Латвійска-беларуская мяжа на Кургане Дружбы

Масты дружбы латышы, расіяне і беларусы ўшанавалі загінулых воінаў

17
(абноўлена 16:03 08.07.2016)
Расію з Беларуссю і Латвіяй злучаюць масты, якія ў дні правядзення сустрэч на Кургане Дружбы набываюць сімвалічнае значэнне.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Ветэраны і моладзь сабраліся ў суботу на Кургане Дружбы, размешчаным на стыку межаў трох краін — Латвіі, Расіі і Беларусі, каб у 57-ы раз ушанаваць памяць воінаў, якія загінулі ў барацьбе з нацызмам, паведамляе Sputnik Латвія.

Расію з Беларуссю і Латвіяй злучаюць масты. Але калі расіяне з беларусамі падчас сустрэч на Кургане Дружбы ходзяць адзін да аднаго ў госці без аніякіх перашкодаў, для жыхароў Латвіі перашкодай становіцца мяжа.

Таму ўжо шмат гадоў латвійскай дэлегацыі дазвалялася толькі перадаваць жыхарам суседніх краін кошык з кветкамі. Мець стасункі дазвалялася толькі на адлегласці. Аднак сёлета латвійскі бок упершыню дазволіў не толькі перадаць кошык, але і абмяняцца поціскам рук.

Встреча на Кургане Дружбы
© Sputnik / Sergey Melkonov
Сустрэча на Кургане Дружбы

Курган Дружбы — гэта мемарыяльны комплекс, у цэнтры якога размяшчаецца курган, пры стварэнні якога выкарыстоўвалася зямля з магіл герояў-партызан і савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады вайны. На вяршыні кургана расце дуб, які сімвалізуе баявую садружнасць партызан. З трох бакоў у курган умантаваныя гранітныя пліты з надпісам на рускай, латышскай і беларускай мовах. Да кожнай пліты вядзе алея: з боку Латвіі — ліпавая, з боку Расіі — кляновая, а з боку Беларусі — бярозавая.

На латвійскай зямлі стаіць помнік латышскму партызану Іманту Судмалісу, на расійскай — партызанке Марыі Пынта, а на беларускай — партызанскай інтэрнацыянальнай моладзевай арганізацыі беларускай вёскі Прошка.

17
Тэги:
Спадчына вайны, Латвія, Расія, Беларусь

Спадарожнiк