Які сёння дзень: 15 лютага

Які сёння дзень: 15 лютага 2021 года

394
(абноўлена 18:33 12.02.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сорак шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 319 дзён.

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Стрэчанне. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 лютага

  • У 1386 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў.
  • У 1563 годзе пачалася аблога Полацка маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны.
  • У 1916 годзе ў Вільні пачалося выданне газеты "Гоман".

Хто нарадзіўся 15 лютага

  • 1904 год: Ларыса Александроўская, беларуская оперная спявачка.
  • 1912 год: Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік.
  • 1932 год: Мікалай Якавенка, беларускі скульптар.
  • 1959 год: Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, драматург.

Таксама сёння нарадзіліся астраном і фізік Галілеа Галілей і брытанская актрыса Шарлота Рэмплінг.

15 лютага ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква адзначае адзін з двунадзесятых святаў - Стрэчанне Гасподняе. Свята ўстаноўлена ў гонар таго, як на 40-вы дзень пасля нараджэння Збаўцы Марыя і Іосіф прыйшлі з ім у Іерусалімскі храм. Стрэчаннем гэта свята называюць таму, што тады Ісус упершыню сустрэўся са сваім народам.

У народзе гэты дзень лічылі пераходам да вясны. Казалі: "На Стрэчанне зіма з вясной сустрэліся". У хатах пеклі печыва ў выглядзе птушак, якія сімвалізавалі адступленне халадоў, і клікалі сонейка.

У гэты дзень у царкве свяцілі свечкі, якія называлі грамніцамі. Людзі верылі, што калі запаліць такую свечку падчас навальніцы, Маці Божая выратуе ад маланкі.

Па надвор'ю на Стрэчанне даведваліся, якая будзе вясна. Адліга прадвяшчала ранні яе надыход.

394
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 16 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 16 чэрвеня 2021 года

82
(абноўлена 15:25 15.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 198 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 чэрвеня

  • У 2006 годзе для карыстальнікаў адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Хто нарадзіўся 16 чэрвеня

  • 1834 год: Аляксандр Ельскі, беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец.
  • 1875 год: Канстанцін Галкоўскі, літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і педагог.
  • 1897 год: Аляксандр Шлюбскі, беларускі літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, бібліёграф.
  • 1911 год: Дзмітрый Лукас, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Джавані Бакача і шатландскі эканаміст, філосаф Адам Сміт.

16 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Лукіліяна, Клаўдзія, Іпація, Паўла, Дыянісія і пакутніцы Паўлы.

Імя святога Лукіліяна ў народзе ператварылася ў Лук'яна. Казалі: "На Лук'яна глядзі, адкуль вецер дзме". Па ветры спрабавалі вызначыць, які будзе ўраджай. Калі з поўдня – добры, а вось з паднёвага захаду – можа быць і не вельмі, таму што ён прыносіць дажджы. Паўночна-заходні вецер наогул быў неспрыяльны, ён абяцаў навальніцы і буры.

82
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

237
(абноўлена 10:46 14.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

  • У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
  • 1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
  • 1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

237
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн

Байдэн пагаварыў з Пуціным пра Беларусь

26
(абноўлена 21:43 16.06.2021)
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сёння ўпершыню ў якасці кіраўніка дзяржавы сустрэўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, па выніках саміту амерыканскі лідэр выступіў на прэс-канферэнцыі.

МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі.

Паводле яго слоў, ён паведаміў расійскаму калегу аб заклапочанасці ЗША з нагоды сітуацыі ў Беларусі

"Ён не не пагадзіўся са мной, ён задаў пытанне: "Што мы можам зрабіць з гэтай нагоды?" - сказаў Байдэн.

Падрабязнасці абмеркаванняў амерыканскі лідэр раскрываць не стаў.

Першая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША пасля абрання Байдэна на высокую пасаду доўжылася суткі і складалася з трох частак: вузкай і двух пашыраных.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што Пуцін не плануе падымаць тэму Беларусі на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША, але гатовы даць тлумачэнні, калі Вашынгтон сам яе закране.

А старэйшы дырэктар па Расіі і Цэнтральнай Азіі Савета нацыянальнай бяспекі пры Белым доме Эрык Грын адзначаў, што Джо Байдэн разлічвае абмеркаваць з расійскім калегам сітуацыю ў Беларусі і нормы грамадзянскай авіяцыі

"(...) мы будзем гаварыць пра Беларусь і неабходнасць захавання норм грамадзянскай авіяцыі, якія, як мы бачым, груба парушаліся ў апошнія тыдні", - заявіў Грын.

Чытайце таксама:

26
Тэги:
прэс-канферэнцыя, ЗША, прэзідэнт, Беларусь, Уладзімір Пуцін, Джо Байдэн