МІНСК, 27 лют — Sputnik. Адкрыты прыём заявак на ўдзел у XVI Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці "Залатая пчолка", які пройдзе ў Клімавічах з 1 па 4 чэрвеня, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.
Сваё майстэрства могуць прадэманстраваць як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. Узрост артыстаў ад 9 да 16 гадоў уключна. Конкурс будзе праводзіцца ў двух жанрах: "Вакальнае мастацтва" і "Харэаграфічнае мастацтва". Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка 2017 года.
Лаўрэаты папярэдніх конкурсаў фестываля "Залатая пчолка", якiя ўзнагароджаны Гран-пры, дыпломамі I, II, III ступені, могуць удзельнічаць толькі ў тым выпадку, калі перайшлі ў іншую намінацыю ці іншую ўзроставую групу.
Фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка" нарадзіўся на Клімавіцкай зямлі ў 1996 годзе, а ў 2001 годзе атрымаў статус міжнароднага, стаўшы адной з візітных картак Магілёўскай вобласці.
У народзе кажуць: "Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе". Працы на агародзе і ў полі, сапраўды, хапае ўсім.
Народная мудрасць пра ліпеньскія клопаты:
Пакуль жанчыны працуюць з садавінай і агароднінай, мужчыны займаюцца нарыхтоўкай сена. Касавіца — мужчынская праца. Нарыхтоўка сена была заўсёды не меньш важнай справай, чым жніво. Чым больш было назапашана сена, тым больш упэўнена адчуваў сябе гаспадар зімой. Лішкамі сена нават гандлявалі на кірмашах. Асабліва цаніліся сакавітыя, духмяныя ліпеньскія ўкосы.
Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе. Часам на касавіцу выпраўляліся далёка ад хаты. Спяшаючыся накасіць як найболей, начавалі ў полі ў адмысловых буданах. Ежу бралі з сабой. Выпраўляючы гаспадара на касавіцу, гаспадыня клала ў яго торбу кавалак сала, хлеб, пер'е цыбулі і агуркі.
Часам гарачы абед хто-небудзь з жанчын прыносіў у поле. Бралі з сабой і пітво. Звычайна гэта быў укіслы да гэтага часу бярозавік або хлебны квас. Калі касьба адбывалася каля ракі, то стараліся ў вольную хвіліну налавіць рыбы, каб падсілкавацца юшкай, або проста пяклі яе на вуголлях. Сушыць у ліпені сена перашкаджалі частыя дажджы і вялікія росы, таму даводзілася пільна сачыць за надвор'ем па прыкметах, якіх было нямала.
Як прадказаць надвор'е ў ліпені?
Гарачы і сухі чэрвень прыспешыў зацвітанне ліпы, у гонар якой называецца другі месяц лета. Калісьці ж па часе зацвітання ліпы вызначалі пачатак масавай уборкі азімага жыта. Ліпа зацвіла — праз тры тыдні пачынай жніво. Таксама аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц. Пачатак жніва прымяркоўвалі да святкавання ў народзе прысвятка Ганны, які прыходзіўся на канец месяца. Казалі: "Святая Ганна снапы кладзе".
Гэтым жа часам у пятніцу перад Іллёй, якога святкуюць 2 жніўня, адзначалі дзень "зазубрывання" або вастрэння сярпоў — Серпавіцу, калі каля кузні стаяла чарга з вясковых баб. Асабліва цанілася кавальскае майстэрства вандроўных кавалёў-цыганоў. Лічылася, што яны ўмелі выкаваць і зазубрыць такі серп, якім было лёгка і скора жаць.
Аб жанчыне, якая за дзень больш за іншых накладала снапоў, казалі, што яна "мае цыганскі серп". Калі пачыналася жніво, усе іншыя гаспадарчыя працы адкладаліся ў бок. Усе сілы сялянскай сям'і былі скіраваныя на тое, каб як мага хутчэй звезці з поля ўраджай збожжавых.
Ліпень — месяц, поўны працы. У народных прыказках нават святыя ў ліпені не сядзяць без працы: "Святы Пятро жыта сцеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям'ян сена грабіць".
