Які сёння дзень: 10 сакавіка 2021 года

Які сёння дзень: 10 сакавіка 2021 года

251
(абноўлена 09:11 10.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 296 дзён.

Якія падзеі адбыліся 10 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 сакавіка

  • У 1939 годзе ў Мінску прэм’ерай оперы "Міхась Падгорны" Яўгена Цікоцкага адкрыўся будынак Дзяpжаўнага тэатра опеpы і балета Белаpyсi.
  • У 1972 годзе адбыўся выбух у футлярным цэху Мінскага радыёзавода, пад абвалам пліт перакрыцця загінула 120 чалавек, больш за 100 пацярпела.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Бельгіяй.

Хто нарадзіўся 10 сакавіка

  • 1933 год: Серафім Андраюк, беларускі літаратуразнавец і крытык.
  • 1940 год: Аляксей Марачкін, беларускі мастак і грамадскі дзеяч.
  • 1942 год: Міхась Ткачоў, беларускі археолаг, гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч.
  • 1946 год: Уладзімір Гасцюхін, акцёр кіно і тэатра.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі імператар Аляксандр ІІІ і французскі архітэктар і дызайнер Эктор Гімар.

10 сакавіка ў народным календары

Сёння святкуецца трэці дзень Масленічнага тыдня. Масленічная серада носіць імя "лакамка" і вось чаму. Гэты дзень суправаджаўся паяданнем традыцыйнай стравы - бліноў, вырабленых з розных гатункаў цеста з разнастайнымі начынкамі. У той жа час праводзіліся бліновыя спаборніцтвы - вызначалі, у каго яны атрымаліся смачней за ўсё. Дарэчы ў сераду было прынята хадзіць з пачастункамі ў госці да цешчы.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Тарасія, патрыярха Канстанцінопальскага.

У народзе гэты дзень атрымаў назву Тарас Бяссонны, таму што вядома, што святы мала спал. Лічылася, што 10 сакавіка нельга класціся спаць днём або рана ўвечары, інакш на чалавека нападзе ліхаманка. Гэта датычылася толькі дарослых людзей. Увогуле дзень Тараса лічыўся неспрыяльным.

Калі 10 сакавіка грыміць гром, пахаладае. Добрае надвор'е прадвяшчае цёплае лета.

251
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 13 красавіка

Які сёння дзень: 13 красавіка 2021 года

90
(абноўлена 17:32 12.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 262 дні.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 красавіка

  • У 1991 годзе былі ўтвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Італіяй.

Хто нарадзіўся 13 красавіка

  • 1966 год: Юрась Барысевіч, беларускі эсэіст, перакладчык і мастак.

Таксама сёння нарадзіліся самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы Гай Фокс і рускі паэт Дзям'ян Бедны.

13 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іпація Цудатворца, які быў вядомы цудамі ацалення сляпых і хворых. Акрамя таго, Іпацію моляцца цяжарныя жанчыны і тыя, хто марыць пра дзіця.

У даўніну ў гэты дзень расчышчалі месца пад ворыва, высякалі лес, палілі галінкі і лісце і на гэтым месцы сеялі зерне.

Калі 13 красавіка цёпла і сонечна, лета будзе цёплым. Нізкія аблокі прадвяшчаюць хуткае пахаладанне.

90
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 12 красавіка

Які сёння дзень: 12 красавіка 2021 года

104
(абноўлена 20:15 07.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 263 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 красавіка

  • У 1961 годзе Юрый Гагарын на караблі "Усход-1" здзейсніў першы палёт чалавека ў космас.

Хто нарадзіўся 12 красавіка

  • 1541 год: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
  • 1890 год: Янка Нёманскі, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
  • 1984 год: Алег Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская пісьменніца Харпер Лі і іспанская оперная спявачка Мансерат Кабалье.

12 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана Лесвічніка, аўтара багаслоўскай кнігі "Лесвіца райская", якая распавядае пра шлях манахаз да духоўнай дасканаласці.

У гэты дзень у вёсках частавалі дамавіка, каб ён не злаваўся, не ламаў рэчы і не шкодзіў дамашняй жывёле і гаспадарам дома.

Калі раніца 12 красавіка туманная, летам будзе добры ўраджай збожжа.

104
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)

Дзіцячы вясновы абрад гукання вясны “Жаваронкі”

0
(абноўлена 17:06 12.04.2021)
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі

Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна Беларусі 10 красавіка. У ім удзельнічалі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.

Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: “Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!” і пачынаюць спяваць песню “Жавароначкі прыляціце”.

Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі. .

Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:

Ой, топчам мы, ой топчам мы?
А што ж мы да вытапчам?
А ці снег і з лёдам?

А ці зіму з марозам?

Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.

Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.

Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.

Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі…
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: “Вол бушуе, вясну чуе”, закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна” яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.

Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.

Глядзіце таксама:

0
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!

Тэги:
Гуканне вясны, вясна, абрады