Які сёння дзень: 30 сакавіка

Які сёння дзень: 30 сакавіка 2021 года

248
(абноўлена 18:19 29.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца восемдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 276 дзён.

Якія падзеі адбыліся 30 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 сакавіка

  • У 1330 годзе канфлікт паміж магістратам Рыгі і Лівонскім ордэнам скончыўся паражэннем гараджан і заключэннем міру.
  • У 2016 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Манака.

Хто нарадзіўся 30 сакавіка

  • 1907 год: Надзея Абрамава, беларуская пісьменніца, журналістка.
  • 1956 год: Хрысціна Лялько, беларуская пісьменніца.

Таксама сёння нарадзіліся іспанскі мастак Франсіска Гойя, французскі паэт Поль Верлен, галандскі мастак Вінцэнт ван Гог і канадская спявачка Селін Дыён.

30 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Алексія, чалавек Божы. Па паданні ён быў сынам багатых бацькоў, але адмовіўся ажаніцца з прыгожай і багатай дзяўчынай і 17 гадоў жыў у жабрацтве, пакуль Божая Маці не паказала на яго, як на чалавека, які годны Царства Нябеснага. Слава пра яго ляцела па ўсёй краіне, і ён пакінуў царкву, у якой служыў, каб вярнуцца ў дом бацькоў, дзе яго ніхто не пазнаў. Толькі перад смерцю святы адкрыў пра сябе ўсю праўду.

У гэты дзень, як і 29 сакавіка, сяляне рамантавалі вазы і рыхтаваліся да пасяўной.

Калі 30 сакавіка ішоў дождж або снег, лета будзе ўраджайным, калі надвор'е добрае – летам будзе горача і будзе мала грыбоў.

248
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Які сёння дзень: 16 красавіка

Які сёння дзень: 16 красавіка 2021 года

196
(абноўлена 19:12 15.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 259 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 красавіка

  • У 1934 годзе ў СССР уведзена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кубай.
  • У 1999 годзе пачаў камерцыйную дзейнасць першы сотавы аператар стандарту GSM у Беларусі — кампанія "Мабільная лічбавая сувязь", з мая 2008 "Вэлком".

Хто нарадзіўся 16 красавіка

  • 1924 год: Алег Луцэвіч, беларускі мастак-графік, педагог.
  • 1928 год: Алег Сурскі, беларускі дызайнер, мастак, арт-крытык і мастацтвазнаўца.
  • 1935 год: Анатоль Клышка, беларускі пісьменнік

Таксама сёння нарадзіўся амерыканскі акцёр Чарлі Чаплін.

16 красавіка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Мікіты Спавядальніка і Ілірыка Марсіёнскага, а таксама пакутнікаў Феадосіі, Елпідорфа, Дзія, Віфонія і Галіка. Сёння таксама моляцца абразу Божай Маці "Неўвядальны Цвет".

Па народных прыкметах, калі раніцай туман, ураджай будзе добры. Нізкія аблокі і халодны вецер прадвяшчалі доўгую вясну і нянаснае лета. Добрае надвор'е абяцала працягнуцца яшчэ тыдзень.

196
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Які сёння дзень: 15 красавіка

Які сёння дзень: 15 красавіка 2021 года

291
(абноўлена 18:05 14.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 260 дзён.

Сёння адзначаюцца Сусветны дзень мастацтва, Міжнародны дзень культуры і Дзень экалагічных ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 красавіка

  • У 1432 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Свідрыгайлам.
  • У 1783 годзе была ўтворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Канадай.

Хто нарадзіўся 15 красавіка

  • 1900 год: Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся мастак, архітэктар і навуковец Леанарда да Вінчы, рускі паэт, навуковец Мікалай Гумілёў і расійская эстрадная спявачка Ала Пугачова

15 красавіка ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць святых Ціта і Палікарпа.

Палікарпаў дзень лічыўся рубяжом, пасля якога можна было чакаць бясхлебіцы. Гэта звязана было з тым, што раней да гэтага дня сеялі апошняе зерне, якое заставалася.

