Які сёння дзень: 7 траўня

Які сёння дзень: 7 траўня 2021 года

96
(абноўлена 22:41 28.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 238 дзён.

Сёння ў Беларусі, Расіі і Балгарыі адзначаецца Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 траўня

  • У 1583 годзе была завершана перабудова Нясвіжскага замка.
  • У 1794 годзе Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі універсал.

Хто нарадзіўся 7 траўня

  • 1911 год: Канстанцін Касмачоў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся індыйскі пісьменнік Рабіндранат Тагор і амерыканскі акцёр Гэры Купер.

7 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Савы Страцілата, Яўсевія, Неона, Ляонція і інш., а таксама вялебных Савы Пячэрскага, Фамы юродзівага і Лізаветы цудатворцы, якой маліліся пра пазбаўленне ад стомы.

Імя Яўсей асацыявалася ў нашых продкаў з пасяўной, Таму казалі: "Прыйшоў Яўсей – аўсы сей". Пра тое, што прыйшла пара сеяць авёс сведчылі "завушніцы", якімі прыбіраліся бярозы, а таксама з'яўленне мурашоў.

Калі над гарызонтам у гэты дзень нізкія аблокі, у якіх добра відаць край, будзе навальніца і моцны вецер.

96
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Эмблема НАТА у штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі

НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты

25
(абноўлена 19:57 14.06.2021)
Тым не менш, альянс не падтрымаў прапанову Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты наземнага базіравання, пра гэта гаворыцца ў выніковай заяве саміту альянсу.

У паведамленні таксама ўдакладняецца, што прапанова Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці "не з'яўляецца прымальнай і не выклікае даверу ў НАТА".

Акрамя таго, НАТА пачынае распрацоўку новай Стратэгічнай канцэпцыі альянсу, плануецца, што яна будзе прынята на наступным саміце ў 2022 годзе ў Іспаніі.

Атакі ў космасе

Таксама ў выніковым дакуменце пасля саміту альянсу ў Брусэлі гаворыцца, што краіны НАТА гатовы сумесна рэагаваць на атакі ў космасе, якія "могуць пагражаць росквіту, бяспецы і стабільнасці", а таксама нанесці аналагічную шкоду сучаснаму грамадству, як і звычайныя ўзбраенні.

"Падобныя атакі на аб'екты краін НАТА могуць прывесці да задзейнічання Пятага артыкула Паўночнаатлантычнага дагавора, згодна з якім нападзенне на аднаго члена НАТА у Еўропе ці Паўночнай Амерыцы будзе разглядацца як нападзенне на іх у цэлым", - адзначаецца ў заяве.

Інцыдэнт з бортам Ryanair

Таксама НАТА падтрымлівае незалежныя расследаванні інцыдэнту з бортам Ryanair у Мінску, гаворыцца ў заяве. І ў прыватнасці, па лініі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).

Альянс заклікае Беларусь выконваць правы чалавека і вызваліць палітвязняў.

"Мы заклікаем Беларусь выконваць нормы міжнароднага права, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных", - гаворыцца ў паведамленні.

Лёс Украіны і Грузіі ў НАТА

Асобна гаворыцца ў заяве і пра будучыню Украіны і Грузіі ў НАТА.

"Мы пацвярджаем рашэнне, прынятае на саміце ў Бухарэсце ў 2008 годзе, пра тое, што Украіна стане членам альянсу з Планам дзеянняў па членству ў якасці неад'емнай часткі гэтага працэсу", - пазначана ў дакуменце.

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што НАТА "цвёрда падтрымлівае права Украіны самастойна вызначаць" будучыню і замежнапалітычны курс.

Пацверджана і аналагічнае рашэнне ў дачыненні да Грузіі, прынятае ў Бухарэсце ў 2008 годзе, а таксама прыхільнасць "палітыцы адчыненых дзвярэй" з нагоды далучэння новых членаў.

"Далучэнне Паўночнай Македоніі ў мінулым годзе з'яўляецца яшчэ адным адчувальным пацвярджэннем гэтай прыхільнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

Саміт НАТА у Брусэлі

Саміт НАТА з удзелам лідэраў краін-саюзніц прайшоў у Брусэлі 14 чэрвеня. На сустрэчы абмеркавалі новую стратэгічную канцэпцыю альянсу да 2030 года, закранулі ўзаемадзеянне з Расіяй і Кітаем, умацаванне тэхнічнага развіцця, барацьбу са змяненнем клімату і пагрозы ў кіберпрасторы і космасе.

Чытайце таксама:

25
Тэги:
мараторый, Расія, прапанова, альянс, ядзерныя ракеты, Еўропа, НАТА
Які сёння дзень: 14 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 14 чэрвеня 2021 года

325
(абноўлена 20:04 09.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 200 дзён.

Сёння святкуецца Сусветны дзень донара крыві. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 чэрвеня

  • У 1634 годзе быў заключаны мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітаю; канец Смаленскай вайны.
  • У 1792 годзе Барысаву надалі герб.
  • У 1938 годзе быў заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.

Хто нарадзіўся 14 чэрвеня

  • 1867 год: Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст.
  • 1900 год: Міхаіл Забэйда-Суміцкі, беларускі спявак, педагог.
  • 1931 год: Ігар Сарокін, беларускі оперны спявак.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі мастак Густаў Клімт і лацінаамерыканскі рэвалюцыянер Чэ Гевара.

14 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іусціна, якога ў народзе называлі проста Усцін.

У гэты дзень хадзілі ў лес збіраць лекавыя зёлкі. Потым іх звязвалі і сушылі пад столлю хаты або рабілі настойкі.

Калі ў першай палове дня заўважалі ў небе вясёлку – не адыходзілі далёка ад хаты, таму што гэта значыла – хутка пойдзе дождж. Але калі нават неба пахмурнае, а казялцы не раскрыліся – дажджу не будзе.

325
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)