Які сёння дзень: 6 красавіка

Які сёння дзень: 6 красавіка 2021 года

278
(абноўлена 17:27 05.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 269 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спорта на карысць міру і развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 красавіка

  • У 1955 годзе выйшаў першы нумар газеты "Голас Радзімы".
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эстоніяй.

Хто нарадзіўся 6 красавіка

  • 1904 год: Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.
  • 1910 год: Барыс Кіт, навуковец, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі.
  • 1951 год: Алег Яноўскі, беларускі гісторык

Таксама сёння нарадзіліся мастак Рафаэль і расійскі філосаф і публіцыст Аляксандр Герцэн.

6 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Захарыя манаха і Захарыя, посніка Пячэрскага, свяціцеля Арцемія і вялебнага Іакава.

6 красавіка - пярэдадне свята Дабравешчанне, да якога заўсёды старанна рыхтаваліся: прыбіралі ў хаце, гатавалі святочную ежу. У храмах у гэты дзень праводзіцца ўсяночная.

Калі ў гэты дзень ішоў дождж, лічылася, гэты год будзе добры для дамашніх жывёл.

278
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 15 красавіка

Які сёння дзень: 15 красавіка 2021 года

239
(абноўлена 18:05 14.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 260 дзён.

Сёння адзначаюцца Сусветны дзень мастацтва, Міжнародны дзень культуры і Дзень экалагічных ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 красавіка

  • У 1432 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Свідрыгайлам.
  • У 1783 годзе была ўтворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Канадай.

Хто нарадзіўся 15 красавіка

  • 1900 год: Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся мастак, архітэктар і навуковец Леанарда да Вінчы, рускі паэт, навуковец Мікалай Гумілёў і расійская эстрадная спявачка Ала Пугачова

15 красавіка ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць святых Ціта і Палікарпа.

Палікарпаў дзень лічыўся рубяжом, пасля якога можна было чакаць бясхлебіцы. Гэта звязана было з тым, што раней да гэтага дня сеялі апошняе зерне, якое заставалася.

Калі на Палікарпа крычаць крумкачы – будзе непагадзь. Крумкачы ўвогуле асацыяваліся з дрэннымі навінамі, таму знянацку пачуць крумканне лічылася нядобрым знакмам: будзе бяда.

239
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 14 красавіка

Які сёння дзень: 14 красавіка 2021 года

136
(абноўлена 19:18 13.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 261 дзень.

Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 красавіка

  • У 1432 годзе пачаталося валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага, які доўгі час не ўсімі часткамі ВКЛ прызнаваўся за законнага валадара.
  • У 1923 годзе ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.
  • У 1988 годзе ў Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб'яднання студэнтаў.

Хто нарадзіўся 14 красавіка

  • 1853 год: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык.
  • 1880 год: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч.
  • 1885 год: Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч.
  • 1910 год: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.
  • 1920 год: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.

14 красавіка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую ("Марья – зажги снега"). Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе і ў ручаях.

Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор'е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплым, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга і будзе халоднай, а лета – кароткім.

136
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Залатыя зліткі

Валютныя рэзервы ў Беларусі могуць скараціцца амаль на мільярд да канца года

2
(абноўлена 14:08 15.04.2021)
Міжнародныя рэзервовыя актывы краіны на 1 красавіка, паводле папярэдніх дадзеных, склалі 6 940 мільёнаў долараў, але да канца 2021-га яны могуць значна зменшыцца.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы рэспублікі ў канцы года складуць больш за 6 мільярдаў долараў, заявіў у чацвер старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур.

Ён адзначыў, што на 1 красавіка ЗВР склалі 6,9 млрд долараў. Паводле ацэнак рэгулятара, на канец года гэты паказчык можа скараціцца да крыху больш за 6 мільярдаў.

"З улікам прагназуемых паступленняў і выплат яны складуць больш за 6 млрд долараў. Гэта будзе пакрываць каля двух месяцаў імпарту тавараў і паслуг", - удакладніў Калаур.

Скарачэнне ЗВР

Скарачэнне золатавалютных рэзерваў у рэспубліцы ў апошнія месяцы паскорылася. У лютым 2021 года яны зменшыліся на 88,9 мільёна долараў, тады як у сакавіку на 174,5 мільёна.

Прэс-служба рэгулятара зніжэнне ЗВР тлумачыць "планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 310 мільёнаў долараў, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата".

Па новых патрабаваннях грашова-крэдытнай палітыкі Нацбанка рэзервы на пачатак 2022 года павінны скласці не менш за 6 мільярдаў долараў. Годам раней гэты паказчык быў 7,3 мільярда долараў.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
долар, Беларусь, рэзервы