Якія падзеі адбыліся 10 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі паэт Барыс Пастарнак і нямецкі пісьменнік Бертальд Брэхт.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Яфрэма Сірына, які лічыцца заступнікам насякомых. У гэты дзень нельа было забіваць дома ніякіх казурак, каб дамавы не пакрыўдзіўся.
У народзе Яфрэмаў дзень лічыўс днём дамавога. Па павер'ях, дамавы жыве за печчу, калі яму пакідаць пачастункі, ён дапамагае гаспадарам і ў доме лад, калі ж пакрыўдзіць дамавога, ён можа шкодзіць і нават сысці з хаты. Нікому не хацелася застацца без аховы дамашняга духа, таму нават калі людзі пераязджалі, яны "запрашалі" дамавога ў новую хату.
Калі ў гэты дзень дзьме вецер, лета будзе сырое. Лес чарнее да адлігі.
Якія падзеі адбыліся 25 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак-імпрэсіяніст П'ер Агюст Рэнуар і украінская пісьменніца Леся Украінка.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць мітрапаліта Аляксея і епіскапа Мелеція Антыахійскага.
У народзе гэты дзень лічылі добрым, каб вылячыць спалох – для гэтага хадзілі самі і насілі дзяцей да знахараў.
Чым халадней у гэты дзень і наступны тыдзень, тым цяплей будзе сакавік. Туман або галалёдзіца прадвяшчаюць дажджлівае лета.
МІНСК, 24 лют — Sputnik. Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка, скончыў школу ва Ушачах і філфак БДУ. Працаваў рэдактарам у розных выданнях і шмат пісаў, выпусціў каля 70 зборнікаў паэзіі. Барадулін шмат часу аддаваў і перакладчыцкай дзейнасці. Дзякуючы яму, на беларускай мове выйшлі "Слова пра паход Ігараў", творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Шэкспіра, Байрана, Ясеніна, Амара Хайма.
Першыя вершы Барадуліна з'явіліся ў друку, калі ён ужо вучыўся ў старэйшых класах — у 1953 годзе ў газеце "Чырвоная змена" (пад псеўданімам А.Чабор). А таксама ў шматтыражнай газеце БДУ "За сталінскія кадры".
Першы зборнік вершаў паэта "Маладзік над стэпам" выйшаў у 1959 годзе. Галоўныя тэмы паэзіі — вайна, духоўнасць і таленавітасць беларускага народа, праблемы пасляваеннага часу. У 1961 годзе выйшаў другі зборнік паэзіі — "Рунець, красаваць, налівацца!", а ў 1963 трэці — "Нагбом".
У апошніх зборніках паэта пераважаюць духоўныя і біблейскія матывы. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі "Ксты".
Акрамя гэтага аўтар вялікай колькасці сатырычных і гумарыстычных твораў. Стварыў вялікую колькасць эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва. У 1987 годзе выйшла кніга "Парастак Радкоў, галінка вяршыць", якая складалася з літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ паэта.
Родная мова з'яўлялася адной з тэмаў творчасці Барадуліна. Ад маці яму перадалася незвычайная чуйнасць да мовы. Вуснае багацце народнай творчасьці, засвоенае з дзяцінства, стала добрай асновай творчай індывідуальнасьці паэта.
Чэрпаючы з народных запасаў моўнай культуры, паэт адкрыў неабмежаваныя магчымасці словаформаў і спалучэнняў слоў, вярнуў забытым словам першародную свежасьць. Жывое маўленне ў творчасці Барадуліна выйшла за рамкі ўсталяваных літаратурных канонаў.
Рыгора Барадуліна не стала 2 сакавіка 2014 года, у Даравальную нядзелю. Напярэдадні адзначыў свой дзень нараджэння і 53 гады сумеснага жыцця з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. Да яе былі звернутыя апошнія словы паэта: "Якая ж ты ў мяне прыгожая!". Пахавалі Барадуліна на роднай Ушаччыне побач з маці.
Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.
Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.
Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.