Дождь

Які сёння дзень: 28 красавіка 2021 года

393
(абноўлена 20:45 27.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто васемнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 247 дзён.

Якія падзеі адбыліся 28 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 красавіка

  • У 1387 годзе кароль польскі Ягайла пацвердзіў права князя Скіргайлы на валоданне Троцкім і Полацкім княствамі, а таксама надзяліў яго новымі ўладаннямі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
  • У 1918 годзе дзяржаўнай і абавязковай мовай БНР абвешчана беларуская.
  • У 1919 годзе ў Вільні выйшаў 1-ы нумар газеты "Беларуская думка".

Хто нарадзіўся 28 красавіка

  • 1953 год: Валянціна Аксак, беларуская паэтэса.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Тэры Пратчэт і амерыканская актрыса Джэсіка Альба.

28 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70 Арыстарха, Трафіма і Пуда, вучняў і паслядоўнікаў апостала Паўла.

Калі ўжо ўсталявалася цёплае надвор'е, у гэты дзень пчаляры выносілі вуллі на вуліцу. Пчаляроў у вёсках вельмі паважалі. Лічылася, што пчала джаліць толькі грэшных людзей, таму даглядалі за імі праведнікі.

З пчоламі было звязана шмат народных прыкмет. Калі перад узыходам сонца пчолы ўжо паводзяць сябе вельмі актыўна, будзе дождж. Тое ж самае можна сказаць, калі яны не адлятаюць далёка ад вулля. Калі казуркі вельмі злыя, будзе засуха.

Таксама нашы продкі верылі, што калі пчала круціцца вакол твару, чакаюць добрыя навіны. Калі яна заляцела ў хату, усіх чакае поспех – ні ў якім разе нельга забіваць насякомае.

393
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 17 мая

Які сёння дзень: 17 траўня 2021 года

219
(абноўлена 18:07 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць восмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 228 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 траўня

  • У 1995 годзе была створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 17 траўня

  • 1681 год: Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
  • 1952 год: Анатоль Красоўскі, беларускі педагог, выдавец, прадпрымальнік.
  • 1952 год: Яўген Ксяневіч, беларускі калекцыянер, бібліяфіл, мецэнат, прадпрымальнік.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык Сяргей Салаўёў і французскі кампазітар Эрык Саці.

17 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Пелагеі Тарсійскай.

У сялян працягваліся працы ў гародз – сеялі агуркі, кукурузу і бабы. Калі ўжо квітнее каліна, гэтыя культуры дакладна не памерзнуць.

Дрэннай прыкметай было 17 траўня забіць птушку на мясу – лічылася, што ў таго, хто так зробіць, куры і качкі будут дрэнна несціся і куранят будзе мала.

Калі раніцай не выпала расы, надвор'е хутка зменіцца. Куванне зязюлі прадвяшчае добрае надвор'е.

219
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 16 мая

Які сёння дзень: 16 траўня 2021 года

222
(абноўлена 18:06 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 траўня

  • У 1674 годзе Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
  • У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
  • У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газеце "Минский листок").
  • У 1986 годзе ў Гродна быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.

Хто нарадзіўся 16 траўня

  • 1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры.
  • 1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, паэт і рок-музыкант Юрый Шаўчук і  амерыканская кінаактрыса Меган Фокс.

16 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры.

У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з'яўлялася шмат малака.

16 мая лічыцца днём, добрым для высадкі расады капусты ў глебу. У гародзе ўжо з'явілася шчаў'е, крапіва і лебяда – травы, з якіх у Беларусі варылі бацвінне, калі не было капусты.

Калі ў гэты дзень было шмат расы, чакаецца добры ўраджай агуркоў.  

222
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Яблыневы цвет у кроплях дажджу

Сіноптыкі: да сярэдзіны тыдня ў Беларусі адчувальна пахаладае

11
(абноўлена 18:00 17.05.2021)
Пахаладанне ў рэспубліку ў чацвер 20 траўня прынясе цыклон з Украіны - тэмпература паветра месцамі апусціцца да + 10°С.

МІНСК, 17 траўня - Sputnik. Адчувальнае пахаладанне чакаецца ў Беларусі да сярэдзіны гэтага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на аўторак у рэспубліцы абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў, якія суправаджаюцца навальніцамі, і туманаў. Пры гэтым днём будзе цёпла - да + 21°С, а на паўднёвым усходзе краіны - да + 23°С.

У сераду 19 траўня надвор'е істотна не зменіцца - яго па-ранейшаму будуць вызначаць атмасферныя франты: чакаюцца дажджы з навальніцамі, а днём паветра прагрэецца да + 19°С, на ўсходзе Беларусі - да + 22°С.

Умовы надвор'я пагоршацца ў чацвер 20 траўня: на тэрыторыю рэспублікі прыйдзе халодная частка цыклона з Украіны: зноў пройдуць дажджы, месцамі прагназуецца парывісты вецер, а дзённая тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +10 да + 17°С.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
пахаладанне, Беларусь, сіноптыкі