Мінскае мора

Які сёння дзень: 5 чэрвеня 2021 года

241
(абноўлена 23:22 05.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 209 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 чэрвеня

  • У 1919 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар "Беларускага жыцця" пад рэдакцыяй Ф. Аляхновіча.
  • У 1965 годзе было заснавана Беларуска-амерыканскае аб'яднанне ў Нью-Ёрку.
  • У 2012 годзе ў Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк.

Хто нарадзіўся 5 чэрвеня

  • 1854 год: Іегуда Пэн, яўрэйскі мастак-жывапісец, педагог.
  • 1942 год: Вячаслаў Рагойша, беларускі літаратуразнавец і перакладчык.
  • 1969 год: Андрэй Рыбакоў, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся іспанскі паэт Федэрыка Гарсія-Лорка і польскі паэт, драматург і кампазітар Уладзіслаў Тарноўскі.

5 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Лявонція.

У народзе святога называлі Лявон Канаплянік або Агурочнік. У гэты час саджалі апошнія агуркі і дасявалі каноплю. Каб канопля добра ўзышла і была доўгая і белая, існавала некалькі традыцый. Напрыклад, напярэдадні ўся сям'я ела белыя яйкі, а сеяў зерне мужчына з доўгім і густым валоссем і барадой. Таксама маглі завязваць яму глаза – нібыта птушкі дзякуючы гэтаму не ўбачаць і не з'ядуць зерне.

Калі з'явілася шмат насякомых, надвор'е ў бліжэйшыя дні будзе добрым.

241
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 21 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 21 чэрвеня 2021 года

107
(абноўлена 19:54 18.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 193 дні.

Сёння Дзень летняга сонцастаяння. Якія падзеі адбыліся 21 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 чэрвеня

  • У 1663 годзе ў Мастах завяршыліся перамовы караля і вялікага князя Яна Казіміра з вайсковай канфедэрацыяй, якой была выплачана запазычанасць у суме 19 млн злотых.

Хто нарадзіўся 21 чэрвеня

  • 1864: Аляксандр Сержпутоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст.
  • 1908: Павел Шыдлоўскі, дзеяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага хору — старэйшага беларускага хору ў Заходняй Беларусі, кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф-экзістэнцыяліст  Жан-Поль Сартр, рускі савецкі паэт Аляксандр Твардоўскі і савецкі і расійскі музыкант, лідар рок-гурта "Кіно" Віктар Цой.

21 чэрвеня ў народным календары

Сёння ў праваслаўных верніках пачынаецца Суцэльная ці Троіцкая сядміца - тыдзень пасля святкавання Святой Сёмухі (Тройцы). Падрыхтоўка да Пятрова посту.

Таксама вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Феадора Страцілата, заступніка праваслаўных воінаў.

У народзе святога празвалі Фёдарам Калодзежнікам. У гэты дзень асабліва шанавалі майстроў, якія будавалі калодзежы. Яны ведалі, як знайсці падземныя ключы, як збудаваць сруб і на якую глыбіню капаць калодзеж. Адпаведна, 21 чэрвеня лічылася добрым днём для будавання калодзежа.

Акрамя таго, сёння самая кароткая ноч у годзе. Гэты дзень атрымаў назву Летняга санцастаяння і шырока святкаваўся не толькі ў Беларусі. Людзі палілі вогнішчы і скакалі праз іх, каб ачысціцца і знайсці сваё шчасце. 

Калі ў гэты дзень навальніца і грымоты вельмі громкія, непагадзь будзе яшчэ некалькі дзён. Калі ж да поўдня раса не высахла, дождж не пойдзе.

107
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 20 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 20 чэрвеня 2021 года

124
(абноўлена 19:48 18.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 194 дні.

Якія падзеі адбыліся 20 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 чэрвеня

  • У 1606 годзе ў Магілёве пачалося паўстанне мяшчан, якоедоўжылая 4 гады.
  • У 1948 годзе ў Вязынцы адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Хто нарадзіўся 20 чэрвеня

  • 1566 год: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, кароль шведскі.
  • 1740 год: Юзаф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1928 год: Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак.
  • 1939 год: Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысёр.
  • 1963 год: Сяргей Кавалёў, беларускі драматург і літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі кампазітар Жак Афенбах і аўстралійская і амерыканская кінаактрыса Ніколь Кідман.

20 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сёмуху (Троіцу) - галоўнае двунадзесятае пераходзячае свята, якое адзначаецца на 50-ы дзень пасля Вялікадня (уваскрэсення Ісуса Хрыста).

Таксама вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота Анкірскага, якога ў народзе празвалі Фядот Ураджайнік.

У гэты дзень сяляне асабліва спадзяваліся на тое, што хутка пойдуць дажджы, таму што калі будзе суха, калоссе загіне і не будзе ураджаю. Але калі непагадзь прыйдзе да таго, як калоссе нальецца, яно будзе бедным і нават пустым.

Непагадзь маглі прадказаць дым ад кастра, які сцеліцца нізка па зямлі, а таксама шум у лесе. Калі чуваць грымоты, дрэннае надвор'е будзе яшчэ доўга.

124
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Лес

Наведваць лес з-за спякоты нельга ўжо ў 25 раёнах Беларусі

7
(абноўлена 17:20 20.06.2021)
Абмежаванні на наведванне лясоў уводзяцца ў пажаранебяспечны перыяд, чалавечы фактар часцяком становіцца прычынай прыродных пажараў.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Забароны на наведванне лесу дзейнічаюць ужо ў 25 раёнах Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі рэспублікі.

У параўнанні з пятніцай дадалося яшчэ восем рэгіёнаў, за апошнія суткі - шэсць: Бабруйскі, Горацкі, Дрыбінскі, Клічаўскі, Кіраўскі і Мсціслаўскі.

Яшчэ ў чацвер абмежаванні дзейнічалі ў 11 раёнах рэспублікі, гэта значыць сітуацыя ўскладняецца, што лагічна ва ўмовах спёкі.

Самай пажаранебяспечнай з'яўляецца Гродзенская вобласць - тут закрыта 15 раёнаў, 6 - у Магілёўскай, 3 - у Гомельскай і 1 - у Мінскай.

У Мінлясгасе нагадваюць, што ўводзяць забароны ў прэвентыўных мерах, каб знізіць верагоднасць узнікнення пажараў. Чалавечы фактар - адна з асноўных прычын узнікнення прыродных пажараў. Па меры стабілізацыі абстаноўкі абмежаванні здымаюцца.

За парушэнне забароны ці патрабаванняў пажарнай бяспекі можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). Калі ж гэта пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу, вінаватаму пагражае ад 25 да 50 базавых велічынь (ад 675 да 1350 рублёў).

Актуальную інфармацыю пра забароны можна адсочваць па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
Беларусь, Спякота, лес