Які сёння дзень: 21 траўня

Які сёння дзень: 21 траўня 2020 года

292
(абноўлена 14:09 20.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 224 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялога і развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 траўня

  • У 1794 годзе загадам Тадэвуша Касцюшкі ўтворана Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай - вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання 1794 года.
  • У 1974 годзе быў пушчаны наваполацкі трамвай.

Хто нарадзіўся 21 траўня

  • 1797 год: Дамінік Стэфановіч, музыкант і прапагандыст музычнай культуры.
  • 1869 год: Мікалай Чуркін, беларускі кампазітар і фалькларыст.
  • 1898 год: Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазітар, дырыжор.
  • 1939 год: Валянціна Петрачкова, беларуская актрыса.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі мастак Альбрэхт Дзюрэр і амерыканская актрыса Файруза Балк.

21 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала і евангеліста Іаана Багаслова, які быў любімым вучнем Ісуса. Ён з'яўляецца аўтарам "Апакаліпсісу". Таксама ўспаммінаюць Арсенія Вялікага і Арсенія Працавітага, хрысціянскіх святых, якія жылі ў IV i XIV стагоддзях.

Апостала Іаана ў народзе празвалі Янам Пшанічнікам. У гэты дзень сеялі пшаніцу, а гаспадыні рабілі пшанічныя пірагі, таму што верылі, што тады ўраджай зерня будзе добрым.

Калі 21 траўня ідзе дождж, гэта прадвяшчае багаты ўраджай грыбоў. Калі ўвечары неба чырванее, гэта значыць, надвор'е будзе добрае.  

292
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

184
(абноўлена 10:46 14.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

  • У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
  • 1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
  • 1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

184
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Эмблема НАТА у штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі

НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты

32
(абноўлена 19:57 14.06.2021)
Тым не менш, альянс не падтрымаў прапанову Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты наземнага базіравання, пра гэта гаворыцца ў выніковай заяве саміту альянсу.

У паведамленні таксама ўдакладняецца, што прапанова Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці "не з'яўляецца прымальнай і не выклікае даверу ў НАТА".

Акрамя таго, НАТА пачынае распрацоўку новай Стратэгічнай канцэпцыі альянсу, плануецца, што яна будзе прынята на наступным саміце ў 2022 годзе ў Іспаніі.

Атакі ў космасе

Таксама ў выніковым дакуменце пасля саміту альянсу ў Брусэлі гаворыцца, што краіны НАТА гатовы сумесна рэагаваць на атакі ў космасе, якія "могуць пагражаць росквіту, бяспецы і стабільнасці", а таксама нанесці аналагічную шкоду сучаснаму грамадству, як і звычайныя ўзбраенні.

"Падобныя атакі на аб'екты краін НАТА могуць прывесці да задзейнічання Пятага артыкула Паўночнаатлантычнага дагавора, згодна з якім нападзенне на аднаго члена НАТА у Еўропе ці Паўночнай Амерыцы будзе разглядацца як нападзенне на іх у цэлым", - адзначаецца ў заяве.

Інцыдэнт з бортам Ryanair

Таксама НАТА падтрымлівае незалежныя расследаванні інцыдэнту з бортам Ryanair у Мінску, гаворыцца ў заяве. І ў прыватнасці, па лініі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).

Альянс заклікае Беларусь выконваць правы чалавека і вызваліць палітвязняў.

"Мы заклікаем Беларусь выконваць нормы міжнароднага права, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных", - гаворыцца ў паведамленні.

Лёс Украіны і Грузіі ў НАТА

Асобна гаворыцца ў заяве і пра будучыню Украіны і Грузіі ў НАТА.

"Мы пацвярджаем рашэнне, прынятае на саміце ў Бухарэсце ў 2008 годзе, пра тое, што Украіна стане членам альянсу з Планам дзеянняў па членству ў якасці неад'емнай часткі гэтага працэсу", - пазначана ў дакуменце.

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што НАТА "цвёрда падтрымлівае права Украіны самастойна вызначаць" будучыню і замежнапалітычны курс.

Пацверджана і аналагічнае рашэнне ў дачыненні да Грузіі, прынятае ў Бухарэсце ў 2008 годзе, а таксама прыхільнасць "палітыцы адчыненых дзвярэй" з нагоды далучэння новых членаў.

"Далучэнне Паўночнай Македоніі ў мінулым годзе з'яўляецца яшчэ адным адчувальным пацвярджэннем гэтай прыхільнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

Саміт НАТА у Брусэлі

Саміт НАТА з удзелам лідэраў краін-саюзніц прайшоў у Брусэлі 14 чэрвеня. На сустрэчы абмеркавалі новую стратэгічную канцэпцыю альянсу да 2030 года, закранулі ўзаемадзеянне з Расіяй і Кітаем, умацаванне тэхнічнага развіцця, барацьбу са змяненнем клімату і пагрозы ў кіберпрасторы і космасе.

Чытайце таксама:

32
Тэги:
мараторый, Расія, прапанова, альянс, ядзерныя ракеты, Еўропа, НАТА