Удзельнікі велагонкі, архіўнае фота

Праспект Пераможцаў перакрыюць 8 і 9 ліпеня

15
(абноўлена 11:18 08.07.2016)
Праз правядзенне міжнародных спаборніцтваў па веласіпедным спорце на шашы UCI "Grand Prix Minsk" і "Minsk Cup" рух на некаторых участках мінскіх вуліц будзе абмежаваны.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Сталічны праспект Пераможцаў будзе часткова перакрыты ў пятніцу і суботу падчас правядзення спаборніцтваў па веласпорце. Так, 8 ліпеня з 11:00, падчас старту калоны веласіпедыстаў ад Палаца спорту, рух па ўчастку ад праспекта Незалежнасці да МКАД будзе паэтапна абмяжоўвацца. Прыкладна да 15.00 праспект Пераможцаў будуць таксама паэтапна перакрываць у сувязі з фінішам спаборніцтваў.

"Таксама магчыма прыпыненне руху прыгарадных аўтобусных маршрутаў на час праходжання калоны веласіпедыстаў па аўтадарогах вакол Заслаўскага вадасховішча (Мінскага мора)", — удакладнілі ў Мінсктрансе.

9 ліпеня з 12:00 да 17:30 будзе перакрыты рух па праспекце Пераможцаў на ўчастку ад Нямігі да вуліцы Нарачанскай.

Пра тое, як зменяцца маршруты гарадскога транспарту на час правядзення веласпаборніцтваў, можна даведацца на сайце Мінсктранса.

Сталічная ДАІ просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршрутаў перамяшчэння па Мінску ў пятніцу і суботу.

15
Тэги:
Веласіпедны спорт, Веласіпед, Мінск, Беларусь
Каментары