Які сёння дзень: 17 красавіка 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 17 красавіка 2023 года
Які сёння дзень: 17 красавіка 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 17.04.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 258 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 красавіка

У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Індыяй і Ірландыяй.

Хто нарадзіўся 17 красавіка

1917 год: Леанід Бражнік, беларускі оперны спявак.
1936 год: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі акцёр Шон Бін і англійская спявачка і мадэль Вікторыя Бекхэм.

17 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Зосімы і Іосіфа Песнапісца.
У народзе святога Іосіфа называлі Осіп Песнапевец, па-свойму трактуючы яго прозвішча. У гэты дзень пачынаюць спяваць першыя пеўчыя птушкі і стракатаць конікі.
Калі на алешыне да гэтага часу ўжо шмат каташкоў, будзе добры ўраджай аўса.
Стужка навiн
0