Які сёння дзень: 12 сакавіка 2021 года

Які сёння дзень: 12 сакавіка 2021 года

280
(абноўлена 20:15 11.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца семдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 294 дні.

Якія падзеі адбыліся 12 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 сакавіка

  • У 1922 годзе Грузія, Арменія і Азербайджан ўтварылі ЗСФСР, федэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.
  • У 1940 годзе адбылася падпісанне мірнага дагавору паміж СССР і Фінляндыяй — канец савецка-фінскай вайны.

Хто нарадзіўся 12 сакавіка

  • 1918 год: Эдуард Валасевіч, бесларускі пісьменнік і байкапісец.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі тэолаг і філосаф Джордж Берклі і амерыканская актрыса, спявачка Лайза Мінелі.

12 сакавіка ў народным календары

Сёння святкуецца пяты дзень Масленічнага тыдня. Масленічная пятніца носіць імя "цёшчыны вячоркі". Зяць клікаў цёшчу да сваёй хаты на пачастунак, а бліны ў хаце мужы павінна была пекці яе дачка. Дарэчы, цёшча магла прыйсці ў госці да зяця со сваімі сяброўкамі і сваякамі.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Пракопія Дэкапаліта.

Імя святога ў народзе звязвалі па сугуччы са словам "пракапаць", гэты дзень асацыяваўся з таяннем снегу, стварэннем дарог для вясны. З 12 сакавіка звычайна пачынаецца сапраўдная вясна.

Калі ў гэты дзень ужо распусцілася вярба, сяўбу можна пачынаць раней. Пра тое ж самае сведчыла з'яўленне пралескаў.

280
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 15 красавіка

Які сёння дзень: 15 красавіка 2021 года

239
(абноўлена 18:05 14.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 260 дзён.

Сёння адзначаюцца Сусветны дзень мастацтва, Міжнародны дзень культуры і Дзень экалагічных ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 красавіка

  • У 1432 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Свідрыгайлам.
  • У 1783 годзе была ўтворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Канадай.

Хто нарадзіўся 15 красавіка

  • 1900 год: Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся мастак, архітэктар і навуковец Леанарда да Вінчы, рускі паэт, навуковец Мікалай Гумілёў і расійская эстрадная спявачка Ала Пугачова

15 красавіка ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць святых Ціта і Палікарпа.

Палікарпаў дзень лічыўся рубяжом, пасля якога можна было чакаць бясхлебіцы. Гэта звязана было з тым, што раней да гэтага дня сеялі апошняе зерне, якое заставалася.

Калі на Палікарпа крычаць крумкачы – будзе непагадзь. Крумкачы ўвогуле асацыяваліся з дрэннымі навінамі, таму знянацку пачуць крумканне лічылася нядобрым знакмам: будзе бяда.

239
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 14 красавіка

Які сёння дзень: 14 красавіка 2021 года

136
(абноўлена 19:18 13.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 261 дзень.

Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 красавіка

  • У 1432 годзе пачаталося валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага, які доўгі час не ўсімі часткамі ВКЛ прызнаваўся за законнага валадара.
  • У 1923 годзе ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.
  • У 1988 годзе ў Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб'яднання студэнтаў.

Хто нарадзіўся 14 красавіка

  • 1853 год: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык.
  • 1880 год: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч.
  • 1885 год: Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч.
  • 1910 год: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.
  • 1920 год: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.

14 красавіка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую ("Марья – зажги снега"). Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе і ў ручаях.

Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор'е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплым, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга і будзе халоднай, а лета – кароткім.

136
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Хуткасны цягнік Ласточка

Пачаўся продаж квіткоў на цягнік "Ласточка" паміж Масквой і Мінскам

0
(абноўлена 12:50 15.04.2021)
Паміж сталіцамі Расіі і Беларусі на штодзённай аснове будуць курсіраваць яшчэ два чыгуначныя рэйсы па люстраным раскладзе.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Пачаўся продаж квіткоў на хуткасныя цягнікі "Ласточка" паміж Масквой і Мінскам, паведамілі ў прэс-службе Расійскай чыгункі.

"Адкрыты продаж квіткоў на "Ластаўку" Масква - Мінск! Набыць квіткі можна на сайце РЧ або ў праграме "РЧ Пасажырам", - гаворыцца ў паведамленні РЧ у Telegram-канале.

Паводле інфармацыі кампаніі ў праграме па продажы квіткоў, цэны пачынаюцца ад 1 428 расійскіх рублёў (крыху больш за 49 беларускіх рублёў - Sputnik) - у залежнасці ад месца і адлегласці паездкі, а таксама часу продажу. Набыць квіткі можна за 90 дзён да даты адпраўлення.

Ад месца адпраўлення да канчатковай станцыі месца базавага класа абыдзецца ў 49,38 беларускага рубля, эканом - 50,21 рубля, бізнес-класа - 136,14 рубля.

Першы цягнік адправіцца ў шлях ужо 30 красавіка. Штодня паміж сталіцамі Расіі і Беларусі будуць курсіраваць па два рэйсы "Ласточек" па люстраным раскладзе:

  • № 717/722, адпраўленне ў 06:20 і прыбыццё ў 13:10 (з прыпынкам у Смаленску);
  • № 721/718, адпраўленне ў 16:00 і прыбыццё у 22:55 (з прыпынкам у Вязьме і Смаленску).

Паводле інфармацыі Расійскай чыгункі, час у шляху складзе каля сямі гадзін. Цягнік будзе хадзіць у камплектацыі "Прэміум" і складацца з пяці вагонаў. Пасажыры будуць мець магчымасць выбару паміж базавым класам (першы вагон) і фарматам "бізнес" і "эканом".

У цягніках прадугледжаны ўсе неабходныя функцыі для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі. У цяперашні час пасажырам рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы на працягу ўсёй паездкі.

Рух цягнікоў Мінск - Масква аднаўляецца

БЧ і РЧ аднавілі штодзённае курсіраванне міжнародных цягнікоў Мінск - Масква з 13 красавіка. У прыватнасці, штодзённым стаў фірмовы хуткі цягнік "Беларусь" №2/1. Таксама з панядзелка зноў пачалі хадзіць цягнікі №52/51 Брэст - Мінск - Санкт-Пецярбург (штодня), № 4/3 Масква - Брэст (праз дзень) і Гомель - Адлер (адзін раз у чатыры дні).

Без ПЦР не пусцяць

Усе грамадзяне Беларусі пры праездзе чыгуначным транспартам у Расію абавязаны мець пры сабе адмоўны вынік ПЦР-тэста на каронавірус. Тэст сапраўдны для праезду 72 гадзіны з моманту выдачы вынікаў.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
расклад, рэйсы, Беларусь, Расія, сталіца, Мінск, Масква, "Ласточка", цягнік, Квіткі