Які сёння дзень: 24 сакавіка

Які сёння дзень: 24 сакавіка 2021 года

280
(абноўлена 17:02 23.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца восемдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 282 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 сакавіка

  • У 1794 годзе пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

Хто нарадзіўся 24 сакавіка

  • 1896 год: Вера Маслоўская, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, паэтэса.
  • 1908 год: Аляксей Глебаў, скульптар, народны мастак Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі ілюзіяніст Гары Гудзіні і савецкі фізік Сяргей Вавілаў.

24 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Анціпы, Еўфімія, свяціцеляў Сафронія Урачанскага і Іерусалімскага.

Святапакутніку Анціпу маліліся пра ацаленне ад зубнога болю.

У гэты час звычайна пачынае спяваць зязюля. Калі гэты птушкі прыляцелі да таго, як на дрэвах з'явіліся першыя лісточкі, год будзе неўраджайны.

Прадвеснікамі дрэннага надвор'я лічацца жаўрукі, якія ляцяць нізка і моўчкі, і вароны, якія сідзяць на зямле. Калі вароны ўзляцелі на вяршыні дрэў, наадварот, будзе цёпла.

280
Тэги:
які сёння дзень, народны каляндар
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 15 красавіка

Які сёння дзень: 15 красавіка 2021 года

235
(абноўлена 18:05 14.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 260 дзён.

Сёння адзначаюцца Сусветны дзень мастацтва, Міжнародны дзень культуры і Дзень экалагічных ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 красавіка

  • У 1432 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Свідрыгайлам.
  • У 1783 годзе была ўтворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Канадай.

Хто нарадзіўся 15 красавіка

  • 1900 год: Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся мастак, архітэктар і навуковец Леанарда да Вінчы, рускі паэт, навуковец Мікалай Гумілёў і расійская эстрадная спявачка Ала Пугачова

15 красавіка ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць святых Ціта і Палікарпа.

Палікарпаў дзень лічыўся рубяжом, пасля якога можна было чакаць бясхлебіцы. Гэта звязана было з тым, што раней да гэтага дня сеялі апошняе зерне, якое заставалася.

Калі на Палікарпа крычаць крумкачы – будзе непагадзь. Крумкачы ўвогуле асацыяваліся з дрэннымі навінамі, таму знянацку пачуць крумканне лічылася нядобрым знакмам: будзе бяда.

235
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 14 красавіка

Які сёння дзень: 14 красавіка 2021 года

136
(абноўлена 19:18 13.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 261 дзень.

Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 красавіка

  • У 1432 годзе пачаталося валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага, які доўгі час не ўсімі часткамі ВКЛ прызнаваўся за законнага валадара.
  • У 1923 годзе ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.
  • У 1988 годзе ў Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб'яднання студэнтаў.

Хто нарадзіўся 14 красавіка

  • 1853 год: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык.
  • 1880 год: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч.
  • 1885 год: Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч.
  • 1910 год: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.
  • 1920 год: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.

14 красавіка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую ("Марья – зажги снега"). Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе і ў ручаях.

Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор'е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплым, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга і будзе халоднай, а лета – кароткім.

136
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)

Новыя рэаліі выжывання турызму ў Беларусі прэс-канферэнцыя

0
(абноўлена 13:01 15.04.2021)
У чацвер, 15 красавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася анлайн-прэс-канферэнцыя, прысвечаная ўкараненню новых турыстычных прадуктаў як фактару выжывання галіны ва ўмовах пандэміі.

Ва ўмовах новай рэальнасці працы турыстычнага бізнесу, ва ўмовах сусветнай пандэміі стаў відавочны рост цікавасці да ўнутранага турпрадукту, асабліва ў сямейным сегменце. Нягледзячы на ​​ўсе складанасці, яго якасць і разнастайнасць дынамічна павышаюцца. Турыстычныя кампаніі сталі канцэнтраваць намаганні на распрацоўцы новых праграм, камбінаваць ідэі класічнага курортнага адпачынку і аздараўлення з экскурсійнымі і адукацыйнымі элементамі.

Прапануем разабрацца ў трэндах летняга турыстычнага сезона 2021 года на прыкладзе Беларусі і Расіі.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі:

  • намеснік дырэктара па турызме РУП "Цэнтркурорт" Аляксей СТРЭЛЬЧАНКА;
  • кандыдат гістарычных навук, намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый МАРОЗАЎ;
  • кандыдат гістарычных навук, дацэнт, эксперт праекта "Сямейны клуб актыўнага і адукацыйнага адпачынку" Дзмітрый СКВАРЧЭЎСКІ;
  • в.а. начальніка аддзела рэалізацыі, прыёму і размяшчэння РГЦ "Сілічы" Крысціна ФІЛАТАВА;
  • прадстаўнік Расійскага саюза туріндустрыі, кіраўнік праектнага офіса па дзіцячым турызме ЦФА РФ Ірына МАШТАКОВА.
0
Тэги:
пандэмія, прадукт, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Sputnik Беларусь, прэс-канферэнцыя, Беларусь, турызм, выжыванне