Калі на Палікарпа крычаць крумкачы – будзе непагадзь. Крумкачы ўвогуле асацыяваліся з дрэннымі навінамі, таму знянацку пачуць крумканне лічылася нядобрым знакмам: будзе бяда.

291
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін

Мішусцін: усе нашы міністры працуюць над паляпшэннем адносін з Беларуссю

0
(абноўлена 15:57 16.04.2021)
У беларускі сталіцы расійскі прэм'ер, які прыбыў з афіцыйным візітам, падчас перамоў на вышэйшым узроўні павінен абмеркаваць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з рэспублікай, у тым ліку інтэграцыйную тэматыку.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Расце лічба ўзаемнага тавараабароту, які паступова аднаўляецца, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін падчас перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.

Па словах Мішусціна, напярэдадні візіту ён абмеркаваў гэтую тэму з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым удакладніў, што падтрымлівае кантакты з кіраўніком беларускага ўрада Раманам Галоўчанкам.

"Усе нашы міністры, прадстаўнікі ведамстваў працуюць як над паляпшэннем нашых адносін, так і над надзённымі праблемамі", - запэўніў кіраўнік расійскага ўрада.

Усё аднаўляецца

Міхаіл Мішусцін звярнуў увагу, што пачаў аднаўляцца ўзаемны тавараабарот, пра што сведчаць лічбы, якія растуць.

"Мы зафіксавалі, што падзенне пасля каронавіруса было значным. Цяпер гэта ўсё аднаўляецца", - удакладніў ён.

"Мы аднаўляем і паветраныя зносіны. 30 красавіка з Масквы ў Мінск павінна "паляцець" "Ласточка" (фірменны цягнік - Sputnik). Мы гэта вітаем. Слава Богу каронавірусная інфекцыя адыходзіць", - адзначыў кіраўнік урада РФ.

Ёсць пытанні

Пасля чаго дадаў, што яшчэ ёсць шмат пытанняў. Медыкі папярэджваюць пра рызыкі, якія могуць утрымлівацца ў розных варыяцыях штамаў каронавіруса.

Расійскі прэм'ер выказаў надзею, што сумесныя меры па супрацьдзеянні інфекцыі прынясуць свой плён і асабліва адзначыў, што ў канцы сакавіка ў Беларусі пачаўся выраб расійскай вакцыны "Спутник V".

Інтэграцыя сістэм

"Наша ўзаемадзеянне ў галіне прамысловасці, энергетыкі, транспарту, інфраструктуры, будаўніцтва вельмі актыўнае. 2021 год - гэта год Расіі ў Беларусі, а наступны Беларусі ў Расіі. Нашы культурныя сувязі, абмен прадстаўнікамі культуры, будзе інтэнсіфікаваны", - сказаў ён.

Міхаіл Мішусцін паведаміў, што падпісаў са сваім беларускім калегам Раманам Галоўчанкам адпаведную праграму культурнага супрацоўніцтва.

"Сёння мы паглядзім, як можна інтэграваць нашы сістэмы. Я даўно ведаю беларускіх калег з Мытнай службы, з Падатковай службы. Гэта высокія прафесіяналы. Але нашы сістэмы, паколькі яны ўзаемадзейнічаюць ў пастаянным рэжыме (увесь таваразварот), павінны быць інтэграваныя", - таксама канстатаваў ён.

На яго думку, інтэграцыя будзе на карысць Саюзнай дзяржаве.

"Выгада, а ні ў якім разе нейкія паглынанні. Мы так гэта і бачым. Паспрабавалі разгледзець магчымасці гэтай інтэграцыі на аснове лепшых тэхналогій, якія прапануе і беларускі, і расійскі бок. Сёння пагаворым пра гэта, мы рыхтаваліся з Раманам Аляксандравічам (Галоўчанкам - Sputnik) да гэтай падзеі", - растлумачыў пазіцыю расійскі прэм'ер-міністр.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Урад, Інтэграцыя, рэспубліка, Расія, перамовы, візіт, прэм'ер, сталіца, Беларусь, Адносіны, Міністры, Міхаіл Мішусцін
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі