У Брэсце адкрылася выстава, прысвечаная Церашковай

Легенда Галактыкі: у Брэсце адкрылася выстава, прысвечаная Церашковай

17
(абноўлена 09:53 09.03.2017)
На фотаздымках прадстаўлена перадпалётная падрыхтоўка першай жанчыны-касманаўта, грамадскае жыццё Валянціны Церашковай, а таксама яе сустрэчы з лідэрамі дзяржаў.

БРЭСТ, 8 сак — Sputnik. Аддзяленне Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва адкрыла ў выставачнай зале Брэсцкай крэпасці да 80-годдзя першай жанчыны-касманаўта Валянціны Церашковай фотавыставу "Легенда Галактыкі".

Выстава расказвае пра дзейнасць Церашковай. На ёй прадстаўлены больш за паўсотні фотаздымкаў, публікацый, кніг і копій архіўных дакументаў.

Як распавяла кіраўніца прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Брэсце Алена Маслава, арганізатары звяртаюцца да тэмы жыцця і працы Церашковай, так як пасля свайго палёту гэтая жанчына вельмі шмат часу аддавала грамадскай рабоце.

"Гэта жанчына-легенда і сімвал стагоддзя. Яна была старшынёй Камітэта савецкіх жанчын амаль 20 гадоў і амаль столькі ж узначальвала Саюз савецкіх таварыстваў дружбы — гэта папярэднік нашага Рассупрацоўніцтва. Пры ёй закладваліся асновы народнай дыпламатыі — тое, чым цяпер займаюцца расійскія цэнтры навукі і культуры за мяжой", — сказала Маслава.

Экспонаты выставки в Бресте - продукты питания для космонавтов
© Sputnik Дмитрий Босак
Экспанаты выставы ў Брэсце - прадукты харчавання для касманаўтаў

Паводле яе слоў, Церашкова сваёй дзейнасцю змагла дамагчыся таго, што грамадская арганізацыя Саюз савецкіх таварыстваў дружбы перарасла ў дзяржаўную структуру і з'яўляецца часткай МЗС РФ як федэральнае агенцтва "Рассупрацоўніцтва".

Среди экспонатов не только фото, но и макеты, а также картины
© Sputnik Дмитрий Босак
Сярод экспанатаў не толькі фота, але і макеты, а таксама карціны

"На наш погляд, Церашкова — гэта агульны здабытак не толькі расійскага народа, але і беларускага, паколькі карані з Беларусі, яна з'яўляецца ганаровым жыхаром Віцебска. Тыя подзвігі, якія яна здзяйсняла, той палёт у космас з'яўляюцца падарункамі не толькі для расіянаў, але і для беларусаў", — паведаміў Sputnik генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Ігар Канякін.

На выставке можно прочесть, что писали советские газеты о первом космонавте Юрии Гагарине
© Sputnik Дмитрий Босак
На выставе можна прачытаць, што пісалі савецкія газеты пра першага касманаўта Юрыя Гагарына

Фотавыстава — сумесны праект Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце, Раскосмасу і мемарыяльнага комплексу. Вялікая частка фатаграфій сабрана прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Брэсце. Некаторыя экспанаты, напрыклад карціны касманаўта і мастака Аляксея Лявонава, скафандр Пятра Клімука, макет ракеты і касмічнае харчаванне, былі знойдзены ў фондах "Брэсцкай крэпасці".

"Нейкія фатаграфіі з архіваў, нейкія з інтэрнэту. Але частка фатаграфій па-свойму ўнікальная. Тут побач з Валянцінай Уладзіміраўнай не толькі касманаўты, яе сябры па атрадзе, але і людзі, якія характарызавалі палітычны складнік Савецкага Саюза або іншых дзяржаў мінулага стагоддзя", — распавяла намеснік дырэктара мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Ларыса Бібік.

Валентина Терешкова в тренажере космического корабля Восток
© Sputnik Дмитрий Босак
Валянціна Церашкова у трэнажоры касмічнага карабля "Усход"

Выстава "Легенда Галактыкі" будзе экспанавацца ў выставачнай зале Брэсцкай крэпасці да сярэдзіны красавіка.

17
Тэги:
выстава, Жыццё знакамітых людзей, Рассупрацоўніцтва, Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", Валянціна Церашкова, Брэст
Пятровіца - 2018

Самы салодкі месяц лета: як працавалі нашы продкі ў ліпені

232
(абноўлена 15:11 02.07.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра заняткі нашых продкаў у ліпені і вучыць гатаваць смачныя стравы з рыбы.

У народзе кажуць: "Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе". Працы на агародзе і ў полі, сапраўды, хапае ўсім.

Народная мудрасць пра ліпеньскія клопаты:

  • Ранняя птушка зубкі цярэбіць, а позняя — вочкі трэць.
  • Зерне ў каласку, не валяйся ў халадку.
  • Святы Андрэй за ўсіх мудрэй, саху ладзіць, каня гладзіць.
  • На Андрэя азімыя наліліся, а татка-авёс да палавіны дарос.
  • Святы Данат коскі точыць, сянцо косіць.

Пакуль жанчыны працуюць з садавінай і агароднінай, мужчыны займаюцца нарыхтоўкай сена. Касавіца — мужчынская праца. Нарыхтоўка сена была заўсёды не меньш важнай справай, чым жніво. Чым больш было назапашана сена, тым больш упэўнена адчуваў сябе гаспадар зімой. Лішкамі сена нават гандлявалі на кірмашах. Асабліва цаніліся сакавітыя, духмяныя ліпеньскія ўкосы.

Луговые травы и цветы
© Sputnik / Игорь Подгорный
Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе

Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе. Часам на касавіцу выпраўляліся далёка ад хаты. Спяшаючыся накасіць як найболей, начавалі ў полі ў адмысловых буданах. Ежу бралі з сабой. Выпраўляючы гаспадара на касавіцу, гаспадыня клала ў яго торбу кавалак сала, хлеб, пер'е цыбулі і агуркі.

Часам гарачы абед хто-небудзь з жанчын прыносіў у поле. Бралі з сабой і пітво. Звычайна гэта быў укіслы да гэтага часу бярозавік або хлебны квас. Калі касьба адбывалася каля ракі, то стараліся ў вольную хвіліну налавіць рыбы, каб падсілкавацца юшкай, або проста пяклі яе на вуголлях. Сушыць у ліпені сена перашкаджалі частыя дажджы і вялікія росы, таму даводзілася пільна сачыць за надвор'ем па прыкметах, якіх было нямала.

Як прадказаць надвор'е ў ліпені?

  • Калі дажджавыя чэрві выпаўзаюць з зямлі, то яснае сонечнае надвор'е зменіцца дажджом з навальніцай;
  • Птушкі раптам змоўклі, а ластаўкі і стрыжы лётаюць над зямлёй — будзе навальніца;
  • Вераб'і сціхлі і схаваліся пад дах — набліжаецца навальніца;
  • Камары ўвечары "мак таўкуць" (клубяцца) — да добрага надвор'я;
  • Неба ў навальнічных хмарах, а пчолы не хаваюцца — дажджу не будзе;
  • Весела скачуць і стракочуць конікі — да сухога і яснага надвор'я;
  • Калі на шырокім лісці канаў раніцай з'яўляюцца кроплі вады, то ўдзень будзе дождж або навальніца.

Гарачы і сухі чэрвень прыспешыў зацвітанне ліпы, у гонар якой называецца другі месяц лета. Калісьці ж па часе зацвітання ліпы вызначалі  пачатак масавай уборкі азімага жыта. Ліпа зацвіла — праз тры тыдні пачынай жніво. Таксама аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц. Пачатак жніва прымяркоўвалі да святкавання ў народзе прысвятка Ганны, які прыходзіўся на канец месяца. Казалі: "Святая Ганна снапы кладзе".

Сбор черники в Омской области
© Sputnik / Алексей Мальгавко
Аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц

Гэтым жа часам у пятніцу перад Іллёй, якога святкуюць 2 жніўня, адзначалі дзень "зазубрывання" або вастрэння сярпоў — Серпавіцу, калі каля кузні стаяла чарга з вясковых баб. Асабліва цанілася кавальскае майстэрства вандроўных кавалёў-цыганоў. Лічылася, што яны ўмелі выкаваць і зазубрыць такі серп, якім было лёгка і скора жаць.

Пятровіца – 2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гаспадынька з сярпамі

Аб жанчыне, якая за дзень больш за іншых накладала снапоў, казалі, што яна "мае цыганскі серп". Калі пачыналася жніво, усе іншыя гаспадарчыя працы адкладаліся ў бок. Усе сілы сялянскай сям'і былі скіраваныя на тое, каб як мага хутчэй звезці з поля ўраджай збожжавых.

Ліпень — месяц, поўны працы. У народных прыказках нават святыя ў ліпені не сядзяць без працы: "Святы Пятро жыта сцеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям'ян сена грабіць".

Вядомы і добры звычай бескарыснай дапамогі ў працы нямоглым суседзям талакой. Адбывалася гэта на Пятра і Паўла. Пра такую талаку ёсць прымаўка: "Святы Пётра талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць".  Дарэчы, ў гэты дзень працаваць на ўласную гаспадарку забаранялася, паколькі лічылася грахом. Калі праца была завершана, па традыцыі гаспадары наладжвалі частаванне. Звычайна гэта былі простыя, але пажыўныя стравы. У гэты час на стале ў селяніна з'яўлялася маладая бульба, агуркі і цыбуля, у лесе было поўна грыбоў, а ў вадаёмах — рыбы. Таму гаспадарам было чым пачаставаць талакоўцаў.

Рыбныя галушкі

  • 500 гр рачной рыбы

  • 75 гр пшанічнай мукі
  • 2 яйкі
  • 1 ч. лыжка чорнага перцу гарошкам
  • 1 ст. лыжка насення кропу
  • 1-2 цыбуліны
  • 1,5 ч. лыжкі солі
  • 1 ч. лыжка масла

Як гатаваць:

Дробную рачную рыбу пачысціць ад костак, дробна насячы нажом, але не прапускаць праз мясарубку і расцерці. Дробна насечаную цыбулю, кроп, перац і соль стаўчы ў ступцы, дадаць у рыбу.

Рыбалка
© Pixabay
Для рыбных галушак можна браць любую рачную рыбу

Муку развесці ў малацэ, уліць узбітыя яйкі і перамяшаць, аб'яднаць з рыбным фаршам, усё разам добра расцерці і ўзбіць, каб атрымалася аднародная маса. Зварыць рыбную юшку з галоў, плаўнікоў і костак, пасаліць і адварыць у ёй галушкі на маленькім агні да гатоўнасці. Дастаць з юшкі і падаць асобна з маслам і бульбай.

Смачна есці!

232
Тэги:
народныя прыкметы, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Віно і смажаныя кураняты: што яшчэ гатавалі нашы продкі з агрэсту
Таблетка ад страху і абярэг ад нячысцікаў: чым яшчэ праславіўся часнок
Добра жыць і не тужыць, або Народныя парады для мужоў і жонак
Навошта кувае зязюля і што пра гэта кажуць у народзе
Кухня нашых продкаў: як гатаваць прываротнае зелле і любімы соус Гётэ
Кухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам
Старая стужка

Экранізацыі Шамякіна: успамінаем класіка і глядзім фільмы па яго кнігах

657
(абноўлена 09:31 30.01.2020)
30 студзеня 1921 года нарадзіўся выбітны беларускі пісьменнік Іван Шамякін. Яго вялізная літаратурная спадчына лягла ў аснову шматлікіх фільмаў.

Каб успомніць знакамітага дзеяча беларускай літаратуры і з сэнсам правесці вечар, Sputnik прапануе вам паглядзець бессмяротную класіку: экранізацыі кніг вялікага аўтара. 

Атланты і карыятыды

Месца дзеяння — абласны горад Беларусі. Фільм прысвечаны жыццю савецкай інтэлігенцыі і праблемам сямейнага жыцця галоўнага архітэктара горада Максіма Карнача. Ён таленавіты, але яму даводзіцца пераадольваць непаразуменне, а часам прамы канфлікт інтарэсаў з чынавенствам.

Рэжысёр: Аляксандр Гутковіч.

Эпілог (1994)

Фільм зняты па матывах аповесцяў Івана Шамякіна. Пісьменнікі і мастакі аказваюцца непатрэбнымі грамадству, вымушаныя зарабляць на жыццё продажам асабістых твораў. Мастаку пашчасціла — ягоныя карціны набылі. Як выжывае інтэлігенцыя — глядзіце ў фільме і разбірайцеся, як выжываць самім.

Рэжысёр: Ігар Дабралюбаў.

Крыніцы (1964)

Першы экранізаваны раман. Як і ў кнізе, сюжэт фільма пабудаваны на малюнку жыцця сельскай інтэлігенцыі. Час дзеяння — лета 1953 і наступны навучальны год.

Прызначаны ў сельскую мясцовасць з буйнога сталічнага навуковага інстытута Лемяшевич не хавае, што быў звольнены не па ўласным жаданні, як паказана ў яго дакументах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам. Яго крытычная ацэнка работы інстытута не атрымала падтрымкі, і супрацоўніку было рэкамендавана памяняць профіль заняткаў.

Рэжысёр: Іосіф Шульман.

Глыбокая плынь (2005)

Галоўная гераіня Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны.

Рэжысёр: Маргарыта Касымава, Іван Паўлаў.

Вазьму твой боль (1980)

У вёску пасля працяглага зняволення вяртаецца былы паліцай Дашкевіч, вінаваты ў смерці аднавяскоўцаў. Іван, у якога сястра і маці загінулі ад рук паліцая, не можа спакойна перанесці такога вяртання.

Рэжысёр: Міхаіл Пташук.

657
Тэги:
Літаратура, Іван Шамякін, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў на адкрыцці форуму суайчыннікаў у Мінску

У Мінску адкрыўся Міжнародны форум расійскіх суайчыннікаў

9
(абноўлена 11:20 20.06.2021)
Чым далей мы адыходзім ад падзей ваенных гадоў, тым лягчэй "палітычныя дальтонікі" маніпулююць свядомасцю людзей, заявіў на адкрыцці форуму пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. Міжнародны форум расійскіх суайчыннікаў пад назвай “22 чэрвеня 1941 г. Перамога будзе за намі!" адкрыўся ў суботу ў Мінску, паведамляе карэспандэнт Sputnik. Ён прымеркаваны да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Мерапрыемства праходзіць пад эгідай урадавай камісіі РФ па справах суайчыннікаў за мяжой. Асноўнай пляцоўкай правядзення стала сталіца Беларусі, аднак у Дзень памяці і смутку 22 чэрвеня праграма працягнецца ў Брэсце.

 В Минске открылся международный форум российских соотечественников
© Sputnik Владимир Нестерович
У Мінску адкрыўся Міжнародны форум расійскіх суайчыннікаў

Пакуль жа ў Мінску сабраліся прадстаўнікі расійскай дыяспары з некалькіх дзесяткаў краін, грамадскія дзеячы, палітыкі і дыпламаты з Расіі і Беларусі.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Андрэй Рудэнка, член камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжнародных справах Алена Афанасьева, кіраўнік Рассупрацоўніцтва Яўген Прымакоў.

Як супрацьстаяць маніпуляцыі свядомасцю

Вітаючы ўдзельнікаў форуму, пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў адзначыў, што кожная краіна антыгітлераўскай кааліцыі ўнесла свой пасільны ўклад у разгром фашызму, але адмаўляць галоўную, істотную ролю шматнацыянальнага савецкага народа ў перамозе ў Другой сусветнай вайны з'яўляецца адкрытай недарэчнасцю.

"Чым далей мы адыходзім ад падзей 1941-1945 гадоў, тым лягчэй маніпуляваць свядомасцю людзей. Калі палітычныя дальтонікі змогуць зрабіць чырвоны сцяг над Рэйхстагам іншага колеру, кожнаму з нас прыйдзецца падыходзіць да люстэрка і нам будзе сорамна. Таму што памяць пра тую вайну, пра подзвігу савецкіх людзей - гэта святое", - падкрэсліў Лук'янаў.

Кіраўніку пасольства паўтарала і член Саўфеда Алена Афанасьева, якая сказала, што трэба не саромецца нагадваць суайчыннікам аб тым, кім былі іх продкі і якім коштам была здабытая Перамога, а таксама абавязкова распавядаць моладзі, што "фашысты ішлі сюды не заваёўваць тэрыторыю, а забіваць людзей".

Дырэктар дэпартамента па працы з суайчыннікамі за мяжой МЗС РФ Аляксандр Нурызадэ падкрэсліў, што без гістарычнай памяці не можа быць кансалідацыі грамадства. Ён падзякаваў ўсіх людзей, якія нават ва ўмовах пандэміі змаглі ў гэтым годзе правесці акцыю "Бессмяротны полк". Яна прайшла ў 130 краінах свету.
Галоўнай тэмай форуму суайчыннікаў і асновай дыскусій гэтага года сталі тэмы захавання агульнай гістарычнай памяці, процідзеяння перапісвання гісторыі і выхавання патрыятызму ў моладзі.

Удзельнікі форуму ў ноч на 22 чэрвеня адправяцца ў Брэст, дзе раніцай далучацца да мітынг-рэквіему ў Брэсцкай крэпасці.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Яўген Лук'янаў, Пасольства РФ у Беларусі, падзея, форум, Мінск