Які сёння дзень: 23 сакавіка

Які сёння дзень: 23 сакавіка 2021 года

350
(абноўлена 16:22 22.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 283 дні.

Якія падзеі адбыліся 23 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 сакавіка

  • У 1990 годзе быў заснаваны Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

Хто нарадзіўся 23 сакавіка

  • 1906 год: Ісак Любан, беларускі кампазітар.
  • 1948 год: Генадзь Пашкоў, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся нямецка-амерыканскі філосаф, сацыяльны псіхолаг Эрых Фром і японскі кінарежысёр, прадзюсар і сцэнарыст Акіра Курасава.

23 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Васілісы.

Прырода абуджалася ад халадоў, дзень пакрысе станавіўся даўжэй за ноч. Пачыналіся паводкі, сяляне капалі канавы, каб адвесці ваду ад дамоў і яна не трапіла ў склеп.

Калі ў гэты дзень бачылі жаўрокоў, гэта значыць, хутка будзе зелянець трава. Навальніца прадвяшчае ўраджайны год.

350
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Які сёння дзень: 16 красавіка

Які сёння дзень: 16 красавіка 2021 года

206
(абноўлена 19:12 15.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 259 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 красавіка

  • У 1934 годзе ў СССР уведзена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кубай.
  • У 1999 годзе пачаў камерцыйную дзейнасць першы сотавы аператар стандарту GSM у Беларусі — кампанія "Мабільная лічбавая сувязь", з мая 2008 "Вэлком".

Хто нарадзіўся 16 красавіка

  • 1924 год: Алег Луцэвіч, беларускі мастак-графік, педагог.
  • 1928 год: Алег Сурскі, беларускі дызайнер, мастак, арт-крытык і мастацтвазнаўца.
  • 1935 год: Анатоль Клышка, беларускі пісьменнік

Таксама сёння нарадзіўся амерыканскі акцёр Чарлі Чаплін.

16 красавіка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Мікіты Спавядальніка і Ілірыка Марсіёнскага, а таксама пакутнікаў Феадосіі, Елпідорфа, Дзія, Віфонія і Галіка. Сёння таксама моляцца абразу Божай Маці "Неўвядальны Цвет".

Па народных прыкметах, калі раніцай туман, ураджай будзе добры. Нізкія аблокі і халодны вецер прадвяшчалі доўгую вясну і нянаснае лета. Добрае надвор'е абяцала працягнуцца яшчэ тыдзень.

206
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Які сёння дзень: 15 красавіка

Які сёння дзень: 15 красавіка 2021 года

291
(абноўлена 18:05 14.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 260 дзён.

Сёння адзначаюцца Сусветны дзень мастацтва, Міжнародны дзень культуры і Дзень экалагічных ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 красавіка

  • У 1432 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Свідрыгайлам.
  • У 1783 годзе была ўтворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Канадай.

Хто нарадзіўся 15 красавіка

  • 1900 год: Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся мастак, архітэктар і навуковец Леанарда да Вінчы, рускі паэт, навуковец Мікалай Гумілёў і расійская эстрадная спявачка Ала Пугачова

15 красавіка ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць святых Ціта і Палікарпа.

Палікарпаў дзень лічыўся рубяжом, пасля якога можна было чакаць бясхлебіцы. Гэта звязана было з тым, што раней да гэтага дня сеялі апошняе зерне, якое заставалася.

Калі на Палікарпа крычаць крумкачы – будзе непагадзь. Крумкачы ўвогуле асацыяваліся з дрэннымі навінамі, таму знянацку пачуць крумканне лічылася нядобрым знакмам: будзе бяда.

291
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Авальная зала пасля рамонту

Беларускім адвакатам могуць забараніць прыватную практыку

3
(абноўлена 17:00 16.04.2021)
Адвакацкі корпус у спрошчаным парадку могуць папоўніць былыя пракуроры, суддзі і іншыя супрацоўнікі праваахоўных органаў.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Беларускія дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект, згодна з якім прапануецца дазволіць адвакатам працаваць толькі праз юрыдычныя кансультацыі і скасаваць іх дзейнасць у складзе бюро і індывідуальна.

"Праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці" прыняты ў першым чытанні. Адзінай арганізацыйнай формай ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці будуць з'яўляцца юрыдычныя кансультацыі", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале ніжняй палаты беларускага парламента. Такім чынам, прапануецца скасаваць дзейнасць адвакатаў у складзе адвакацкіх бюро і індывідуальна.

"Прапанаваны падыход дасць магчымасць забяспечыць стварэнне роўных умоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці для ўсіх адвакатаў, умацаванне адзінага статусу адваката, а таксама аказанне на належным узроўні юрыдычнай дапамогі. Таксама замацоўваецца магчымасць перахода адвакатаў, якія працуюць індывідуальна або ў адвакацкім бюро, у юрыдычныя кансультацыі для працягу сваёй дзейнасці" , - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Такім чынам, законапраектам выключаецца патрабаванне аб абавязковай наяўнасці ў асобы, якая мае намер стаць адвакатам, трохгадовага стажу работы па спецыяльнасці, дыферэнцыруюцца тэрміны праходжання стажыроўкі прэтэндэнтам на званне адваката ў залежнасці ад наяўнасці ў яго стажу працы па спецыяльнасці.

Як гаворыцца ў паведамленні, "уводзіцца спрошчаны парадак праходжання стажыроўкі і здачы кваліфікацыйнага экзамену прэтэндэнтамі з ліку былых суддзяў, пракурораў і іншых работнікаў праваахоўных органаў, г.зн. асоб, якія ўжо маюць вопыт юрыдычнай работы, кандыдатуры якіх прадстаўлены кіраўнікамі адпаведных ведамстваў". У законапраекце замацоўваецца патрабаванне, што адвакаты маюць права прыступіць да ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці толькі пасля прынясення прысягі, прапануецца праводзіць чарговыя і пазачарговыя атэстацыі.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Праваахоўчыя органы, суддзі, пракурор, адвакацкі корпус, прыватная практыка, адвакаты
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі