МІНСК, 19 лют — Sputnik. Напярэдадні надыходзячых святаў — 8 марта і 23 лютага ў вас ёсць магчымасць набыць падарункавыя сертыфікаты наміналам у 10, 20, 30, 50 і 100 беларускіх рублёў на набыццё білетаў на ўсе праекты фестывалю. Набыць сертыфікаты можна ў касах Віцебска і праз білетных аператараў www.ticketpro.by і www.kvitki.by.
"Акрамя таго, у гэтым годзе мы будзем прадаваць абанементы на конкурс маладых выканаўцаў, — распавёў дырэктар Дырэкцыі "Славянскага базару" Аляксандр Сідарэнка. — Гэта добрая прапанова для тых людзей, хто сочыць за самай цікавай падзеяй фестывалю — конкурсам".
Новая паслуга для прыхільнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" — абанемент на ўсе падзеі конкурсу. Купляючы квіткі на два дні фіналу, вы атрымліваеце бонус ад дырэкцыі фестывалю: магчымасць наведаць паўфінал, які адбудзецца напярэдадні. Пры набыцці абанемента аплачваецца кошт квіткоў на два дні фіналу ў 1 і ў 4 сектар — 55 рублёў, наведванне паўфіналу — бясплатна.
Рэалізацыя білетаў, абанементаў і сертыфікатаў ажыццяўляцца за наяўны і безнаяўны разлік.