Які сёння дзень: 9 сакавіка 2021 года

Які сёння дзень: 9 сакавіка 2021 года

250
(абноўлена 09:16 09.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 297 дзён.

Якія падзеі адбыліся 9 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 сакавіка

У 1918 годзе выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда прыняў Другую Устаўную грамату, абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.

Хто нарадзіўся 9 сакавіка

1883 год: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся: фларэнційскі мораплавец Амерыга Веспучы, украінскі мастак і літаратар Тарас Шаўчэнка, першы касманаўт Юрый Гагарын і італьянская актрыса Арнэла Муці.

9 сакавіка ў народным календары

Сёння святкуецца другі дзень Масленічнага тыдня. Масленічны аўторак носіць імя "зайгрышы" і вось чаму. У гэты дзень моладзь пачынала ладзіць катання на санках з горак і розныя снежныя забавы, падчас якіх праводзіліся агледзіны нявест.

Таксама сёння Праваслаўная Царква адзначае здабыццё галавы Іаана Прадцечы. Калі Іаана Прадцечу забілі, яго галаву не дазволілі пахаваць побач з целам. Першапачаткова яе трымалі ў палацы цара Ірада, а потым на Аліўнай гары. Калі мінуў час, манах Інакенцій купіў на гары месца, якое некалі належыла Іраду. Там ён вырашыў узвесці невялікую каменную царкву і, калі капаў пад падмурак зямлю, знайшоў посуд з галавой Іаана Прадцечы. Перад смерць Інакенцій схаваў у зямных нетрах святыню, таму што па ўсёй краіне пачаліся ганенні на хрысціян і распаўсюдзілася нявер'е, але яе зноў знайшлі. Доўгі час святыня пераходзіла з рук у рукі, пакуль у 452 годзе ігумен Емескага манастыра зноў не здабыў святыню.

У гэты дзень рыбакі ішлі на раку або возера, 9 сакавіка лічылася спрыяльным для рыбалкі.

Калі сёння прыляцелі птушкі, будзе добры ўраджай хлеба. Калі ідзе дождж, то і на Вялікдзень будзе дождж.

250
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 15 красавіка

Які сёння дзень: 15 красавіка 2021 года

243
(абноўлена 18:05 14.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 260 дзён.

Сёння адзначаюцца Сусветны дзень мастацтва, Міжнародны дзень культуры і Дзень экалагічных ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 красавіка

  • У 1432 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Свідрыгайлам.
  • У 1783 годзе была ўтворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Канадай.

Хто нарадзіўся 15 красавіка

  • 1900 год: Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся мастак, архітэктар і навуковец Леанарда да Вінчы, рускі паэт, навуковец Мікалай Гумілёў і расійская эстрадная спявачка Ала Пугачова

15 красавіка ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць святых Ціта і Палікарпа.

Палікарпаў дзень лічыўся рубяжом, пасля якога можна было чакаць бясхлебіцы. Гэта звязана было з тым, што раней да гэтага дня сеялі апошняе зерне, якое заставалася.

Калі на Палікарпа крычаць крумкачы – будзе непагадзь. Крумкачы ўвогуле асацыяваліся з дрэннымі навінамі, таму знянацку пачуць крумканне лічылася нядобрым знакмам: будзе бяда.

243
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 14 красавіка

Які сёння дзень: 14 красавіка 2021 года

136
(абноўлена 19:18 13.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 261 дзень.

Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 красавіка

  • У 1432 годзе пачаталося валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага, які доўгі час не ўсімі часткамі ВКЛ прызнаваўся за законнага валадара.
  • У 1923 годзе ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.
  • У 1988 годзе ў Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб'яднання студэнтаў.

Хто нарадзіўся 14 красавіка

  • 1853 год: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык.
  • 1880 год: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч.
  • 1885 год: Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч.
  • 1910 год: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.
  • 1920 год: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.

14 красавіка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую ("Марья – зажги снега"). Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе і ў ручаях.

Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор'е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплым, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга і будзе халоднай, а лета – кароткім.

136
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Залатыя зліткі

Валютныя рэзервы ў Беларусі могуць скараціцца амаль на мільярд да канца года

7
(абноўлена 14:08 15.04.2021)
Міжнародныя рэзервовыя актывы краіны на 1 красавіка, паводле папярэдніх дадзеных, склалі 6 940 мільёнаў долараў, але да канца 2021-га яны могуць значна зменшыцца.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы рэспублікі ў канцы года складуць больш за 6 мільярдаў долараў, заявіў у чацвер старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур.

Ён адзначыў, што на 1 красавіка ЗВР склалі 6,9 млрд долараў. Паводле ацэнак рэгулятара, на канец года гэты паказчык можа скараціцца да крыху больш за 6 мільярдаў.

"З улікам прагназуемых паступленняў і выплат яны складуць больш за 6 млрд долараў. Гэта будзе пакрываць каля двух месяцаў імпарту тавараў і паслуг", - удакладніў Калаур.

Скарачэнне ЗВР

Скарачэнне золатавалютных рэзерваў у рэспубліцы ў апошнія месяцы паскорылася. У лютым 2021 года яны зменшыліся на 88,9 мільёна долараў, тады як у сакавіку на 174,5 мільёна.

Прэс-служба рэгулятара зніжэнне ЗВР тлумачыць "планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 310 мільёнаў долараў, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата".

Па новых патрабаваннях грашова-крэдытнай палітыкі Нацбанка рэзервы на пачатак 2022 года павінны скласці не менш за 6 мільярдаў долараў. Годам раней гэты паказчык быў 7,3 мільярда долараў.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
долар, Беларусь, рэзервы