Вядомы і добры звычай бескарыснай дапамогі ў працы нямоглым суседзям талакой. Адбывалася гэта на Пятра і Паўла. Пра такую талаку ёсць прымаўка: "Святы Пётра талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць". Дарэчы, ў гэты дзень працаваць на ўласную гаспадарку забаранялася, паколькі лічылася грахом. Калі праца была завершана, па традыцыі гаспадары наладжвалі частаванне. Звычайна гэта былі простыя, але пажыўныя стравы. У гэты час на стале ў селяніна з'яўлялася маладая бульба, агуркі і цыбуля, у лесе было поўна грыбоў, а ў вадаёмах — рыбы. Таму гаспадарам было чым пачаставаць талакоўцаў.
Рыбныя галушкі
500 гр рачной рыбы
Як гатаваць:
Дробную рачную рыбу пачысціць ад костак, дробна насячы нажом, але не прапускаць праз мясарубку і расцерці. Дробна насечаную цыбулю, кроп, перац і соль стаўчы ў ступцы, дадаць у рыбу.
Муку развесці ў малацэ, уліць узбітыя яйкі і перамяшаць, аб'яднаць з рыбным фаршам, усё разам добра расцерці і ўзбіць, каб атрымалася аднародная маса. Зварыць рыбную юшку з галоў, плаўнікоў і костак, пасаліць і адварыць у ёй галушкі на маленькім агні да гатоўнасці. Дастаць з юшкі і падаць асобна з маслам і бульбай.
Смачна есці!
Каб успомніць знакамітага дзеяча беларускай літаратуры і з сэнсам правесці вечар, Sputnik прапануе вам паглядзець бессмяротную класіку: экранізацыі кніг вялікага аўтара.
Месца дзеяння — абласны горад Беларусі. Фільм прысвечаны жыццю савецкай інтэлігенцыі і праблемам сямейнага жыцця галоўнага архітэктара горада Максіма Карнача. Ён таленавіты, але яму даводзіцца пераадольваць непаразуменне, а часам прамы канфлікт інтарэсаў з чынавенствам.
Рэжысёр: Аляксандр Гутковіч.
Фільм зняты па матывах аповесцяў Івана Шамякіна. Пісьменнікі і мастакі аказваюцца непатрэбнымі грамадству, вымушаныя зарабляць на жыццё продажам асабістых твораў. Мастаку пашчасціла — ягоныя карціны набылі. Як выжывае інтэлігенцыя — глядзіце ў фільме і разбірайцеся, як выжываць самім.
Рэжысёр: Ігар Дабралюбаў.
Прызначаны ў сельскую мясцовасць з буйнога сталічнага навуковага інстытута Лемяшевич не хавае, што быў звольнены не па ўласным жаданні, як паказана ў яго дакументах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам. Яго крытычная ацэнка работы інстытута не атрымала падтрымкі, і супрацоўніку было рэкамендавана памяняць профіль заняткаў.
Рэжысёр: Іосіф Шульман.
Галоўная гераіня Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны.
Рэжысёр: Маргарыта Касымава, Іван Паўлаў.
У вёску пасля працяглага зняволення вяртаецца былы паліцай Дашкевіч, вінаваты ў смерці аднавяскоўцаў. Іван, у якога сястра і маці загінулі ад рук паліцая, не можа спакойна перанесці такога вяртання.
Рэжысёр: Міхаіл Пташук.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Раптоўная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці абвешчана ў Беларусі, ваенным трэба будзе выконваць задачы, як днём, так і ноччу, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Здзяйсняць маршы, пераадольваць перашкоды, майстраваць фартыфікацыйныя аб'екты. Вось далёка не ўвесь пералік задач, якія трэба будзе вырашаць падраздзяленням. Некаторыя воінскія часці ўжо атрымалі распараджэнне на прывядзенне ў вышэйшую ступень боегатоўнасці.
Паведамляецца, што для выканання загадаў, манеўрамі будуць ахоплены ўсе палігоны на тэрыторыі краіны. Адпрацоўваць дзеянні трэба будзе як на перасечанай мясцовасці, так і ў гарадскіх умовах. 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадзе даручана даўкамплектаваць асабісты склад.
Пільную ўвагу нададуць не толькі стану тэхнікі і асабістага складу, але і дапаможным падраздзяленням забеспячэння і тылу. На завяршальнай фазе пройдуць кантрольныя заняткі і тактычныя вучэнні з баявой стральбой.
Праверка праводзіцца па распараджэнні міністра абароны. Кіраваць іспытам будзе начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі. Выпрабаванні войскаў паслужаць павышэнню баявой вывучкі арміі.
Чытайце таксама: