Які сёння дзень: 26 красавіка

Які сёння дзень: 26 красавіка 2021 года

443
(абноўлена 18:47 23.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шаснаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 249 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 красавіка

  • У 1986 годзе адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.
  • У 1989 годзе ў Мінску ўпершыню прайшоў "Чарнобыльскі шлях".

Хто нарадзіўся 26 красавіка

  • 1863 год: Яўстафій Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, педагог.
  • 1929 год: Юрый Туронак, беларускі дзеяч і гісторык.
  • 1933 год: Георгій Паўлавіч Гурыновіч, беларускі фізік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Эжэн Дэлакруа і амерыканскі фізік і сейсмолаг Чарльз Рыхтэр.

26 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Фамаіды. Ёй маліліся аб пазбаўленні ад блуду і распусты.

У гэты час пачынаюць лятаць чмялі і іншыя казуркі. Расквітае шмат вясенніх раслін. Калі квітнее вярба, халадоў больш не будзе. Дуб – лета будзе цёплым.

Зорная ноч прадвяшчае добры ўраджай збожжа. Калі зязюля гучна куе, цёплыя дзянькі ўжо блізка.

443
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Які сёння дзень: 14 траўня

Які сёння дзень: 14 траўня 2021 года

232
(абноўлена 17:22 12.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 231 дзень.

Якія падзеі адбыліся 14 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 траўня

  • У 1659 годзе войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка.
  • У 1918 годзе Рада БНР даручыла Р. Скірмунту фарміраванне новага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • У 1995 годзе адбыўся рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.
  • У 2015 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Балонскага працэсу.

Хто нарадзіўся 14 траўня

  • 1666 год: Казімір Аляксандр Пацей, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1869 год: Якаў Кругер – беларускі жывапісец яўрэйскага паходжання.
  • 1899 год: Тодар Куніцкі, адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага сялянскага саюза.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр Джордж Лукас і заснавальнік сацыяльнай сеткі "Фэйсбук" Марк Цукерберг.

14 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Ерыміі, аднаго з чатырох ветхазапаведных прарокаў. У народзе яго называлі Ярома Засявацель.

Імя прарока асацыявалася ў людзей са словам "ярмо", з-за чаго яго лічылі заступнікам палявых работ і жывёл. Сяляне раніцай маліліся прароку, а потым выязджалі ў поле, каб прадоўжыць сяўбу.

Калі раніца была ясная, то лі лета будзе пагодлівае. Дождж у гэты дзень абяцаў халодную зіму.

232
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Які сёння дзень: 13 траўня

Які сёння дзень: 13 траўня 2021 года

234
(абноўлена 17:24 12.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 траўня

  • У 1986 годзе адкрыўся V з'езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі знятыя раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 траўня

  • 1879 год: Іван Серада, беларускі палітык і навуковец, першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • 1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
  • 1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелену стагоддзя".
  • 1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева - аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо ўсталёўвалася добрае надвор'е. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень. 

13 траўня імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і каб зберагчы здароў'е, лепей было застацца дома.

Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.

234
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Першая Ласточа адправілася з Мінска ў Маскву з першага пуці станцыі Мінск-Пасажырскі

Хуткасныя цягнікі "Ласточка" за 2 тыдні перавезлі 22 тысячы пасажыраў

11
(абноўлена 17:11 14.05.2021)
Рэйсы Мінск-Масква карыстаюцца высокім попытам, вагоны беларуска-расійскага экспрэса запаўняюцца на 100%

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Хуткасныя цягнікі "Ласточка", якія курсіруюць паміж Мінскам і Масквой, за два тыдні перавезлі 22 тысячы пасажыраў, паведаміла прэс-служба РЧ.

Квіткі на праезд у цягніку паміж сталіцамі Беларусі і Расіі выкупляюцца загадзя. Праязныя дакументы на бліжэйшыя рэйсы ўжо набылі 34,5 тысячы чалавек. Паездкі сталі карацей: замест 9 гадзіны маршрут займае менш сямі. Па Беларусі "Ласточка" рухаецца з хуткасцю 140 кіламетраў у гадзіну, па Расіі - 160.

Новы рэйс Мінск - Масква быў адкрыта 30 красавіка. Цягнікі ходзяць па "люстраным" раскладзе: ранішнія з Беларусі і Расіі адпраўляюцца ў 06:20 і прыходзяць у 13:10, вячэрнія стартуюць у 16:00 і прыбываюць а 22:55.

Для харчавання пасажыраў падрыхтавана меню з трыма рацыёнамі. Паветра і ўзровень вільготнасці кантралююць бартавыя сістэмы. Вагоны падзелены на тры класы абслугоўвання: бізнес, эканом і базавы. Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжаны спецыяльныя месцы.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Масква, Мінск, пасажыр, "Ласточка", цягнік