Які сёння дзень: 19 красавіка 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 19 красавіка 2023 года
Які сёння дзень: 19 красавіка 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 19.04.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 256 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 красавіка

У 1563 годзе Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу "Апостал".

Хто нарадзіўся 19 красавіка

1881 год: Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.
1908 год: Вільгельм Гараўскі, беларускі празаік.
1926 год: Барыс Аракчэеў, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык і грамадскі дзеяч Васіль Тацішчаў і амерыканскі акцёр Джэймс Франка.

19 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Яўціхія і Ерыміі, імя якога якога ў народзе спрасцілася да Ярома. Яўціхія жа называлі Ціхі і сачылі ў гэты дзень за ветрам.
Калі 19 красавіка дзень ціхі і бязветраны, будзе добры ўраджай. Калі ж дзьме моцны вецер, ён і напрыканцы лета будзе дзьмуць, страсе ўсё калоссе.
Звычайна да гэтага дня ўжо пачыналі квітнець яблыні, і гэта лічылася добрай прыкметай – тады лета будзе цёплым і прыйдзе рана.
Стужка навiн
0