Які сёння дзень: 30 траўня

Які сёння дзень: 30 траўня 2021 года

342
(абноўлена 10:47 28.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 215 дзён.

Якія падзеі адбыліся 30 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 траўня

  • У 1981 годзе 45 членаў-заснавальнікаў Беларускага аб'яднання студэнтаў у Польшчы накіравалі ліст у Міністэрства навукі, вышэйшага школьніцтва і тэхнікі ПНР дамагаючыся рэгістрацыі арганізацыі.
  • У 1999 годзе ў Мінску адбылася трагедыя на Нямізе.

Хто нарадзіўся 30 траўня

  • 1910 год: Анатоль Трус, беларускі акцёр.
  • 1927 год: Вітаўт Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
  • 1937 год: Ігар Раеўскі, дырыжор, хормайстар, заслужаны артыст Беларусі, народны артыст Расіі.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Дантэ Аліг'еры і джазавы кларнетыст і дырыжор Бені Гудмен.

30 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Еўдакіі і апостала ад 70 Андроніка.

Святую Еўдакію ў народзе называлі Аўдоцця Свістуння – таму што звычайна ў гэты дзень быў моцны вецер, які "свісцеў". Настаў час саджаць памідоры, перац. Калі зрабіць гэта пазней, увосень дажджы маглі сапсаваць ураджай.

Па гэтым дні вызначалі надвор'е летам. Калі на Еўдакію дзме халодны вецер, лета таксама будзе халоднае. Калі ідзе дождж, лета будзе вільготным.

342
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

182
(абноўлена 10:46 14.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

  • У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
  • 1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
  • 1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

182
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Эмблема НАТА у штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі

НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты

28
(абноўлена 19:57 14.06.2021)
Тым не менш, альянс не падтрымаў прапанову Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты наземнага базіравання, пра гэта гаворыцца ў выніковай заяве саміту альянсу.

У паведамленні таксама ўдакладняецца, што прапанова Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці "не з'яўляецца прымальнай і не выклікае даверу ў НАТА".

Акрамя таго, НАТА пачынае распрацоўку новай Стратэгічнай канцэпцыі альянсу, плануецца, што яна будзе прынята на наступным саміце ў 2022 годзе ў Іспаніі.

Атакі ў космасе

Таксама ў выніковым дакуменце пасля саміту альянсу ў Брусэлі гаворыцца, што краіны НАТА гатовы сумесна рэагаваць на атакі ў космасе, якія "могуць пагражаць росквіту, бяспецы і стабільнасці", а таксама нанесці аналагічную шкоду сучаснаму грамадству, як і звычайныя ўзбраенні.

"Падобныя атакі на аб'екты краін НАТА могуць прывесці да задзейнічання Пятага артыкула Паўночнаатлантычнага дагавора, згодна з якім нападзенне на аднаго члена НАТА у Еўропе ці Паўночнай Амерыцы будзе разглядацца як нападзенне на іх у цэлым", - адзначаецца ў заяве.

Інцыдэнт з бортам Ryanair

Таксама НАТА падтрымлівае незалежныя расследаванні інцыдэнту з бортам Ryanair у Мінску, гаворыцца ў заяве. І ў прыватнасці, па лініі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).

Альянс заклікае Беларусь выконваць правы чалавека і вызваліць палітвязняў.

"Мы заклікаем Беларусь выконваць нормы міжнароднага права, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных", - гаворыцца ў паведамленні.

Лёс Украіны і Грузіі ў НАТА

Асобна гаворыцца ў заяве і пра будучыню Украіны і Грузіі ў НАТА.

"Мы пацвярджаем рашэнне, прынятае на саміце ў Бухарэсце ў 2008 годзе, пра тое, што Украіна стане членам альянсу з Планам дзеянняў па членству ў якасці неад'емнай часткі гэтага працэсу", - пазначана ў дакуменце.

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што НАТА "цвёрда падтрымлівае права Украіны самастойна вызначаць" будучыню і замежнапалітычны курс.

Пацверджана і аналагічнае рашэнне ў дачыненні да Грузіі, прынятае ў Бухарэсце ў 2008 годзе, а таксама прыхільнасць "палітыцы адчыненых дзвярэй" з нагоды далучэння новых членаў.

"Далучэнне Паўночнай Македоніі ў мінулым годзе з'яўляецца яшчэ адным адчувальным пацвярджэннем гэтай прыхільнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

Саміт НАТА у Брусэлі

Саміт НАТА з удзелам лідэраў краін-саюзніц прайшоў у Брусэлі 14 чэрвеня. На сустрэчы абмеркавалі новую стратэгічную канцэпцыю альянсу да 2030 года, закранулі ўзаемадзеянне з Расіяй і Кітаем, умацаванне тэхнічнага развіцця, барацьбу са змяненнем клімату і пагрозы ў кіберпрасторы і космасе.

Чытайце таксама:

28
Тэги:
мараторый, Расія, прапанова, альянс, ядзерныя ракеты, Еўропа, НАТА