Юная прахаджанка ў храме

У праваслаўных пачаўся Вялікі пост

26
(абноўлена 09:35 27.02.2017)
Гэта самы доўгі і строгі пост у праваслаўным календары, ён доўжыцца 40 дзён, але святары заклікаюць паству не аддавацца журбе.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Праваслаўныя вернікі ўступілі сёння ў 40-дзённы Вялікі пост, ён завершыцца 16 красавіка, у Светлую Хрыстову нядзелю, паведамілі ў Беларускім экзархаце.

У мінулую нядзелю вернікі прасілі адзін у аднаго прабачэння. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў нядзельную вячэрню з чынам прабачэння, а затым звярнуўся да паствы са словамі настаўлення перад пачаткам Вялікага посту.

"Вялікай пост самы доўгі і старажытны са шматдзённых пастоў, устаноўленых праваслаўнай царквой. Устрыманнем ад ежы і забаў вернікі на працягу 7 тыдняў будуць рыхтаваць сябе да Вялікадня — самага галоўнага свята праваслаўнага календара", — паведамілі Sputnik у экзархаце. Па словах святароў, самым строгімі з'яўляюцца першая і апошняя сядміцы паста.

Пры гэтым святары заклікалі не блытаць пост і дыету. У сувязі з гэтым яны прывялі словы аднаго з старцаў: "Ешце ўсё — толькі адзін аднаго не ешце".

Святары таксама падкрэслілі, што не трэба ўспрымаць пост як нагоду для смутку. "Пісанне кажа нам: калі пасціце, не будзьце сумотнымі, як крывадушнікі", — адзначылі суразмоўцы агенцтва.

Падчас посту вернікі ўстрымліваюцца ад мяса, віна, малака, сыру і яек. Паслабленьні падчас посту прадугледжаны для людзей сталага ўзросту, хворых, маленькіх дзяцей, цяжарных і кормячых жанчын, а таксама тых, хто вандруе, удакладнілі ў экзархаце.

26
Тэги:
Вялікі пост, Беларусь
Пятровіца - 2018

Самы салодкі месяц лета: як працавалі нашы продкі ў ліпені

228
(абноўлена 15:11 02.07.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра заняткі нашых продкаў у ліпені і вучыць гатаваць смачныя стравы з рыбы.

У народзе кажуць: "Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе". Працы на агародзе і ў полі, сапраўды, хапае ўсім.

Народная мудрасць пра ліпеньскія клопаты:

  • Ранняя птушка зубкі цярэбіць, а позняя — вочкі трэць.
  • Зерне ў каласку, не валяйся ў халадку.
  • Святы Андрэй за ўсіх мудрэй, саху ладзіць, каня гладзіць.
  • На Андрэя азімыя наліліся, а татка-авёс да палавіны дарос.
  • Святы Данат коскі точыць, сянцо косіць.

Пакуль жанчыны працуюць з садавінай і агароднінай, мужчыны займаюцца нарыхтоўкай сена. Касавіца — мужчынская праца. Нарыхтоўка сена была заўсёды не меньш важнай справай, чым жніво. Чым больш было назапашана сена, тым больш упэўнена адчуваў сябе гаспадар зімой. Лішкамі сена нават гандлявалі на кірмашах. Асабліва цаніліся сакавітыя, духмяныя ліпеньскія ўкосы.

Луговые травы и цветы
© Sputnik / Игорь Подгорный
Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе

Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе. Часам на касавіцу выпраўляліся далёка ад хаты. Спяшаючыся накасіць як найболей, начавалі ў полі ў адмысловых буданах. Ежу бралі з сабой. Выпраўляючы гаспадара на касавіцу, гаспадыня клала ў яго торбу кавалак сала, хлеб, пер'е цыбулі і агуркі.

Часам гарачы абед хто-небудзь з жанчын прыносіў у поле. Бралі з сабой і пітво. Звычайна гэта быў укіслы да гэтага часу бярозавік або хлебны квас. Калі касьба адбывалася каля ракі, то стараліся ў вольную хвіліну налавіць рыбы, каб падсілкавацца юшкай, або проста пяклі яе на вуголлях. Сушыць у ліпені сена перашкаджалі частыя дажджы і вялікія росы, таму даводзілася пільна сачыць за надвор'ем па прыкметах, якіх было нямала.

Як прадказаць надвор'е ў ліпені?

  • Калі дажджавыя чэрві выпаўзаюць з зямлі, то яснае сонечнае надвор'е зменіцца дажджом з навальніцай;
  • Птушкі раптам змоўклі, а ластаўкі і стрыжы лётаюць над зямлёй — будзе навальніца;
  • Вераб'і сціхлі і схаваліся пад дах — набліжаецца навальніца;
  • Камары ўвечары "мак таўкуць" (клубяцца) — да добрага надвор'я;
  • Неба ў навальнічных хмарах, а пчолы не хаваюцца — дажджу не будзе;
  • Весела скачуць і стракочуць конікі — да сухога і яснага надвор'я;
  • Калі на шырокім лісці канаў раніцай з'яўляюцца кроплі вады, то ўдзень будзе дождж або навальніца.

Гарачы і сухі чэрвень прыспешыў зацвітанне ліпы, у гонар якой называецца другі месяц лета. Калісьці ж па часе зацвітання ліпы вызначалі  пачатак масавай уборкі азімага жыта. Ліпа зацвіла — праз тры тыдні пачынай жніво. Таксама аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц. Пачатак жніва прымяркоўвалі да святкавання ў народзе прысвятка Ганны, які прыходзіўся на канец месяца. Казалі: "Святая Ганна снапы кладзе".

Сбор черники в Омской области
© Sputnik / Алексей Мальгавко
Аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц

Гэтым жа часам у пятніцу перад Іллёй, якога святкуюць 2 жніўня, адзначалі дзень "зазубрывання" або вастрэння сярпоў — Серпавіцу, калі каля кузні стаяла чарга з вясковых баб. Асабліва цанілася кавальскае майстэрства вандроўных кавалёў-цыганоў. Лічылася, што яны ўмелі выкаваць і зазубрыць такі серп, якім было лёгка і скора жаць.

Пятровіца – 2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гаспадынька з сярпамі

Аб жанчыне, якая за дзень больш за іншых накладала снапоў, казалі, што яна "мае цыганскі серп". Калі пачыналася жніво, усе іншыя гаспадарчыя працы адкладаліся ў бок. Усе сілы сялянскай сям'і былі скіраваныя на тое, каб як мага хутчэй звезці з поля ўраджай збожжавых.

Ліпень — месяц, поўны працы. У народных прыказках нават святыя ў ліпені не сядзяць без працы: "Святы Пятро жыта сцеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям'ян сена грабіць".

Вядомы і добры звычай бескарыснай дапамогі ў працы нямоглым суседзям талакой. Адбывалася гэта на Пятра і Паўла. Пра такую талаку ёсць прымаўка: "Святы Пётра талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць".  Дарэчы, ў гэты дзень працаваць на ўласную гаспадарку забаранялася, паколькі лічылася грахом. Калі праца была завершана, па традыцыі гаспадары наладжвалі частаванне. Звычайна гэта былі простыя, але пажыўныя стравы. У гэты час на стале ў селяніна з'яўлялася маладая бульба, агуркі і цыбуля, у лесе было поўна грыбоў, а ў вадаёмах — рыбы. Таму гаспадарам было чым пачаставаць талакоўцаў.

Рыбныя галушкі

  • 500 гр рачной рыбы

  • 75 гр пшанічнай мукі
  • 2 яйкі
  • 1 ч. лыжка чорнага перцу гарошкам
  • 1 ст. лыжка насення кропу
  • 1-2 цыбуліны
  • 1,5 ч. лыжкі солі
  • 1 ч. лыжка масла

Як гатаваць:

Дробную рачную рыбу пачысціць ад костак, дробна насячы нажом, але не прапускаць праз мясарубку і расцерці. Дробна насечаную цыбулю, кроп, перац і соль стаўчы ў ступцы, дадаць у рыбу.

Рыбалка
© Pixabay
Для рыбных галушак можна браць любую рачную рыбу

Муку развесці ў малацэ, уліць узбітыя яйкі і перамяшаць, аб'яднаць з рыбным фаршам, усё разам добра расцерці і ўзбіць, каб атрымалася аднародная маса. Зварыць рыбную юшку з галоў, плаўнікоў і костак, пасаліць і адварыць у ёй галушкі на маленькім агні да гатоўнасці. Дастаць з юшкі і падаць асобна з маслам і бульбай.

