Які сёння дзень

Які сёння дзень: 1 траўня 2021 года

279
(абноўлена 20:59 27.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 244 дні.

Сёння адзначаецца Дзень працы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 траўня

  • У 1576 годзе Стэфан Баторый быў каранаваны ў Кракаве, пазней каранаваны і на вялікія князі літоўскія.
  • У 1945 годзе над Рэйхстагам быў вывешаны Чырвоны Сцяг Перамогі.
  • У 1948 годзе ў Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
  • У 1978 годзе Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 1 траўня

  • 1915 год: Іван Любачка, беларускі гісторык.
  • 1922 год: Алесь Салавей, беларускі паэт.
  • 1931 год: Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец.
  • 1942 год: Міхаіл Басалыга, беларускі графік.
  • 1949 год: Ядвіга Паплаўская, беларуская эстрадная спявачка.
  • 1974 год: Павел Трацяк, музыка, гітарыст, удзельнік гурта "J:морс" і "Brutto".

Таксама сёння нарадзіліся грэчаскі пісьменнік Яніс Рыцас і брытанскі дырыжор Вальтэр Зюскінд.

1 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Касмы, епіскапа Халкідонскага. У народзе яго называюць святы Кузьма.

У гэты час сяляне пачыналі сеяць грачыху, саджаць моркву, цыбулю, кроп і іншую гародніну. Святому Кузьме маліліся, каб ён абараніў расліны ад замаразкаў.

Калі чутна, што ў лесе куе зязюля, хутка прыйдуць па-сапраўднаму цёплыя дзянькі. Калі ўжо квітнее рабіна, замаразкаў не будзе. Дождж абяцае добры ўраджай збожжа.

279
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)

Расіян павіншавалі з Днём Расіі з космасу - відэа

3
(абноўлена 15:19 12.06.2021)
Касманаўты Алег Навіцкі і Пётр Дубраў адрасавалі віншаванні жыхарам Расіі з борта Міжнароднай касмічнай станцыі.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Расійскі экіпаж МКС у складзе касманаўтаў Алега Навіцкага і Пятра Дубрава адрасаваў віншаванні грамадзянам Расіі са святам з борта МКС. Відэа даступна на афіцыйным сайце Раскосмаса.

"Дарагія сябры, мы - касманаўты Раскосмаса Алег Навіцкі і Пётр Дубраў - віншуем вас з адным з самых галоўных свят нашай радзімы - Днём Расіі", - адзначыў выхадзец з Беларусі Алег Навіцкі.

З кожным годам сэнс і значэнне Дня Расіі становяцца ўсё больш важнымі, сугучнымі пранікнёным пачуццям пра тое, што Расія для ўсіх нас - самае роднае месца на зямлі, дадаў Пётр Дубраў.

Мы сэрцам адчуваем сувязь з нашай гісторыяй і духоўнымі каштоўнасцямі, і гэтая трывалая нітка злучае ўсе пакаленні, сказаў Навіцкі.

Расія, паводле слоў Навіцкага, багатая на разумных, таленавітых і мэтанакіраваных людзей. Мы можам дамагацца надзвычайных поспехаў, рэзюміравалі касманаўты.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Міжнародная касмічная станцыя, Расія, Віншаванні, Алег Навіцкі, касманаўт, відэа, Космас, Дзень Расіі, расіяне

Беларусы пра Расію: што жыхары Мінска думаюць пра краіну-суседку - відэа

17
(абноўлена 12:54 12.06.2021)
Сёння адзначаецца Дзень шматнацыянальнай Расіі. Напярэдадні свята Sputnik Беларусь выйшаў на вуліцы Мінска, каб даведацца ў жыхароў сталіцы, якое іх меркаванне аб Расійскай Федэрацыі. Глядзіце на відэа, што адказалі гараджане і што яны пажадалі краіне-суседцы.

12 чэрвеня ў Расійскай Федэрацыі адзначаецца адно з самых маладых дзяржаўных свят - Дзень Расіі. Па традыцыі ў гэты дзень у Расіі праходзяць масавыя народныя гулянні, спартыўныя мерапрыемствы і канцэрты.

Святочнай датай 12 чэрвеня стала ў 1992 годзе. Вярхоўны савет Расійскай Федэрацыі выдаў пастанову аб прысваенні даце прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі статусу святочнага непрацоўнага дня. У 1998-м свята атрымала сваю сучасную назву.

Якія асацыяцыі ў беларусаў выклікае Расія і што жадаюць краіне-суседцы і яе жыхарам у Дзень шматнацыянальнай Расіі? З такімі пытаннямі Sputnik адправіўся на вуліцы Мінска.

Глядзіце на відэа, што беларусы думаюць пра Расію і чаго жадаюць краіне і яе жыхарам у Дзень Расіі.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
відэа, Расійская Федэрацыя, сталіца, Sputnik Беларусь, свята, Дзень шматнацыянальнай Расіі, Дзень Расіі, краіна, Мінск, жыхар, беларусы
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі