалі Барадуліна на роднай Ушаччыне побач з маці.
Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.
Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.
Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.
Якія падзеі адбыліся 24 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся рускі адмірал Фёдар Ушакоў, нямецкі казачнік Вільгельм Грым і заснавальнік кампаніі "Apple Computer".
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Уласія Севастыйскага, якога ў народзе называлі Аўлас або Улас. Ён лічыўся заступнікам рагатай скаціны.
Дамашніх жывёл сёння сытна кармілі, у тым ліку асвечаным у царкве хлебам, прыбяралі ў хлеве.
Калі на Уласа было шмат снегу, вясной будзе шмат травы. Доўгія ледзяшы прадвяшчалі познюю вясну.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Беларусы змогуць уехаць у Грузію з 1 сакавіка, пра гэта паведаміў прэм'ер Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.
Уехаць можна пакуль што толькі паветраным шляхам - сухапутныя межы застаюцца зачыненымі для турыстаў. Абавязковая ўмова - наяўнасць з сабой адмоўнага ПЦР-тэста.
У Грузіі таксама здымаецца вялікая частка абмежаванняў, якія раней былі ўведзены з-за каронавіруса - за выключэннем каменданцкай гадзіны. Яна дзейнічае па ўсёй краіне з 21:00 да 05:00.
Адновяць работу рэстараны, якія знаходзяцца ў закрытых памяшканнях (за выключэннем выхадных дзён), хоць ім прыйдзецца выконваць шэраг умоў і рэкамендацый.
З 25 лютага ў краіне адновіць працу міжгародні транспарт і гасцініцы ў гарналыжных курортных гарадах. З 15 сакавіка адкрыюцца спартыўныя залы, тэатры, гандлёвыя цэнтры і рынкі, з 1 сакавіка зноў пачнуць працу дзіцячыя сады і ВНУ.
Нагадаем, што абмежаванні былі ўведзены ў краіне з-за пандэміі каронавіруса. Уехаць у яе маглі з ПЦР-тэстам толькі грамадзяне краін ЕС, ад астатніх патрабавалася прадаставіць даведку аб праходжанні поўнага курса вакцынацыі. Зараз спісак стаў больш: да іх, акрамя Беларусі, дадаліся Расія, Арменія, Азербайджан, Украіна і Казахстан.
За ўвесь перыяд пандэміі каронавіруса ў Грузіі былі зафіксаваны 269 438 выпадкаў заражэнняў, памерлі 3 463 чалавекі. Вакцынацыю ад каронавіруса ўлады плануюць пачаць у сакавіку.
Дзе ў Мінску можна здаць ПЦР-тэст для паездкі за межы рэспублікі - можна прачытаць тут.
Чытайце таксама: