Планы на вялікія выходныя: ад "Касіяпеі" да Міхайлава

© Sputnik / Юлія ХвошчВыступленне гурта "Касіяпея" ў клубе Re:Public
Выступленне гурта Касіяпея ў клубе Re:Public - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З нагоды Міжнароднага жаночага дня ва ўсіх нас ёсць дадатковыя выходныя, якія таксама можна правесці з карысцю.

Сяргей Сірын, Sputnik.

Задаецеся пытаннем, куды пайсці на 8 сакавіка? Не варта, бо Sputnik сабраў для вас самыя цікавыя падзеі ў Мінску на будучыя выходныя 6-8 сакавіка. Чытайце наш агляд і спяшайцеся правесці выходныя карысна і цікава.

"Звераполіс"

Калі: ўсе дні; дзе: кінатэатры горада

Адзін з самых чаканых (і смешных) мультфільмаў гэтага года — ад, здаецца, нястомнай студыі Disney. Дарэчы, мульцік пра жыццё звярынага горада вось ужо тыдзень у пракаце і, па інфармацыі пракатчыкаў, стаў адным з самых папулярных фільмаў з пачатку года. Выгаднае адрозненне ад "Зорных войнаў" — на яго можна смела ісці ўсёй сям'ёй.

Фестываль "Беларускi стыль"

Калі: 6-7 сакавіка; дзе: ТЦ ArenaCity

Фестываль-кірмаш дызайнерскіх вырабаў "Беларускi стыль" прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня. Тут збяруцца дызайнеры адзення і аксэсуараў, мадэльеры, майстры па ўпрыгожванням, фатографы і многія-многія іншыя. Калі вы яшчэ не вызначыліся з падарункам для жонкі (дачкі, сяброўкі, калегі — усё роўна), то тэрмінова ідзіце на фестываль!

Эка-маркет "Пастэрнак"

Калі: 6 сакавіка; дзе: Cotton Hall

У адзін дзень тут збяруцца пастаўшчыкі эка-тавараў, вегетарыянскіх і дыетычных прадуктаў, натуральнай касметыкі, цацак, адзення і шмат чаго яшчэ. Будзе не толькі аднадзённы маркет, але і майстар-класы. Увогуле, усё важнае для неабыякавых да свайго здароўя.

Канцэрт Стаса Міхайлава

Калі: 7 сакавіка, дзе: Палац Спорту

Кажуць, сёння Міхайлаў — самы папулярны расійскі выканаўца. Але нам важней тое, што ў Беларусі ў яго ёсць добры сябар — Аляксандр Саладуха, які наўрад ці пройдзе міма выступу таварыша. Ды і для дам старэйшага пакалення паход на канцэрт вызначана будзе нядрэнным падарункам.

Канцэрт гурта Gregorian

Калі: 8 сакавіка; дзе: Палац спорту

Нямецкая група Gregorian выконвае кавер-версіі сусветных гітоў у стылістыцы грыгарыянскіх харалаў. Цяпер калектыў знаходзіцца ў развітальным туры, а ўсім сваім прыхільнікам абяцае маштабнае шоу. Вядома, не зусім зразумела, якое шоу можна прыдумаць для харавога выканання, але заўсёды можна праверыць.

Канцэрт гурта "Касіяпея"

Калі: 8 Сакавіка; дзе: Графіці

Касмічны гурт беларускага паходжання. Хлопцы стала жывуць і працуюць у Мінску, тут жа і запісваюць свае песні, якія потым слухаюць многія не толькі ў сінявокай, але і ў Расіі і Украіне. І, што важна, схадзіць на "Касіяпею" — усё роўна што выканаць даручэнне кіраўніцтва краіны па імпартазамяшчэнні.

Стужка навiн
0