Які сёння дзень: 7 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 7 чэрвеня 2021 года

417
(абноўлена 23:20 05.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 207 дзён.

Якія падзеі адбыліся 7 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 чэрвеня

  • У 1958 годзе пачалося будаўніцтва горада Наваполацка.

Хто нарадзіўся 7 чэрвеня

  • 1825 год: Эдвард Паўловіч, беларускі мемуарыст, мастак і асветнік.
  • 1908 год: Уладзімір Галубовіч, беларускі і польскі археолаг.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Поль Гаген і англійскі фізік Чарлз Баркла.

7 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Ферапонта, епіскапа Карскага, а таксама святкуюць здабыццё галавы Іаана Прадцечы.

Галаву Іаана Хрысціцеля падчас іканаборскіх хваляванняў хавалі ў Каманах пад зямлёй. У 842 годзе патрыярху Ігнацію на малітве было паказана месца, дзе знаходзіцца галава. Пра гэта ён паведаміў імператару, які накіраваў пасольства ў Каманы, і праз 8 гадоў там сапраўды знайшлі святыню. Частка яе зараз знаходзіцца на Афоне.

У гэты дзень сяляне выганялі жывёл на поле толькі пасля таго, як высахне раса, таму што лічылася: мядовая раса шкодзіць жывёлам і можа выклікаць паморак. Пра з'яўленне такой расы можна было даведацца, назірая за лісцем на дрэвах: калі яно паблякла, выпала мядовая раса.

417
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Які сёння дзень: 23 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 23 чэрвеня 2021 года

81
(абноўлена 19:25 21.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 191 дзень.

Сёння святкуецца Міжнародны Алімпійскі Дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 чэрвеня

  • У 1941 годзе войскі нацысцкай Германіі занялі гарады Беласток і Гродна.
  • У 1944 годзе савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён».
  • У 1946 годзе было заснавана Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства.

Хто нарадзіўся 23 чэрвеня

  • 1938 год: Юрый Хадыка, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, навуковец.

Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Ганна Ахматава і амерыканскі пісьменнік Рычард Бах.

23 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць двух святапакутнікаў Цімафеяў – Прускага і Ульянава.

Дзень лічыўся не вельмі добрым, а знаменні, якія з'яўляліся 23 чэрвеня, трактаваліся як неспрыяльныя. Па павер'і, у гэты дзень духі маглі хадзіць па зямлі і турбаваць людзей.

Асабліва дрэнна было разбіць 23 чэрвеня люстэрка або ўбачыць вясёлку – яна прадвяшчала галодны год. Сцерагліся таксама пажараў.

Калі ў гэты дзень не бачна казурак – чакаецца перамена надвор'я.

81
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
(13:11 / 103.61Mb / просмотров видео: 8736)

Пуцін усклаў кветкі да Магілы Невядомага салдата - відэа

17
(абноўлена 17:45 22.06.2021)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Дзень памяці і смутку ўсклаў кветкі да Магілы Невядомага салдата ў Маскве. Падрабязнасці глядзіце на відэа.

Цырымонія прайшла ў аўторак у Аляксандраўскім садзе расійскай сталіцы. У ёй прынялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Пасля ўскладання кветак Пуцін выступіў з кароткай прамовай, адзначыўшы, што гісторыя не ведала такога жорсткага генацыду да з'яўлення нацызму.

"Ворагу было мала завалодаць чужой зямлёй. Ён прыйшоў, каб знішчыць наш народ. А тых, хто застанецца - ператварыць у рабоў, пазбавіўшы роднай мовы, традыцый продкаў, нашай культуры", - сказаў прэзідэнт Расіі.

Ён адзначыў, што адказам злу стаў масавы гераізм савецкага народа, адзінства і згуртаванасць людзей, якія прайшлі праз гора, пакуты і смерць.

Дзень памяці і смутку - дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым годзе 22 чэрвеня - васьмідзесятая гадавіна нападзення фашысцкай Германіі на СССР.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
Расія, прэзідэнт, відэа, Масква, магіла Невядомага салдата, магіла, кветкі, Уладзімір Пуцін
Сцяг ЕС каля будынка прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Маскве

Сектаральныя санкцыі супраць Беларусі пачнуць дзейнічаць 24 чэрвеня ТБ

6
(абноўлена 16:04 23.06.2021)
Чарговы пакет рэстрыкцыяў ў дачыненні да беларускіх уладаў выкліканы інцыдэнтам з самалётам авіякампаніі Ryanair, які быў вымушаны сесці ў аэрапорце беларускай сталіцы.

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Прадстаўнікі Еўрасаюза ў сераду ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускіх уладаў, паведаміў тэлеканал Euronews.

"Паслы ЕС толькі што ўхвалілі сектаральныя санкцыі ў дачыненні да фінансавага, нафтавага, тытунёвага і калійнага сектараў Беларусі", - напісала ў Twitter журналіст Euronews Эфі Каўтсакоста.

Па словах палітычнага аглядальніка канала, еўрапейскія сектаральныя эканамічныя санкцыі пачнуць дзейнічаць у чацвер 24 чэрвеня.

Новыя санкцыі супраць Мінска

ЕС уводзіць санкцыі супраць цэлых сектараў беларускай эканомікі пасля інцыдэнту з прызямленнем у Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair.

Пасажырскі лайнер накіроўваўся па маршруце Афіны - Вільнюс, але пасля паведамлення ад беларускіх уладаў аб атрыманні пагрозы выбуху самалёта быў вымушаны здзейсніць пасадку. Пасля праверкі дакументаў у аэрапорце беларускай сталіцы затрымалі беларускага грамадзяніна Рамана Пратасевіча і грамадзянку РФ Сафію Сапегу.

У пачатку гэтага тыдня міністры замежных спраў ЕС у Брусэлі ўхвалілі пакет санкцый супраць беларускіх уладаў. У чацвер санкцыі будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні Еўрапейскага Савета.

Еўрапейскія ўлады на гэтым тыдні ўключылі ў беларускі санкцыйных спіс 78 фізічных асоб і восем арганізацый. Зараз пад абмежавальныя меры ў сукупнасці патрапілі 166 фізічных асоб і 15 арганізацый з Беларусі.

У сваю чаргу ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб. Санкцыйныя спісы ўслед за ЕС і ЗША пашырылі таксама Вялікабрытанія і Канада.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
сталіца, Аэрапорт, Ryanair, самалёт, улада, Беларусь, санкцыі