Сёння святкуецца Міжнародны дзень спантанай праявы дабрыні. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі скрыпач і кампазітар Арканджэла Карэлі і нямецкі фізік Ота Штэрн.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Міколы Спавядальніка. Гэты дзень у народзе празвалі Мікола Сцюдзёны – звычайна 17 лютага быў моцны мароз.
Міколу лічылі не вельмі спрыяльным днём для вандровак, а за тых, хто не быў дома ў гэты дзень, асабліва маліліся.
Калі галінкі ялін сагнуліся, будзе снег, роўныя – яснае надвор'е.
Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Таксама лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.
У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.
Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з заходу – будзе дождж.
Якія падзеі адбыліся 1 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Сандра Бацічэлі і нямецкi музыка, удзельнiк дуэта Modern Talking Томас Андэрс.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць праведнай Марыямны. Таксама ў гэты дзень апостал Іўда скончыў жыццё самагубствам, таму дзень лічыцца не вельмі благапрыемным.
У даўніну 1 сакавіка нашы продкі святкавалі Ярылін дзень. Ярыла – бог сонца і ўрадлівасці. Па павер'і, з гэтага дня Ярыла адчыняе зямлю і ўсё пачынае расці. 1 сакавіка людзі сустракалі світанак на ўзвышшы і днём абавязкова выходзілі пагрэцца на сонейке.
Калі ў гэты дзень цёпла і сонечна, маразы яшчэ вернуцца. Аблокі, якія ляцяць высока, абяцаюць добрае надвор'е.