Беларусь. Журавінавае сэрца. Мая планета, адзінкавыя фотаздымкі

Які сёння дзень: 14 лютага 2021 года

279
(абноўлена 18:29 12.02.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сорак пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 320 дзён.

Сёння святкуецца Дзень усіх закаханых. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 лютага

  • У 1950 годзе быў падпісаны савецка-кітайскі дагавор аб сяброўстве і ўзаемнай дапамозе.
  • У 1956 годзе пачаўся XX з’езд КПСС, дзе Мікіта Хрушчоў асудзіў культ асобы Сталіна.

Хто нарадзіўся 14 лютага

  • 1800 год: Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак.
  • 1906 год: Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.
  • 1907 год: Алесь Звонак, беларускі паэт.
  • 1913 год: Віталь Канстанцінавіч Цвірка, беларускі жывапісец, народны мастак БССР.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Аляксандр Даргамыжскі і нямецкі філосаф Макс Хоркхаймер.

14 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Трыфана. У народзе яго называюць Трыфан-перазімнік або Трыфан-мышагон. Гэта звязана з паданнем, па якому ў дзяцінстве Трыфан пазбавіў вёску, у якой жыў, ад нашэсця шкоднікаў. Таксама Трыфан мог ацаляць хворых і выганяць бесаў.

У гэты дзень дзяўчыны па птушках варажылі, які ў іх будзе муж. Калі ўбачыць пару сініц – добрым і вясёлым, варон – старэй за яе і жосткім, сарок – балбатлівы і легкадумны.

Калі на Трыфана доўгія ледзяшы, лён таксама вырасце доўгі. Марозны дзень прадвяшчае познюю і халодную вясну, а снегапад – дажджлівую.

279
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 25 лютага

Які сёння дзень: 25 лютага 2021 года

198
(абноўлена 17:27 21.02.2021)
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 309 дзён.

Якія падзеі адбыліся 25 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 лютага

  • У 1918 годзе было створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.

Хто нарадзіўся 25 лютага

  • 1909 год: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч.
  • 1947 год: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч.
  • 1953 год: Васіль Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1957 год: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак-імпрэсіяніст П'ер Агюст Рэнуар і украінская пісьменніца Леся Украінка.

25 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць мітрапаліта Аляксея і епіскапа Мелеція Антыахійскага.

У народзе гэты дзень лічылі добрым, каб вылячыць спалох – для гэтага хадзілі самі і насілі дзяцей да знахараў.

Чым халадней у гэты дзень і наступны тыдзень, тым цяплей будзе сакавік. Туман або галалёдзіца прадвяшчаюць дажджлівае лета.

198
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Рыгор Барадулін

"Чалавек не знікае так": сёння дзень нараджэння Рыгора Барадуліна

2075
(абноўлена 21:06 23.02.2021)
У гэты дзень нарадзіўся народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Sputnik узгадвае шлях жыцця выбітнага творцы.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка, скончыў школу ва Ушачах і філфак БДУ. Працаваў рэдактарам у розных выданнях і шмат пісаў, выпусціў каля 70 зборнікаў паэзіі. Барадулін шмат часу аддаваў і перакладчыцкай дзейнасці. Дзякуючы яму, на беларускай мове выйшлі "Слова пра паход Ігараў", творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Шэкспіра, Байрана, Ясеніна, Амара Хайма.

Першыя вершы Барадуліна з'явіліся ў друку, калі ён ужо вучыўся ў старэйшых класах — у 1953 годзе ў газеце "Чырвоная змена" (пад псеўданімам А.Чабор). А таксама ў шматтыражнай газеце БДУ "За сталінскія кадры".

Поэт Рыгор Бородулин с женой Валентиной
© Sputnik / Евгений Коктыш
Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай

Першы зборнік вершаў паэта "Маладзік над стэпам" выйшаў у 1959 годзе. Галоўныя тэмы паэзіі — вайна, духоўнасць і таленавітасць беларускага народа, праблемы пасляваеннага часу. У 1961 годзе выйшаў другі зборнік паэзіі — "Рунець, красаваць, налівацца!", а ў 1963 трэці — "Нагбом".

У апошніх зборніках паэта пераважаюць духоўныя і біблейскія матывы. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі "Ксты".

Акрамя гэтага аўтар вялікай колькасці сатырычных і гумарыстычных твораў. Стварыў вялікую колькасць эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва. У 1987 годзе выйшла кніга "Парастак Радкоў, галінка вяршыць", якая складалася з літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ паэта.

Родная мова з'яўлялася адной з тэмаў творчасці Барадуліна. Ад маці яму перадалася незвычайная чуйнасць да мовы. Вуснае багацце народнай творчасьці, засвоенае з дзяцінства, стала добрай асновай творчай індывідуальнасьці паэта.

Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа)
© Photo : "Беларуская прастора"
Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа)

Чэрпаючы з народных запасаў моўнай культуры, паэт адкрыў неабмежаваныя магчымасці словаформаў і спалучэнняў слоў, вярнуў забытым словам першародную свежасьць. Жывое маўленне ў творчасці Барадуліна выйшла за рамкі ўсталяваных літаратурных канонаў.

Рыгора Барадуліна не стала 2 сакавіка 2014 года, у Даравальную нядзелю. Напярэдадні адзначыў свой дзень нараджэння і 53 гады сумеснага жыцця з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. Да яе былі звернутыя апошнія словы паэта: "Якая ж ты ў мяне прыгожая!". Пахавалі Барадуліна на роднай Ушаччыне побач з маці.  

Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.

Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.

Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.

2075
Тэги:
Паэзія, падзеі і даты, Характэрныя факты, Літаратура, Смерць публічных людзей, Культура, Жыццё знакамітых людзей, Музыка, Рыгор Барадулін, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура