Які сёння дзень: 30 красавіка

Які сёння дзень: 30 красавіка 2021 года

329
(абноўлена 20:50 27.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 245 дзён.

Якія падзеі адбыліся 30 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 красавіка

  • У 1564 годзе дэрпцкі ваявода Андрэй Курбскі збег у Вялікае Княства Літоўскае.
  • У 1945 годзе пачаўся штурм рэйхстага савецкімі войскамі падчас Берлiнскай аперацыi.
  • У 1994 годзе набыла сілу Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 30 красавіка

  • 1881 год: Янка Журба, беларускі паэт.
  • 1929 год: Фларыян Няўважны, літаратуразнавец і перакладчык, у т.л. з беларускай на польскую мову.
  • 1956 год: Ірына Багдановіч, беларуская паэтэса, літаратуразнаўца, крытык.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Яраслаў Гашак і дацкі кінарэжысёр Ларс фон Трыер.

30 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць  вялебнага Зосіму, ігумена Салавецкага. У народзе ён лічыўся заступнікам пчалярства. Адна легенда сцвярджае, што Зосіма разам з іншым святым Саваціяем былі пасланыя Богам у Егіпет, каб прывезці адтуль пчол. Паводле іншай, Зосіму выгнаў са сваёй зямлі нейці цар, і ён прыйшоў на Русь і прынёс туды сваіх пчол.

У гэты дзень часта запрашалі святара, каб ён прачытаў малітву над вуллям.

З пчоламі таксама звязаныя шмат народных прыкмет. Напрыклад, калі пчала ляціць на кветкі на дрэве, будзе шмат садавіны. Калі пчала садзіцца на калоссе, з яго атрымаецца добрае насенне. Калі пчол лятае шмат, мёду ў гэтым годзе будзе многа.

329
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 11 траўня

Які сёння дзень: 11 траўня 2021 года

221
(абноўлена 22:47 28.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 234 дні.

Якія падзеі адбыліся 11 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 траўня

  • У 1855 годзе Я. Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцяў.

Хто нарадзіўся 11 траўня

  • 1833 год: Бенедыкт Дыбоўскі, беларускі заолаг, прыродазнаўца, урач.
  • 1899 год: Глеб Глебаў, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі барон і падарожнік Мюнхгаўзен і іспанскі мастак Сальвадор Далі.

11 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Дады, Максіма і Квінціліяна. Святому Максіму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі. У народзе яго лічылі апекуном бяроз і ў гэты дзень паілі бярозавым сокам хворых.

Калі 11 траўня дзьме паўднёвы вецер, вясна будзе цёплая і сонечная. Ясны ўзыход сонца прадвяшчае гарачае і пагодлівае лета.

221
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 10 траўня

Які сёння дзень: 10 траўня 2021 года

256
(абноўлена 22:45 28.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 235 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень астраноміі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 траўня

  • У 1940 годзе германскія войскі ўварваліся ў нейтральныя дзяржавы Бельгію, Люксембург і Нідэрланды. Нідэрланды былі канчаткова захоплены 15 траўня, Бельгія - 28 траўня.

Хто нарадзіўся 10 траўня

  • 1883 год: Янка Маўр, беларускі пісьменнік.
  • 1931 год: Сцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.
  • 1933 год: Уладзімір Вітко, беларускі мастак.
  • 1942 год: Сяргей Панізнік, беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі скрыпач і кампазітар Жан-Мары Леклер і амерыканскі акцёр Фрэд Астэр.

10 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Сімяона, аднаго з 70 апосталаў.

У гэты час сяляне рыхтавалі глебу для сяўбы. Перад тым, як першы раз у годзе ехаць араць зямлю, здзяйснялі асаблівыя рытуалы: збіраліся ў хаце, запальвалі свечы, маліліся. Старэйшыя бласлаўлялі сыноў, потым мужчыны выпраўляліся ў поле.

Народныя прыкметы сведчаць, што калі 10 мая раніца ясная, лета будзе ветранае. Калі раніцай няма расы, днём або ўвечары пойдзе дождж.

256
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)