Ластаўкі

Які сёння дзень: 7 сакавіка 2021 года

270
(абноўлена 11:59 07.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 299 дзён.

Якія падзеі адбыліся 7 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 сакавіка

  • У 1795 годзе ландтаг Курляндыі скасаваў падпарадкаванне герцагства Рэчы Паспалітай і далучыў яго да Расіі.
  • У 1924 годзе прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў рашэнне аб узбуйненні БССР.
  • У 1931 годзе было створана Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).

Хто нарадзіўся 7 сакавіка

  • 1781 год: Юзаф Завадскі, віленскі друкар.
  • 1872 год: Васіль Залатароў, беларускі кампазітар і педагог.
  • 1953 год: Уладзімір Кожух, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі астраном Джон Гершэль і французскі кампазітар Марыс Равель.

7 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Афанасія і пакутніка Маўрыкія Апамейскага.

Калі да гэтага дня ўжо прыляцелі ластаўкі, вясна будзе ранняя. Ружовы або залацісты світанак прадвяшчае добрае надвор'е. Калі ўдзень туман, лета будзе халодным.

270
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 13 красавіка

Які сёння дзень: 13 красавіка 2021 года

94
(абноўлена 17:32 12.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 262 дні.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 красавіка

  • У 1991 годзе былі ўтвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Італіяй.

Хто нарадзіўся 13 красавіка

  • 1966 год: Юрась Барысевіч, беларускі эсэіст, перакладчык і мастак.

Таксама сёння нарадзіліся самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы Гай Фокс і рускі паэт Дзям'ян Бедны.

13 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іпація Цудатворца, які быў вядомы цудамі ацалення сляпых і хворых. Акрамя таго, Іпацію моляцца цяжарныя жанчыны і тыя, хто марыць пра дзіця.

У даўніну ў гэты дзень расчышчалі месца пад ворыва, высякалі лес, палілі галінкі і лісце і на гэтым месцы сеялі зерне.

Калі 13 красавіка цёпла і сонечна, лета будзе цёплым. Нізкія аблокі прадвяшчаюць хуткае пахаладанне.

94
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 12 красавіка

Які сёння дзень: 12 красавіка 2021 года

104
(абноўлена 20:15 07.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 263 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 красавіка

  • У 1961 годзе Юрый Гагарын на караблі "Усход-1" здзейсніў першы палёт чалавека ў космас.

Хто нарадзіўся 12 красавіка

  • 1541 год: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
  • 1890 год: Янка Нёманскі, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
  • 1984 год: Алег Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская пісьменніца Харпер Лі і іспанская оперная спявачка Мансерат Кабалье.

12 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана Лесвічніка, аўтара багаслоўскай кнігі "Лесвіца райская", якая распавядае пра шлях манахаз да духоўнай дасканаласці.

У гэты дзень у вёсках частавалі дамавіка, каб ён не злаваўся, не ламаў рэчы і не шкодзіў дамашняй жывёле і гаспадарам дома.

Калі раніца 12 красавіка туманная, летам будзе добры ўраджай збожжа.

104
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Будынак КДБ Беларусі

КДБ пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні Кастусёва і Фядуты

8
(абноўлена 17:57 13.04.2021)
СМІ ужо другія суткі абмяркоўваюць прапажу лідэра найстарэйшай апазыцыйнай партыі і вядомага палітолага, праваахоўныя органы заявілі аб затрыманні толькі ў аўторак.

МІНСК, 13 кра – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі пацвердзіў затрыманне беларускага палітолага, былога члена каманды Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Фядуты, а таксама кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміла БелТА са спасылкай на ведамства.

У паведамленні гаворыцца, што Фядута і Кастусёў затрыманы ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы ў парадку артыкула 108 КПК Беларусі па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Поўная інфармацыя па гэтай сітуацыі будзе прадастаўлена пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Прапажа Фядуты

Як паведамляў Sputnik, заява аб згубе Фядуты паступіла ў аддзел МУС Расіі па Прэсненскім раёне Масквы ў ноч на панядзелак. На той момант ён не выходзіў на сувязь больш за суткі.

Хто такі Аляксандр Фядута?

Фядута ў 1994 годзе быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі, займаў пасаду начальніка ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У 2005 годзе напісаў першую палітычную біяграфію прэзідэнта Беларусі.

У 2010 годзе ў перыяд выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, разам з ім ствараў грамадзянскую кампанію "Гавары праўду!" (у 2014 годзе скончыў працу ў ёй).

Фядута быў затрыманы 20 снежня 2010 года і змешчаны пад варту, да красавіка 2011 года знаходзіўся ў СІЗА КДБ, а потым яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Праз месяц Фядута быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у два гады па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Лідэр партыі БНФ

Рыгор Кастусёў з'яўляецца старшынёй партыі "Беларускі народны фронт". Раней у сацсетках БНФ з'явілася інфармацыя аб тым, што ён знаходзіцца ў мінскім СІЗА КДБ "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.

Паводле інфармацыі СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).

Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010-м вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўнымі органамі, аднак асуджаны не быў.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
орган, палітолаг, партыя, СМІ, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, затрыманне, інфармацыя, КДБ РБ
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі