Які сёння дзень: 22 траўня

Які сёння дзень: 22 траўня 2020 года

591
(абноўлена 14:11 20.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 223 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 траўня

  • У 1501 годзе быў асвечаны касцёл Святой Ганны ў Вільні.
  • У 1792 годзе Ашмянам нададзены герб.
  • У 1925 годзе выйшаў апошні, 36 нумар выдаванай у Вільні газеты "Беларуская доля".
  • У 1928 годзе ў Вільні скончыўся судзебны працэс 56 членамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады.
  • У 1974 годзе быў заснаваны Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.

Хто нарадзіўся 22 траўня

  • 1899 год: Мікола Чарнецкі, беларускі нацыянальны дзеяч.
  • 1910 год: Мікалай Каспяровіч, беларускі краязнўца, лексікограф, мастацтвазнаўца і мовазнаўца.
  • 1931 год: Мая Яніцкая, беларускі мастацтвазнаўца, даследчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Вільгельм Рыхард Вагнер, брытанскі акцёр Лоўрэнс Аліўе і французскі акцёр і спявак армянскага паходжання Шарль Азнавур.

22 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Мікалая з горада Міры. У народзе цударворца празвалі святы Мікола Вясновы.

З гэтага дня пачынае добра расці трава. Добрай прыкметай лічылася, калі на Міколу ідзе дождж – тады можна чакаць багаты ўраджай збожжа. Сувязь святога з вадой на гэтым не заканчвалась – яго таксама лічылі заступнікам маракоў і рыбакоў. Яму маліліся і прасілі захаваць жыццё ў плаванні.

591
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Які сёння дзень: 24 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 24 чэрвеня 2021 года

76
(абноўлена 19:32 21.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 190 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 чэрвеня

  • У 1989 годзе ў Вільнюсе пачаўся I Устаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту "Адраджэнне".

Хто нарадзіўся 24 чэрвеня

  • 1777: Ян Ходзька, пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
  • 1796: Ян Чачот, беларускі паэт і фалькларыст.
  • 1900: Кузьма Чорны, беларускі пісьменнік.
  • 1907: Язэп Зазека, беларускі пісьменнік, навуковец, педагог.
  • 1949: Уладзімір Тоўсцік, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся польскі мастак Ян Матэйка і англійскі астраном і пісьменнік Фрэд Хойл.

24 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Варфаламея і Варнавы. Апостал Варфаламей быў адным з 12 вучняў Ісуса, Варнава – вучнем апостала Паўла, апосталам ад 70-ці.

Апостала ў народзе празвалі Варнава Сунічнік, бо ў лесе да гэтага часу ўжо выспяваюць суніцы. Іх хадзілі збіраць у лес, а вось ірваць у гэты дзень траву было забаронена, каб не прынесці з ёй у хату нячыстую сілу. Верылі нават, што лекавыя зёлкі на Варнаву становяцца ядавітымі.

Калі 24 чэрвеня туманна, будзе добры ўраджай грыбоў, а цёплая ноч прадвяшчае мноства садавіны.

76
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Які сёння дзень: 23 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 23 чэрвеня 2021 года

91
(абноўлена 19:25 21.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 191 дзень.

Сёння святкуецца Міжнародны Алімпійскі Дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 чэрвеня

  • У 1941 годзе войскі нацысцкай Германіі занялі гарады Беласток і Гродна.
  • У 1944 годзе савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён».
  • У 1946 годзе было заснавана Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства.

Хто нарадзіўся 23 чэрвеня

  • 1938 год: Юрый Хадыка, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, навуковец.

Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Ганна Ахматава і амерыканскі пісьменнік Рычард Бах.

23 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць двух святапакутнікаў Цімафеяў – Прускага і Ульянава.

Дзень лічыўся не вельмі добрым, а знаменні, якія з'яўляліся 23 чэрвеня, трактаваліся як неспрыяльныя. Па павер'і, у гэты дзень духі маглі хадзіць па зямлі і турбаваць людзей.

Асабліва дрэнна было разбіць 23 чэрвеня люстэрка або ўбачыць вясёлку – яна прадвяшчала галодны год. Сцерагліся таксама пажараў.

Калі ў гэты дзень не бачна казурак – чакаецца перамена надвор'я.

91
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Выканаўчы дырэктар МІА Расія сёння Кірыл Вышынскі

SputnikPro: Вышынскі пра сувязь якаснай публіцыстыкі і пазіцыі аўтара

10
(абноўлена 15:57 24.06.2021)
Майстар-клас вядомага расійскага журналіста Кірыла Вышынскага адначасова прайшоў адразу на двух медыйных пляцоўках: у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь і ў анлайн фармаце на платформе рэспубліканскага форуму.

Новы модуль навучальнай праграмы SputnikPro на тэму: "Публіцыстыка ў традыцыйных і новых медыя" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшоў пры поўным аншлагу. Майстар-клас правёў выканаўчы дырэктар МІА "Расія сёння" Кірыл Вышынскі.

Візіт вядомага расійскага журналіста стаў сапраўднай падзеяй для медыйнай супольнасці Беларусі. Майстар-клас прайшоў адначасова на дзвюх пляцоўках: у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь, дзе сабраліся вядучыя журналісты цэнтральных беларускіх СМІ, і ў анлайн фармаце на платформе рэспубліканскага форуму, які сабраў больш за 100 даследчыкаў і журналістаў рэгіянальных і раённых рэдакцый Беларусі. Спектр тэм шырокі - ад лакальнай праблематыкі да інфармацыйнай бяспекі дзяржавы.

Аб "крызіснай" журналістыцы

"Журналістыка - адна з самых складаных сучасных прафесій, таму што журналіст нясе велізарную адказнасць за інфармаванне грамадства ў крызіснай сітуацыі", - адзначыў Вышынскі.

На думку спікера, ва ўмовах крызісу, калі з-за наплыву разнастайнай, супярэчлівай інфармацыі людзям складана разабрацца ў працэсах, што адбываюцца, асаблівую каштоўнасць набывае моцная, якасная публіцыстыка.

"Публіцыстыка - гэта ў першую чаргу пазіцыя. Калі ёсць пазіцыя, і гэта пазіцыя аргументавана даказваецца, тады да вас прыслухаюцца", - растлумачыў Вышынскі.

Представители госСМИ на семинаре SputnikPro
© Sputnik
Прадстаўнікі розных СМІ на семінары SputnikPro

Аб публіцыстыцы і ўнутранай пазіцыі

Менавіта публіцыстыка дапаможа сфарміраваць грамадскую думку, уплываць на працэсы, якія адбываюцца. Па словах Вышынскага, нельга проста сесці і напісаць публіцыстычны матэрыял. Патрэбна цвёрдая ўнутраная пазіцыя.

"Пазіцыя фарміруецца падчас спрэчкі і ўнутранага дыялогу аўтара. Гэта адказы на пытанні. Калі вы заяўляеце сваю пазіцыю, то вы заўсёды павінны заявіць гэты дыялог, інакш кажучы паказаць унутраны канфлікт", - адкрыў прафесійны прыём знакаміты журналіст.

У якасці прыкладу ён прывёў тэму абавязковай вакцынацыі. Унутраная дылема: прышчапляцца ці не? З аднаго боку, ёсць рызыка няхай не сур'ёзна, але захварэць самому пасля прышчэпкі. З іншага боку, існуе рызыка стаць пераносчыкам інфекцыі і няхай не наўмысна, але стаць вінаватым у хваробе іншага чалавека, магчыма, са смяротным зыходам. Вышынскі упэўнены: перш чым садзіцца за такі матэрыял, аўтар павінен сам знайсці адказ на складанае пытанне.

"Калі збіраецеся публіцыстычны матэрыял пісаць, вы павінны быць абсалютна ўпэўненыя да чаго прыйдзеце, загадзя ведаць, што скажаце ў канцы. Аргументаваць, з важкімі бясспрэчнымі фактамі, без штампаў і заклікаў. Гэта пазіцыя аўтара, да якой прыслухаюцца", - сказаў Вышынскі.

Сцісласць - сястра таленту

На майстар-класе спікер выказаўся пра класічную публіцыстыку. Напрыклад, у савецкія часы такім матэрыялам прысвячалі цэлыя газетныя развароты.

"Сёння вялікіх тэкстаў ніхто чытаць не стане. Ён павінен быць сціснутым, спрасаваным, як булённы кубік. У гэтым і крыецца талент журналіста, каб змясціць у кароткім тэксце сутнасць пытання, паказаць унутраны канфлікт і аргументавана прыйсці да рашэння - высновы", - адзначыў спікер .

Блогераў на майстар-класе цікавіла, якія інтэрнэт-тэхналогіі трэба ўжываць, каб атрымаць шматтысячную аўдыторыю, стаць лідэрам меркавання.

"На мой погляд, папулярнасць блога ў першую чаргу вызначае кантэнт. Калі ён ёсць, то рана ці позна да яго прыйдзе свой сталы чытач нават ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі", - рэзюмаваў Вышынскі.

Што такое SputnikPro

SputnikPro - праект міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik для журналістаў, студэнтаў профільных ВНУ, супрацоўнікаў прэс-служб і медыяменеджэраў, накіраваны на абмен вопытам і развіццё прафесійных сувязяў з замежнымі калегамі. Вядучымі модуляў праекта выступаюць як медыяменеджэры Sputnik, так і іншыя вядомыя расійскія эксперты.

10
Тэги:
форум, Анлайн-праекты, майстар-клас, Кірыл Вышынскі