Кадр з кінастужкі Міколка-паравоз

Скульптура "Міколкі-паравоза" можа з'явіцца ля вакзала ў Гродна

11
(абноўлена 09:37 01.03.2017)
У гонар фільма "Белыя Росы" названы жылы раён Гродна: менавіта тут здымалася аднайменная камедыя 1984 года, а на месцы здымак захаваўся вядомы калодзеж.

МІНСК, 28 лют — Sputnik. Гродзенскі гарвыканкам ля чыгуначнага вакзала плануе ўстанавіць скульптуру па матывах фільма "Міколка-паравоз", паведамляе газета "Гродненская правда". Менавіта тут у 1956 годзе здымаўся фільм "Белыя Росы", які стаў пачаткам кінематаграфічнай кар'еры горада. 

Кінастужка захавала стары будынак чыгуначнага вакзалу і знакаміты паваротны круг. Частка сцэн здымалася на месцы цяперашняй аўтастаянкі каля вакзала па вуліцы Будзёнава. Пакуль не вырашана пытанне з размяшчэннем скульптуры і яе ўвасабленнем. Магчыма, яна будзе створана з каменя падчас пленэру разьбяроў у ліпені, тэмай якога стануць кінематаграфічныя матывы.

Гэтая задума — адзін з крокаў па далейшым развіцці ў Гродне канцэпцыі па прэзентацыі кінематаграфічнага мінулага горада. У 2016 годзе ў абласным цэнтры заклалі Алею кіно, на якой у бліжэйшы час збіраюцца ўвекавечыць гісторыю 12 найбольш вядомых кінастужак, якія здымаліся тут. На базе старэйшага ў горадзе кінатэатра  "Чырвоная зорка" ствараецца Музей кіно.

У Гродзенскай вобласці было знята больш за 50 кінафільмаў, у іх ліку "Я родам з дзяцінства", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Раскіданае гняздо", "Белыя Росы", "Мяне клічуць Арлекіна", "У жніўні 44-га", серыялы "Сляды апосталаў", "СМЕРШ", "Дняпроўскі рубеж". Цікавы факт, што ў гонар фільма "Белыя Росы" названы жылы раён Гродна: менавіта тут здымалася аднайменная камедыя 1984 года, а на месцы здымак захаваўся вядомы калодзеж.

Рэжысёраў і сёння цікавяць маляўнічыя месцы, азёры і помнікі архітэктуры рэгіёну, а таксама гістарычны цэнтр Гродна.

11
Тэги:
Кіно, Гродна
Каментары