Смачна есці!

228
Тэги:
народныя прыкметы, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Віно і смажаныя кураняты: што яшчэ гатавалі нашы продкі з агрэсту
Таблетка ад страху і абярэг ад нячысцікаў: чым яшчэ праславіўся часнок
Добра жыць і не тужыць, або Народныя парады для мужоў і жонак
Навошта кувае зязюля і што пра гэта кажуць у народзе
Кухня нашых продкаў: як гатаваць прываротнае зелле і любімы соус Гётэ
Кухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам
Старая стужка

Экранізацыі Шамякіна: успамінаем класіка і глядзім фільмы па яго кнігах

641
(абноўлена 09:31 30.01.2020)
30 студзеня 1921 года нарадзіўся выбітны беларускі пісьменнік Іван Шамякін. Яго вялізная літаратурная спадчына лягла ў аснову шматлікіх фільмаў.

Каб успомніць знакамітага дзеяча беларускай літаратуры і з сэнсам правесці вечар, Sputnik прапануе вам паглядзець бессмяротную класіку: экранізацыі кніг вялікага аўтара. 

Атланты і карыятыды

Месца дзеяння — абласны горад Беларусі. Фільм прысвечаны жыццю савецкай інтэлігенцыі і праблемам сямейнага жыцця галоўнага архітэктара горада Максіма Карнача. Ён таленавіты, але яму даводзіцца пераадольваць непаразуменне, а часам прамы канфлікт інтарэсаў з чынавенствам.

Рэжысёр: Аляксандр Гутковіч.

Эпілог (1994)

Фільм зняты па матывах аповесцяў Івана Шамякіна. Пісьменнікі і мастакі аказваюцца непатрэбнымі грамадству, вымушаныя зарабляць на жыццё продажам асабістых твораў. Мастаку пашчасціла — ягоныя карціны набылі. Як выжывае інтэлігенцыя — глядзіце ў фільме і разбірайцеся, як выжываць самім.

Рэжысёр: Ігар Дабралюбаў.

Крыніцы (1964)

Першы экранізаваны раман. Як і ў кнізе, сюжэт фільма пабудаваны на малюнку жыцця сельскай інтэлігенцыі. Час дзеяння — лета 1953 і наступны навучальны год.

Прызначаны ў сельскую мясцовасць з буйнога сталічнага навуковага інстытута Лемяшевич не хавае, што быў звольнены не па ўласным жаданні, як паказана ў яго дакументах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам. Яго крытычная ацэнка работы інстытута не атрымала падтрымкі, і супрацоўніку было рэкамендавана памяняць профіль заняткаў.

Рэжысёр: Іосіф Шульман.

Глыбокая плынь (2005)

Галоўная гераіня Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны.

Рэжысёр: Маргарыта Касымава, Іван Паўлаў.

Вазьму твой боль (1980)

У вёску пасля працяглага зняволення вяртаецца былы паліцай Дашкевіч, вінаваты ў смерці аднавяскоўцаў. Іван, у якога сястра і маці загінулі ад рук паліцая, не можа спакойна перанесці такога вяртання.

Рэжысёр: Міхаіл Пташук.

641
Тэги:
Літаратура, Іван Шамякін, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Будслаўскі касцёл пасля пажару

СК дазволіў каталікам пачаць рамонтныя работы ў Будслаўскім касцёле

5
(абноўлена 10:55 13.05.2021)
Ва ўнікальны арган, які ўсталяваны ў касцёле, патрапіла вада, калі тушылі пажар, у Будслаў ужо прыехаў спецыяліст па дэмантажы і кансервацыі рэдкіх музычных інструментаў.

МІНСК, 13 тра - Sputnik. Прадстаўнік Папы Рымскага ў Беларусі Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў касцёл у Будславе, дзе два дні таму адбыўся пажар, паведамляе сайт catholic.by.

У мінулы аўторак раніцай на даху Будслаўскага касцёла ўзнік пажар, яго тушылі некалькі разлікаў МНС. Па факце пажару СК распачаў крымінальную справу, гаворка ідзе пра халатнасць.

"Нунцый агледзеў пацярпелы ад агню касцёл, а таксама сустрэўся з кіраўніком спецыяльнай камісіі па ліквідацыі наступстваў пажару біскупам Аляксандрам Яшеўскім і настаяцелем храма ксяндзом Дзмітрыем Дубовікам", - паведамляе партал беларускіх каталікоў.

Рамонт ужо можна пачынаць

Удакладняецца, што пакуль службы ў той частцы храма, якая не пацярпела пры пажары, не будуць адноўленая, кампетэнтныя дзяржорганы выпісалі пастанову на поўную забарону эксплуатаваць культавы будынак. Таксама паведамляецца, што ў Будслаў прыбыў спецыяліст для дэмантажу і кансервацыі ўнікальнага аргана XVIII стагоддзя, які знаходзіцца на хорах Будслаўскага касцёла: у яго падчас тушэння пажару патрапіла вада.

Разам з тым, у Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Sputnik паведамілі, што напярэдадні ўвечары следчыя далі дазвол на тое, каб у касцёле пачалі праводзіць рамонтныя і рэстаўрацыйныя працы. Па словах суразмоўцаў агенцтва, у Будслаў ўжо прыбылі альпіністы, якія будуць дэмантаваць бэлькі згарэлай страхі храма.

У сваю чаргу рэстаўратары аднаго з буйных беларускіх музеяў распавялі агенцтву, што рэстаўрацыйныя работы ў пацярпелым храме ўжо можна пачынаць. Па іх словах, у Беларусі ёсць дастатковая колькасць рэстаўратараў высокага ўзроўню, які змогуць ацаніць узровень страт у храме і аднавіць яго.

Што ўжо зроблена

Як паведамляе Telegram-канал “Адновім Будслаў разам!” да чацвярга ўжо праведзены некаторыя працы:

  • прыбрана тэрыторыя вакол касцёла (спатрэбіцца паўторная пасля таго, як разбяруць дах, спатрэбіцца дапамога валанцёраў)
  • разабраны абгарэлыя часткі ўнутры касцёла, прыбрана вуголле
  • паднятыя на прастаўкі для прасушкі алтары і драўляныя лавы
  • праведзены работы па прасушцы аргана
  • пачаліся работы па разбору завалаў на даху

Чым вядомы касцёл у Будславе

Будслаўскі касцёл носіць статус Нацыянальнага санктуарыя (пахавальні) Маці Божай Будслаўскай. У ім знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай, якая лічыцца нябеснай заступніцай беларускіх каталікоў. Акрамя гэтага касцёл у Будславе з'яўляецца помнікам архітэктуры і гісторыі. Гэта адзін з трох храмаў у Беларусі, якія носяць тытул "малая базіліка". У храме служаць святары з ордэна бернардынцаў (францысканцаў).

Першыя згадкі аб будаўніцтве храма ў Будславе ставяцца да 1504 года. Касцёл таксама яшчэ вядомы Будслаўскім фэстам, калі паломнікі з усёй Беларусі ў пачатку ліпеня кожны год прыязджалі пакланіцца цудатворнаму абразу. Будслаўскі фэст у асобныя гады збіраў да 50 тысяч паломнікаў, у тым ліку, з Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі. Будслаў таксама заўсёды наведвалі высокапастаўленыя кардыналы з Ватыкана, калі прыязджалі з візітамі ў Беларусь.

У касцёле ўстаноўлены унікальны арган, які пабудаваны ў 1771 годзе віленскім майстрам Никалаўсам Янцонам.

"Такіх арганаў у цяперашні час толькі два, адзін у Будславе, другі ў Літве. Унікальнасць гэтых двух арганаў у тым, што яны не падвяргаліся перабудове з моманту стварэння", - распавялі Sputnik у Мінскай-Магілёўскай епархіі Рымска-Каталіцкай царквы ў РБ.

11 мая 2021 года касцёл пацярпеў ад пажару, у выніку якога згарэў і абваліўся дах, моцна пашкоджаны скляпенні і іншыя будаўнічыя канструкцыі.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
арган, касцёл, Будслаў, Каталікі, СК РБ